great

[greɪt]

1.

adj.

1) вялі́кі (нато́ўп)

2) ва́жны, выда́тны, сла́ўны (здарэ́ньне, маста́к), генія́льны

2.

adv., informal

ве́льмі до́бра

a great many — шмат

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

атлёт, ‑а, М ‑лёце, м.

Разм. Быстры, рашучы, лоўкі, адчайны малады чалавек. Дзеўка яна [Ганна] не цаца была, а Ванька — атлёт. Век бы ён Ганны не ўзяў, каб на Грыбава дабро не пагнаўся. Брыль. [Мітрафан:] — Слаўны, братка, у цябе сувязны. Атлёт! Бажко. У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлёта і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Славу́ты ‘агульнавядомы; праслаўлены’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), сюды ж ст.-бел. словутичъслаўны, славуты (пры звароце да каго-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. славу́тний ‘тс’, рус. дыял. слову́тный ‘славуты, шанаваны, багаты’, преслову́тый ‘праслаўлены’, стараж.-рус. словутьнъ, ст.-рус. Словутичь — эпітэт Дняпра, польск. sławętny, sławetny (набліжана да sławaБрукнер, 499), каш. słavutny, słavuty, чэш., славац. slovutný. Дэрываты ад *slovǫtъ, першаснага незалежнага дзеепрыметніка цяп. часу ад прасл. *slovǫ, *sluti, гл. слыць (Фасмер, 3, 673; Махэк₂, 557). Паўночнаславянская інавацыя *slovǫtъ, *slovǫtьnъ. Славэ́тны ‘знаны, праслаўлены’ (Ласт.) запазычана з польскай. Гл. яшчэ Басай-Сяткоўскі, Słownik, 320–321 (адмаўляецца чэшскае паходжанне слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрыёт, ‑а, М ‑ёце, м.

Той, хто любіць сваю радзіму, свой народ і гатовы для іх на подзвігі. [Атрад] складаўся спачатку толькі з невялікай групы патрыётаў. Брыль. Разам з партызанамі з усімі воінскімі ўшанаваннямі быў пахаваны Цімох Гаравы, слаўны патрыёт сваёй Радзімы. Шчарбатаў. // перан.; чаго. Той, хто шчыра адданы якой‑н. справе, горача любіць што‑н. [Булай:] — Так, трэба быць патрыётам свайго калектыву, хварэць душой за яго справы. Шыцік.

[Ад грэч. patriōtēs — зямляк, суайчыннік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо́рам, ‑а; мн. хорамы, ‑аў; м.

Вялікі жылы будынак; палац. Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам. Купала. / Жарт. Пра дом, жыллё. [Гаспадыня:] — Дык куды ж я вас пушчу. Бачыце ж, які ў мяне хорам, няма дзе нават сесці, не тое што легчы. Сабаленка. / у вобразным ужыв. Які прастор! Здалёк стаяць Чатыры сценкі бору, І неяк дзіўна пазіраць На гэты светлы хорам. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вая́ка, ‑і, м.

Разм. Воін, баец; салдат. Вунь чорны слуп-маяк, Там тысячы сыноў, Там тысячы ваяк Заснулі вечным сном. Пушча. На гэты ж пясок упаў Сёмка-матрос, камандзір партызанскіх атрадаў, слаўны ваяка і бальшавік... Лынькоў. // Іран., пагард. Той, хто не апраўдвае звання воіна, байца. Карп паклаў сваю жылістую руку на руку паліцэйскага, загадаў спакойна, але сурова: — Пакладзі дзіця! Ваяка! Шамякін. // перан. Іран., жарт. Задзіра, забіяка. — А ты бо вельмі ваяка, — кажа.. [бабуля Толіку]. — Ну, не плач. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zacny

zacn|y

кніжн. сумленны; высакародны; добры; слаўны;

~а dusza — высакародная душа;

~а staruszka — добрая (слаўная) бабулька;

~y wiek — паважны ўзрост (век)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чэ́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Праўдзівы, прамы і добрасумленны. Але Зайкін, чалавек чэсны, бачыў Новікава наскрозь і не паспагадаў яму. Дуброўскі. Слаўны хлопец, гэты Мікола. Сапраўдны таварыш. І чалавек чэсны. Савіцкі. // Прасякнуты праўдзівасцю, добрасумленнасцю. Чэсныя намеры. Чэсная праца. // Атрыманы ў выніку добрасумленных паводзін, адносін. Чэсны заробак.

2. Справядлівы, бездакорны ў маральных адносінах. Чэснае імя. □ [Чарнавус:] Учора, лёг, як чэсны савецкі грамадзянін, а сягоння ўстаў, бачу — нешта няладнае. Крапіва.

3. Маральна чысты, цнатлівы. [Валянціна Васільеўна:] — І Антось не вінаваты. Я чэсная перад ім, як анёл. Гроднеў.

•••

Чэснае слова гл. слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Тое, што і садзіцца. Ты сядаеш [у тралейбус], і ля[ця]ць адлегласці, І ў дзівосны свет трапляеш ты. Лойка. Я стаўлю на бетон чамадан і сядаю на яго зверху. Пінчук. Мы [Рыбка і Зарудны] ў смаляныя лодкі сядалі, Нас клікалі далі. Куляшоў. Сонца сядала, і зелень дрэў кабыла аранжавае адценне. Караткевіч.

2. заг. сяда́й(це). Ужываецца як прапанова, загад сесці. — Што ж вы [Джэк] стаіце? Сядайце, — прапанаваў Ярохін, паказаўшы на крэсла. Шамякін. Правёўшы вялікі і слаўны паход, Чырвонае войска вярталася ў тыл? І раптам сігнал на трывогу падняў: — Сядай, пралетарый, ізноў на каня. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вядомы, знаёмы, знатны, знакаміты, слаўны, славуты, праслаўлены, вялікі, відны, папулярны; слынны (абл.); гучны, крылаты, легендарны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)