w ~ch odstępach czasu — у раўнамерныя прамежкі часу;
2. правільны;
3.разм. нармальны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Павілі́ца ’павітуха (пустазелле)’ (Касп., Бяльк., Шатал., Мат. Гом.). Рус.смал., вят.повилица, курс., арл.повилика. Рэгулярны дэрыват ад дзеепрыметніка павількпавіць. Адносна суфіксацыі параўн. Мяркулава, Очерки, 107 і наст., дзе яна вызначае суф.‑ица ў назвах гэтых раслін як характэрны для паўн. часткі ўсходнеслав. тэрыторый. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 181.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАГО́СТ (ад стараж.-рус. погостити — пабываць у гасцях),
пашыраны ў стараж.-рус., рас. і бел. крыніцах тэрмін, які на працягу 10—20 ст. меў рознае значэнне. Першапачаткова П. называлі сельскія абшчыны на перыферыі Кіеўскай Русі, а таксама цэнтры гэтых абшчын, дзе часова спыняліся князі з дружынамі і вялася «гасцьба» (гандаль). Першае ўпамінанне адносіцца да 947, калі кн.Вольга «устави погосты» ў Наўгародскай зямлі. Паступова П. сталі называць адм.-тэр. адзінкі, якія складаліся з некалькіх паселішчаў, а таксама цэнтр. паселішча гэтай акругі. На чале П. ставілі спец. службовых асоб, што адказвалі за рэгулярны збор даніны. З пашырэннем на Русі хрысціянства ў П. будавалі цэрквы, пры якіх знаходзіліся могілкі. У Рас. дзяржаве падзел на 11. даўжэй за ўсё (да 1775) захоўваўся на ПнЗ краіны. У 15—16 ст. у цэнтр. паветах Расіі П. называлі невял. паселішчы з царквой і могілкамі На Беларусі П. у гэтым значэнні існавалі да пач. 16 ст., потым ператварыліся ў вёскі і мястэчкі, многія з якіх захавалі ў назвах слова «П.» (напр., вёскі Пагост у Аршанскім, Бярэзінскім, Вілейскім і інш. раёнах, Пагост-Загародскі Пінскага р-на і інш.). У 19—20 ст. слова «П.» ужывалася ў значэнні сельскага прыхода, участка шляху і асабліва часта могілак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Караты́ш ’чалавек невысокага росту’ (ТСБМ, Нас., Шушк.), укр.каротиш ’кароткае бервяно’, рус.коротыш ’маленькі чалавек, кароткае бервяно’, н.-луж.krotuš ’маленькі чалавек’. Усё ж такі ніжнелужыцкая форма мае іншую суфіксацыю. Архаічнасць усходнеславянскіх форм даводзіцца тым, што ў іх адлюстраваны прыметнік з асновай на ‑ŭ перад тым, як ён яшчэ ў праславянскі перыяд далучыў да сябе рэгулярны фармант ‑kъ (параўн. прасл.kortъkъ < kortъ) (гл. кароткі).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ліне́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лініі (у 1 знач.). Лінейная геаметрыя.
2. Які мае выгляд лініі, складаецца з ліній. Лінейны арнамент.
3. Прызначаны для абслугоўвання лініі сувязі ці шляхоў зносін. Лінейны дыспетчар. Лінейны манцёр.
4.Уст. Які складае аснову баявых злучэнняў арміі; рэгулярны. Лінейныя войскі.// Які складае аснову баявых злучэнняў флоту. Лінейны крэйсер.
5.узнач.наз.ліне́йны, ‑ага, м. Салдат, які пасылаецца ў час парадаў для ўказання лініі і напрамку пастраення і ўрачыстага марту войск.
•••
Лінейная скорасць (спец.) гл. скорасць.
Лінейны карабельгл. карабель.
Лінейныя мерыгл. мера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сістэматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтварае пэўную сістэму; пабудаваны паводле пэўнага плана. Сістэматычнае апісанне. Сістэматычны каталог.// Які заснаваны на пэўнай сістэме; строга паслядоўны, планамерны. Сістэматычныя заняткі па замежнай мове. □ Выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, [Купала] змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі.Ярош.
2. Пастаянны, рэгулярны. Сістэматычнае павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных. Сістэматычнае наведванне заняткаў па фізкультуры. □ Аднак, калі трохі абціхла шуміха вакол гэтай справы, Таня і Вера наладзілі сістэматычную перапіску з Надзяй.Машара.
3. Які мае адносіны да сістэматыкі (у 2 знач.). Від — гэта ніжэйшая сістэматычная адзінка сучаснай класіфікацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
regular
[ˈregjələr]
adj.
1) звыча́йны, нарма́льны; зго́дны з пра́вілам
regular features — пра́вільныя ры́сы тва́ру
2) рэгуля́рны, ста́лы, сыстэматы́чны
regular attendance — рэгуля́рнае наве́дваньне
a regular customer — ста́лы паку́пнік
3) Gram. пра́вільны (дзеясло́ў)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
чарго́вы
1. (наступны) (nächst)fólgend; der nächste in der Réihe;