схема радаводу ў выглядзе табліцы; адзін з відаў афармлення генеалагічнай інфармацыі. Найб.распаўсюджаныверт. і гарыз. радковыя геналагічныя табліцы, якія паказваюць узыходную або зыходную роднасць. Кальцавыя генеалагічныя табліцы паказваюць узыходную роднасць і маюць выгляд канцэнтрычных кругоў, дзе ў цэнтральным змяшчаюць даныя пра пэўную асобу, у наступным крузе — даныя пра яе бацькоў і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эпі...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: а) размешчаны паверх чаго‑н., каля чаго‑н., пры чым‑н., напрыклад: эпідэрміс, эпітэлій, эпіцэнтр, эпіцыкл; б) які ідзе за чым‑н., напрыклад: эпікрыз; в) распаўсюджаны, напрыклад: эпідэмія.
[Ад грэч. épi — на, над, пры, пасля.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кварц, ‑у, м.
1. Вельмі распаўсюджаны ў зямной кары мінерал, які сустракаецца ў выглядзе крышталяў і суцэльнай зярністай масы; двухвокіс крэмнію. Звычайны кварц. Слюдзяны кварц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
prevalent
[ˈprevələnt]
adj.
1) шмат распаўсю́джаны, пашы́раны; агу́льны, звыча́йны
Colds are prevalent in winter — Прасту́ды звыча́йныя ўзі́мку
2) перава́жны; перамо́жны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГЛІЦЭРАФАСФАТЫ́ДЫ, фосфагліцэрыды,
адна з груп фосфаліпідаў (фасфатыдаў). Да гліцэрафасфатыдаў адносяцца вытворныя 1,2-дыацыл-sn-гліцэрол-3-фасфату (фасфатыднай к-ты). Найб.распаўсюджаны дыацылгліцэрафасфатыды і плазмалагены. Гліцэрафасфатыды адыгрываюць ролю асн. фосфаліпіднага кампанента клетачных мембран жывёл, раслін і мікраарганізмаў, вызначаючы іх будову і пранікальнасць, а таксама актыўнасць шэрагу лакалізаваных у мембранах ферментаў. З бялкамі ўтвараюць ліпапратэінавыя комплексы. Розным біял. мембранам уласцівы пэўны састаў гліцэрафасфатыдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абласны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да вобласці (у 1 знач.), належыць ёй. Абласны Савет народных дэпутатаў. Абласная канферэнцыя. Абласны цэнтр. Абласны суд.
2. Уласцівы якой‑н. мясцовасці, распаўсюджаны ў якой‑н. вобласці; дыялектны. Абласное слова. Абласны слоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРОТАЗАО́ЗЫ,
група хвароб жывёл, якія выклікаюцца паразітычнымі прасцейшымі. Шырока распаўсюджаны. Узбуджальнікі паразітуюць у розных тканках і органах, напр., у плазме (трыпанасомы) ці клетках крыві (піраплазмы, бабезіі), у эпітэліі кішэчніка (балантыдыі), печані, нырак (какцыдыі), палавых органаў (трыхаманады) і інш. Перадаюцца праз корм, піццё, таксама кляшчамі, насякомымі-крывасмокамі, кантактным шляхам. П. праходзяць востра, хранічна або ў форме паразітаноснасці. На Беларусі адзначаюцца анаплазмоз, балантыдыёз, какцыдыёз, піраплазмідозы, трыхаманоз і інш.
тып рэльефу, уласцівы гарам з адноснымі вышынямі 500—2000 м, а абсалютныя вышыні звычайна ніжэй за 3000 м (напр., Карпаты, Урал, Апалачы). Характэрны мяккія абрысы грабянёў, акруглыя вяршыні, адносна пакатыя схілы, участкі паверхняў выраўноўвання. У фарміраванні рэльефу вядучую ролю адыгрываюць эразійныя працэсы. Шырока распаўсюджаны рыхлыя адклады, схілы здзірванелыя, часта парослыя лесам. Горы звычайна не дасягаюць снегавой лініі і пазбаўлены ледавіковых форм рэльефу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́НДРАВЫЯ ГЛЕ́БЫ,
група глеб, якія распаўсюджаны пераважна ў раўнінных і горных тундрах. Фарміруюцца ва ўмовах халоднага клімату, пастаяннага пераўвільгатнення на пародах цяжкага мех. складу, пад малапрадукцыйным расл. покрывам. Звычайна маламоцныя, грубагумусныя, з нізкай мікрабіял. актыўнасцю, часта адзначаюцца прыкметы мярзлотных з’яў. Падзяляюцца на глеевыя, падзолістыя, дзярновыя, перагнойна-карбанатныя і інш. Пашыраны ў паўн.ч.Паўн. Амерыкі і Еўразіі, на в-ве Грэнландыя, некат. астравах Паўн. Ледавітага акіяна.