3) жанр інструментальнай музыкі, для якога характэрна імправізацыйнасць, свабодная трактоўка формы (напр. ф. на народныя тэмы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
obszar, ~u
м. прастор, прастора; абшар; тэрыторыя; зона;
wolny obszar celny — свабодная мытная зона; зона, свабодная ад мытнага абкладання;
obszar walki — раён бою;
obszar zasiewu — пасяўная плошча;
obszar zalewu — пойма, абалона (ракі);
obszar wyrębu — лесасека
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БАРАНО́ЎСКІ (Фёдар Міхайлавіч) (н. 3.7.1924, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). Выкладаў ў Бел.тэатр.-маст. ін-це, з 1964 у Бел.політэхн. акадэміі. Як жывапісец працуе ў батальным, гіст., быт. жанрах, а таксама пейзажы, партрэце. Творам уласцівы разнастайнасць маст. вырашэнняў, свабодная манера пісьма, дакладнасць вобразных характарыстык. Сярод работ: «Цаною жыцця» (1961), «Захоп моста ў Віцебску ў 1944 годзе» (1962), «Уцёкі з палону» (1963), «Ішоў салдат, ішоў...» (1970), «Лазня» (1975), «Будаўнікі метро» (1979), «Салдаты 1943 года» (1981), «Мінск наш» (1992), «3 чэрвеня 1944» і «Вуліца Танкавая» (1994), шэраг лірычных пейзажаў і партрэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
туні́ка
(лац. tunica)
1) доўгая свабодная мужчынская і жаночая кашуля, якую насілі пад тогай старажытныя рымляне;
2) касцюм танцоўшчыцы ў выглядзе ліфа і доўгай спадніцы з цюлю;
3) заал. знешні покрыў тунікатаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛЕАНІ́ДАЎ (Іван Ільіч) (22.1.1902, с. Бабіна Цвярской вобл., Расія — 6.11.1959),
расійскі архітэктар. Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т у Маскве (1927; вучыўся ў А.А.Весніна); выкладаў у ім (1928—30). Адзін з кіраўнікоў Аб’яднання сучасных архітэктараў. Зрабіў значны ўклад у архітэктуру канструктывізму. У работах (Ін-т бібліятэказнаўства, 1927; дом Цэнтрасаюза, 1928; абодва ў Маскве; пасёлак новага тыпу пры Магнітагорскім горнаметалургічным камбінаце, 1930) выкарыстоўваў маст. магчымасці простых геам. форм (шар, конус) і на іх аснове ствараў прасторавыя кампазіцыі з ужываннем новых канструкцый. Горадабудаўнічым праектам уласцівы макс. выкарыстанне прыродных умоў, аддзяленне вытв. зоны ад жылой, свабодная планіроўка, забудова гарадоў дамамі малапавярховымі аблегчанай канструкцыі і шматпавярховымі вежавымі.
Літ.:
Александров П.А., Хан-Магомедов С.О. Иван Леонидов. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПСО́ДЫЯ (ад грэч. rhapsōdia спяванне ці дэкламацыя эпічных паэм; эпічная песня, песня рапсода),
жанр інструментальнай (зрэдку вакальнай) музыкі, якому ўласцівы эпічны характар, свабодная форма, апора на тэмы нар. паходжання, паслядоўнасць рознахарактарных эпізодаў, кантрастнасць, віртуознае выкладанне. Тэрмін упершыню выкарыстаў для вызначэння серыі сваіх песень і фп. п’ес Д.Шубарт (1786). Развіццё жанру ў 19—20 ст. звязана са станаўленнем многіх нац.муз. школ. Класічныя ўзоры Р. створаны Ф.Лістам, І.Брамсам, А.Дворжакам, М.Равелем, Э.Лало, Дж.Гершвінам, С.Рахманінавым і інш. З бел. кампазітараў Р. стварылі М.Чуркін, П.Падкавыраў, А.Туранкоў, С.Палонскі, Я.Дзягцярык і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗЕНШЭЙН (Давід Іосіфавіч) (май 1903, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — пасля 1960),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, журналіст. У 1920—29 сакратар Віленскіх гаркомаў КСМ Літвы і КПЗБ, 2-і сакратар Віленскага, сакратар Гродзенскага акр. к-таў КПЗБ. Кіраваў цэнтр. краёвай рэдакцыяй КПЗБ. З 1934 рэдактар газ. «Чырвоны сцяг» і інш. выданняў КПЗБ і КСМЗБ на мовах насельніцтва Зах. Беларусі. Тройчы (1921, 1929, 1936) арыштаваны польск. ўладамі і асуджаны на розныя тэрміны зняволення. З кастр. 1939 супрацоўнік абл.газ. «Вольная праца» ў Беластоку, у Вял.Айч. вайну — падп.газ. «Белостокская правда», пасля вайны — газ. «Wolna Polska» («Свабодная Польшча») і «Wolność» («Свабода»). У 1953—59 на журналісцкай рабоце ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паве́тра, ‑а, н.
1. Сумесь газаў, галоўным чынам азоту і кіслароду, якія акружаюць зямлю і складаюць яе атмасферу. Чыстае паветра. Свежае паветра. Вільготнае паветра. □ Паветра было, як шкло, празрыстае і звонкае.Шамякін.Пахі тысяч кветак перамяшаліся ў гарачым паветры.Шашкоў.
2.Свабодная прастора над зямлёй. Срабрыстыя ніці павуціння насіліся ў паветры.С. Александровіч.
•••
Альвеалярнае паветра — паветра, якое астаецца ў лёгачных альвеолах пасля нармальнага выдыху.
Вісець у паветрыгл. вісець.
Насіцца ў паветрыгл. насіцца.
Павіснуць у паветрыгл. павіснуць.
Узляцець у паветрагл. узляцець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ры́нак ’базар’ (ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), руск. ры́нок, укр.ри́нок. Да ўсходніх славян трапіла праз пасрэдніцтва заходнеславянскіх моў, параўн. польск.rynek ’рынак’, ’рыначная плошча’, славац.rinok ’рынак’, ’рыначная плошча’, чэш.rynk ’кола’, ’гарадская плошча’, н.-луж.rynk ’рыначная плошча’ са с.-в.-ням.rinc ’кола’, ’плошча’, ням.Ring ’кола’ (> у паўдн.-усх. дыялектах ’плошча’ > ’рыначная плошча’). Параўн. таксама галанд.ring ’кола’, швед.ring ’кола’, ’пляцоўка’ (Фасмер, 5, 530; Брукнер, 472; Чарных, 2, 130; Булыка, Бел. лінгв., 64). Сюды ж і ры́нак у значэнні ’сярэдняя свабодная частка пакоя’ (капыл., Сл. ПЗБ).