спосаб зносін глухіх людзей з дапамогай ручной азбукі. Шырока выкарыстоўваецца ў першапачатковы перыяд абучэння глухіх дзяцей (у дзіцячым садку і школе) як вядучы сродак фарміравання мовы і зносін, таксама адзіны сродак зносін сярод слепаглуханямых. У ручной азбуцы столькі ж знакаў, колькі літар у алфавіце. Паводле абрысу многія дактыльныя знакі нагадваюць літары і звычайна паказваюцца пальцамі адной рукі. Той, хто гаворыць, мяняе фігуры з пальцаў, а той, хто ўспрымае, складае з іх словы. Мовы з рознымі алфавітамі маюць кожная сваю дактылалагічную сістэму. На Беларусі пашырана рус. Д. Законам Рэспублікі Беларусь аб сац. ахове інвалідаў (1991) мова жэстаў прызнаецца ў якасці сродку міжасобасных зносін, навучання і прадастаўлення паслуг перакладу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плі́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
Разм. Сілаю лезці куды‑н., праціскацца. — Куды плішчыцеся? — сярдзіта прамовіла .. [Натальцы] якаясь цётка.Колас.Кожны некуды плішчыўся і абавязкова з ручной паклажай.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРУГЛАПІ́ЛЬНЫ СТАНО́К,
дрэварэзальны станок з круглай пілой для падоўжанага, папярочнага або змешанага распілоўвання драўніны і драўняных матэрыялаў. Бываюць адна-, двух- і шматпільныя, з аўтам. і ручной падачай матэрыялу (або інструменту). Частата вярчэння піл да 3000 аб/мін і болей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сяве́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Рмн. ‑нек; ж.
Лубянка для ручной сяўбы. Збожжа насыпалі ў лубяную каробку — сявеньку, вешалі гэтую сявеньку на шыю і выходзілі на загон сеяць.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пулемёт кулямёт, -та м.;
ручно́й пулемёт ручны́ кулямёт;
станко́вый пулемёт станко́вы кулямёт;
зени́тный пулемёт зені́тны кулямёт;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лядаўні́ца ’ложа ў сячкарні’ (Сцяшк.), ’жалезная акоўка скрынкі ў ручной сячкарні’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ля́да4. Аб суфіксе ‑аўніц‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 171–172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРКЕБУ́ЗА (франц. arquebuse),
адзін з першапачатковых узораў зах.-еўрап.ручной агнястрэльнай зброі. З’явілася ў 1-й трэці 15 ст. Зараджалася з дула каменнымі і свінцовымі кулямі. Парахавы зарад падпальваўся ад рукі праз запальную адтуліну ў ствале, пазней — пры дапамозе кнотавага замка. У 16 ст. аркебуза заменена мушкетам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРУШСКІ ФАРФО́РАВЫ ЗАВО́Д Створаны ў 1978 у г. Добруш Гомельскай вобл. Выпускае фарфоравыя вырабы
(сервізы, дэкар. блюды, дзіцячыя наборы і інш.),
якія аздабляюцца ручной размалёўкай, метадам аэраграфіі, штампа, шаўкаграфіі і дэколямі. Працуе маст. лабараторыя. Сярод вырабаў: дэкар. блюды «Ружы», кававыя сервізы «Верасень», «Алеся», сухарніцы «Пяшчотнасць», «Лета», «Ружы» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «КУПА́ВА» Створана ў 1929 у Віцебску як арцель «8 Сакавіка». З 1937 ф-камаст. вырабаў. У Вял.Айч. вайну разбурана, у 1945—47 адноўлена. З 1981 галаўное прадпрыемства Віцебскага ВАмаст. вырабаў, з 1993 самаст.ф-ка з сучаснай назвай. Дзейнічаюць участкі: закройны, машыннай і ручной вышыўкі, пашывачны, вязання, аддзелкі, эксперыментальны. Спецыялізуецца на выпуску строчана-вышытых вырабаў верхняга жаночага адзення, сталовай бялізны, трыкат. вырабаў жаночага і мужчынскага асартыменту. Існуюць участкі ручной вышыўкі, ткацтва і вязання. Жаночыя і дзіцячыя жакеты, джэмперы, камізэлькі ўпрыгожваюцца разнастайным па форме і маст. вырашэнні бел. арнаментам. Вырабляе таксама драўляны посуд і сувеніры з саломкі. Асн. прадукцыя (1997): верхні паўшарсцяны мужчынскі і жаночы трыкатаж, строчана-вышытыя швейныя вырабы і сталовая бялізна, сувеніры з саломкі і лазы.
Да арт.Віцебская фабрыка мастацкіх вырабаў «Купава». Мастацкае ткацтва, пляценне з лазы.