act up

informal

а) дрэ́нна захо́ўвацца

б) сваво́ліць, капры́сіць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

усхадзі́цца, -хаджу́ся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца; зак.

1. Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго-н.; пачаць моцна дурэць, сваволіць.

Дзеці ўсхадзіліся, не суняць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна бушаваць (пра з’явы прыроды).

Усхадзіўся вецер.

|| незак. усхо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сілуме́цьсваволіць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. сіламоц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

psocić

незак. сваволіць, пракудзіць, гарэзнічаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zbytkować

незак. сваволіць; гарэзіць; дурэць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

1. Балавацца, сваволіць некаторы час. Пабалаваліся і годзе.

2. Атрымаць задавальненне ад чаго‑н. — Дай костку .. [Апацею Еўдаксеевічу], не шкадуй... Няхай пабалуецца, ліха копчанае... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́лавацца

1. (дурэць, сваволіць) nartig [usgelassen] sein [spelen];

2. (забаўляцца) sich amüseren, sich belstigen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ашмурава́цьсваволіць; дурэць; прыкідвацца кім-небудзь’ (Юрч.). Да ашмурэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сваво́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і сваволіць. Як і ўсе дзеці, ён [Алік] свавольнічае, дакучае непаседлівасцю. Гарбук. Свавольнічаў, маці не слухаў. Дык яна за вушы яго [Сашку] часцяком скубла. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашали́ть сов., разг. пача́ць дурэ́ць, задурэ́ць; пача́ць сваво́ліць, засваво́ліць;

не́рвы зашали́ли не́рвы расхадзі́ліся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)