ПО́РТА-ФРА́НКА, порт-франка (ад італьян. porto franco свабодны порт),

порт, горад або прыморская вобласць, у межах якіх дазваляецца свабодны, бязмытны ўвоз і вываз замежных тавараў. Прыкладам такой зоны ў 19 ст. служыла Адэса, якая на працягу 40 гадоў разам з прылеглай да яе тэрыторыяй была вылучана з агульнай мытнай тэр. Рас. імперыі. У гэтай зоне дазвалялася выгружаць, захоўваць, перапакоўваць і перапрацоўваць тавары без пошлін і абмежаванняў, пакуль іх не вывозілі ў глыб Расіі.

т. 12, с. 513

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАКА́НСІЯ (франц. vacance ад лац. vacans які пустуе, свабодны),

свабодная (незамешчаная) службовая пасада.

т. 3, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гетэ́ра, ‑ы, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі — адукаваная незамужняя жанчына, якая вяла свабодны, незалежны спосаб жыцця.

2. Кніжн. Жанчына лёгкіх паводзін.

[Грэч. hetáira — сяброўка, палюбоўніца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vacant

[ˈveɪkənt]

adj.

1) во́льны, пусты́

a vacant house — нікі́м не заня́ты дом

2) бязду́мны, пусты́

a vacant smile — бязду́мная ўсьме́шка

3) свабо́дны

vacant time — час свабо́дны ад пра́цы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

незале́жны, -ая, -ае.

1. Які не залежыць ад каго-, чаго-н.; самастойны, свабодны.

Н. эксперт.

Н. чалавек.

2. Які выражае самастойнасць у чым-н.

Незалежныя думкі.

Трымаць сябе незалежна (прысл.).

3. Самастойны ў міжнародных адносінах; суверэнны.

Незалежная дзяржава.

|| наз. незале́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Fréihandel m -s свабо́дны [бязмы́тны] га́ндаль

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ábgabenfrei a свабо́дны ад пада́ткаў [збо́раў]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zwánglos a свабо́дны; натура́льны, во́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прасця́г, ‑у, м.

Свабодны, вялікі прастор; шыр. Над прасцягамі заросшай дрыгвы слаўся рэдкі туман. Краўчанка. Імчыцца, ляціць па неабсяжным сонечным прасцягу поезд. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Морны, морный ’свабодны, вольны’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, звязана генетычна з серб.-харв. о̏дморан ’які адпачыў, бадзёры’ < о̀дмор ’адпачынак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)