gambol [ˈgæmbl] v. скака́ць, бе́гаць (звычайна пра дзяцей або жывёл)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

prance​2 [prɑ:ns] v.

1. гарэ́знічаць, гарэ́заваць; скака́ць

2. гарцава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

цыга́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1.

Памянш.-ласк. да цыганка.

2. Руская народная музыка, якая нагадвае музыку цыганскіх народных песень, а таксама танец пад такую музыку.

Іграць цыганачку.

Скакаць цыганачку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́гать несов., в разн. знач. скака́ць;

пры́гать на одно́й ноге́ скака́ць на адно́й назе́;

се́рдце пры́гает от ра́дости сэ́рца ска́ча ад ра́дасці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да скакаць (у 1–5, 8 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

1. Скончыць скакаць.

А. на адной назе.

2. Выканаць танец; станцаваць.

Цэлы вечар адскакаў.

А. казачка.

3. Праехаць на кані якую-н. адлегласць галопам.

Адскакаў на гнядым пяць кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дасць, -і, ж.

1. Вясёлае пачуццё, адчуванне вялікага душэўнага задавальнення.

Скакаць ад радасці.

Паведаміць з радасцю.

2. Падзея, абставіны і пад., якія даюць асалоду, шчасце.

Паехаць у госці да бабулі — самая вялікая р. для дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kicać

незак. скакаць (пра зайца)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

vault​3 [vɔ:lt] v. (over) скака́ць; пераско́кваць;

vaulting ambition fml бязме́рная амбі́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МА́РШАЛ (Marshall) Алан (2.5.1902, Нурат, Аўстралія — 22.1.1984),

аўстралійскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1920-я г. Вядомасць набыў аўтабіягр. трылогіяй «Я магу скакаць цераз лужыны» (1955, экранізацыя 1970), «Гэта трава, што расце ўсюды» (1962), «У сэрцы маім» (1963), у цэнтры якой гісторыя дзяцінства і юнацтва, барацьбы з хваробай, выбар жыццёвага шляху. Аўтар зб-каў апавяд. «Раскажы нам пра індыка, Джо» (1946), «Як ты там, Эндзі?» (1956), «Дзікія чырвоныя коні» (1976), «Людзі мары» (1978), кніг нарысаў «Мы таксама людзі» (1948), «Аўстралія Алана Маршала» (1981), твораў пра дзяцей і жывёл. Сабраў і апрацаваў легенды і міфы абарыгенаў (зб. «Людзі з давён-даўна», 1952). На бел. мову прытчу М. пра абарыгенаў «Дынга і Кенгуру» пераклаў Я.​Семяжон.

Тв.:

Рус. пер. — Страдай молча. М., 1966;

Я умею прыгать через лужи: Повесть.Рассказы. Легенды. 2 изд. М., 1982.

т. 10, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)