Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
kusch!int (да сабакі) цыц!, ляжа́ць!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Húndegekläffn -es га́ўканне, цяўканне (сабакі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гідрафо́бія
(ад гідра- + -фобія)
вадабоязь; віруснае захворванне ад укусу шалёнага сабакі, ваўка, ката.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
звя́га, ‑і, ДМ звязе, ж.
Разм.
1. Назойлівае прыставанне з просьбамі, напамінамі, патрабаваннямі. Кляновіч і Пяхота вялі гутарку з сакратаром.. і рабілі выгляд, што не чулі звягі Зашчамілы.Пестрак.
2. Надакучлівы брэх (сабакі). Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Невялікая, звычайна драўляная пабудова для чыгуначнага вартаўніка, паставога і інш.
2. Збітае з дошак жыллё для сабакі.
|| памянш.бу́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.бу́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Паскок ’хуткі бег сабакі’ (Інстр. II), ’скачок на месцы’ (ТСБМ). Да па‑ і скака́ць (гл.). Параўн. польск.poskocz ’назва сабакі’, poskok ’падскок, скокі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДО́ГІ (ад англ. dog сабака),
догападобныя сабакі, група парод службовых сабак. Выкарыстоўваліся як паляўнічыя, баявыя, вартавыя і ахоўныя, цяпер — як свойскія вартавыя і службовыя сабакі. Радзіма Д. — Тыбет; пашырыліся да Еўропы, Паўн. Афрыкі, Японіі. Ад тыбецкіх Д. узніклі сучасныя пароды — баксёры, бульдогі, мастыфы і інш. Назва «Д.» захавалася за ням., выведзеным у Германіі ў сярэдзіне 19 ст., стараж. байцоўскім бардоскім і белым паляўнічым аргенцінскім, выведзенымі ў 1920-я г.
Нямецкі Д. — самая вял. сярод інш парод сабак. Выш. ў карку 72—80 см, маса 70 кг і больш Канстытуцыя моцная, сухая, касцяк і мускулатура магутныя. Грудзі глыбокія, галава доўгая, з шырокімі масіўнымі сківіцамі, на доўгай шыі. Поўсць кароткая, густая, бліскучая. Масць чорная. мармуровая, палевая. тыгравая, блакітнавата-шэрая розных адценняў. Характэрны алюр — галоп.