ожига́ть несов.

1. (кипятком) апа́рваць;

2. (причинять ожоги) апяка́ць;

3. (хлестать) хваста́ць, смалі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.

1. Абпальваючы агнём, знішчыць поўсць, шчацінне і пад.; апаліць, асмаліць. Пасмаліць курыцу.

2. Асмаліць усё, многае або ўсіх, многіх.

3. і без дап. Смаліць, курыць некаторы час. [Сяргей:] А мужыкі збяруцца да каго-небудзь у хату вечарам, пашэпчуцца.. пасмаляць самасадам і зноў у свае норы. Машара.

4. Выклікаць адчуванне апёку, смылення; апячы. Пасмаліць пальцы.

пасмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.

Пакрыць смалой паверхню чаго‑н.; прасмаліць. Стары Банэдык згадзіўся даць ім [хлопчыкам] човен, нават заканапаціў яго і пасмаліў. Чарнышэвіч.

пасмалі́ць 3, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.

Разм. Хутка пайсці, пабегчы куды‑н. [Стралец:] — Ну, яны [козы] і пасмалілі, як шалёныя, у гушчар. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пали́тьI несов.

1. (обжигать тушу, ворс и т. п.) смалі́ць;

пали́ть гуся́ смалі́ць гусака́;

2. (жечь, сжигать) разг. палі́ць;

со́лнце пали́т со́нца па́ліць;

3. перен. палі́ць, пячы́;

пали́ла жа́лость пёк жаль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прысмалі́ць ’злёгку падпаліць, прыпаліць; прыкурыць (ТСБМ), ’хутка прыбегчы, прыехаць’ (Бяльк.), сюды ж экспр. прысмалі́цца ’захацецца, зажадацца’: от усім прысмалі́лася вады (Ян.). Да смала, смаліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смалі́цца 1, смоліцца; незак.

Зал. да смаліць ​1.

смалі́цца 2, смалюся, смалішся, смаліцца; незак.

Разм.

1. Быць на сонцы, пячыся; загараць. «От табе і маеш, — думаў чалавек, — адпачыў, называецца. Я тут сабе смалюся на сонцы, купаюся ў моры,.. а пад мяне, мабыць, ужо там падкапаліся, мабыць, пастку паставілі». Сабаленка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыгараць, дыміцца і чарнець на агні. Голас .. [жанчыны] спыніўся на паўслове, бо ў печы пачаў смаліцца блін. Бядуля.

3. Зал. да смаліць ​2 (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.

1. Пасмаліць нанава, яшчэраз. Перасмаліць лодку.

2. Пасмаліць усё, многае. Перасмаліць усе бочкі.

перасмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., што.

Разм. Перапаліць надвае, на часткі. Перасмаліць валасы завіўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. увык, ‑ла; зак.

Абл. Прывыкнуць да чаго‑н. — Увыкла... Смаліць, як мужчына, проста сорам... Нядаўна заходжу дома на кухню, а .. [жонка] сядзіць і смокча: з маіх недакуркаў зрабіла папяроску. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смаль ‘пах гару’ (Нас., Гарэц., Касп., Бяльк.), ‘смала ў люльцы’ (Бяльк.), сма́лінь ‘гар’ (Нар. сл.), смы́лінь ‘тс’ (Нар. лекс.), сма́ліна ‘тс’ (Нас.). Да смалі́ць (гл.) з рознымі суфіксамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.

Пакрыць смалой да канца ці да якога‑н. месца. Дасмаліць човен.

дасмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.

Абсмаліць (агнём) да канца ці да якога‑н. месца. Дасмаліць парсюка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́лены

1. прич. палённый; см. смалі́ць II 1;

2. прил. палёный;

паказа́ць саву́ ~ную — показа́ть, где ра́ки зиму́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)