1) які знаходзіцца на полюсе або ў раёне полюса (напр. п-ая станцыя, п. дзень);
2) перан. супрацьлеглы (напр. п-ыя погляды).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
паля́рны
(с.-лац. polaris)
1) які знаходзіцца на полюсе або ў раёне полюса (напр. п-ая станцыя, п. дзень);
2) перан. супрацьлеглы (напр. п-ыя погляды).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
старшы́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Знаходзіцца на пасадзе старшыні, выконваць функцыі старшыні. Старшынстваваў Якім у адным калгасе ў суседнім раёне.Корбан.Сеў старшынстваваў, кіраваць сходам таварыш Грамовіч.Шынклер./упаэт.ужыв.Старшынствуе маё пакаленне — Не адзін аднакашнік мой Сёння ўладна трымае ў жмені Ніць пазіцыі ключавой.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фура́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фуражу. Фуражныя фонды. □ Ліда.. ўладзілася прасавальшчыцай сена на адной з большых у раёне фуражных баз.Брыль.// Прызначаны для фуражу. Фуражны вагон.
2. Які з’яўляецца фуражом, ідзе на корм жывёле. Фуражная бульба.
•••
Фуражная карова — дойная карова, якая атрымлівае дадатковы фураж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гродзенскім раёне, у бас.р. Пыранка (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад Гродна. Пл. 7,1 км², даўж. 13 км, найб.шыр. 1,15 км. Пл. вадазбору 267 км².
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, стромкія, параслі лесам, на Пд разараныя. Дно на найб. глыбінях выслана сапрапелямі. Уваходзіць у ландшафтны заказнік Азёры. Каля паўд. берага археал. помнік — курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫ ПО́ЛЮС,
пункт перасячэння ўяўнай восі вярчэння Зямлі з яе паверхняй у Паўд. паўшар’і. Знаходзіцца ў межах Палярнага плато Антарктыды на выш. 2800 м. Таўшчыня лёду ў раёне П.п. 2810 м. Сярэднегадавая т-ра паветра -48,6 °C (макс. -14,7 °C, мінім. -78,9 °C; 1957—61). Палярны дзень 189 сут. Упершыню П.п. дасягнула экспедыцыя Р.Амундсена 14.12.1911. У раёне П.п. з 1957 амер. палярная станцыя Амундсен—Скот. Гл. таксама Полюсы геаграфічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
флары́стыка
(ад лац. flos, floris = кветка)
раздзел батанікі, які займаецца сістэматычным апісаннем усіх відаў раслін, што растуць у пэўнай краіне, вобласці, раёне і складаюць флору дадзенай тэрыторыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абсталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1. Набыць усё неабходнае для жылля (мэблю, хатнія рэчы і пад.). Абсталяваліся — люба паглядзець. Адно, замест крэслаў, стаялі ля сцен лаўкі на бярозавых калках.Асіпенка.
2. Спыніцца, пасяліцца дзе‑н. надоўга, назаўсёды. Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апусціцца на ваду, на паверхню вады (пра карабель, ракету і пад.). У 18 гадзін 54 мінуты маскоўскага часу 21 верасня 1968 года аўтаматычная станцыя ўвайшла ў атмасферу Зямлі.. і ў 19 гадзін 08 мінут прываднілася ў разліковым раёне ў акваторыі Індыйскага акіяна.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСТА́ШЫНА,
вёска ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнУ ад Навагрудка, 185 км ад Гродна, 46 км ад чыг. ст. Наваельня. 299 ж., 168 двароў (1994). Базавая школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання.
Да 1401 двор Новагародскай зямлі, дзярж. ўласнасць. У 1428 Вітаўт падараваў Асташына сваёй жонцы Юльяне Іванаўне Гальшанскай у якасці вена. З канца 15 ст. ўласнасць Чартарыйскіх, потым Саламярэцкіх, Радзівілаў, Чачотаў. У 1897 — 929 ж., 150 двароў, царква, царкоўнапрыходская школа, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У 1921—39 у складзе Польшчы, вёска Любчанскай гміны Навагрудскага пав. У Асташына і навакольных вёсках адбылося Асташынскае выступленне сялян 1932. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Любчанскім раёне, з 1956 у Навагрудскім раёне. У 1969 — 730 ж., 248 двароў.