гістарычная эпоха ад з’яўлення першых людзей да ўзнікнення дзяржавы. Характарызуецца калектыўнай працай і спажываннем. Пачало складвацца больш як 1,5 млн.г. назад. Развівалася разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл. Прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), пазнародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТЫ́ ВЕК,
у старажытных уяўленнях многіх народаў самая ранняя пара існавання чалавецтва, калі людзі заставаліся вечна маладыя, не ведалі турбот і засмучэнняў, былі падобныя да багоў, але падуладныя смерці, якая прыходзіла да іх як салодкі сон, З.в. называюцца таксама час росквіту культуры, мастацтва, л-ры, навукі і інш. Адпаведна гіст. працэсам развіцця ў розных краінах перыяды З.в. не супадаюць храналагічна і тыпалагічна. Для Беларусі некат. даследчыкі З.в. называюць 16—1-й пал. 17 ст., што прыпадае на бел.Адраджэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЙС ((Pais) Эторэ) (27.7.1856, г. Борга-Сан-Дальмаца, Італія — 28.3.1939),
італьянскі гісторык антычнасці. Вучань Т.Момзена. Праф.стараж. гісторыі ва ун-тах Палерма (1886—89), Пізы (да 1899), Неапаля (да 1904), Рыма (да 1931). Аўтар прац па гісторыі Стараж. Рыма, у якіх крытыкаваў рым. традыцыю, сумняваўся ў гістарычнасці царскага і раннерэспубліканскага перыядаў (да 3 ст. да н.э.) у Рыме. На яго думку, рымляне не ведалі сапраўдных гіст. паданняў, родавых летапісаў, а ранняярым. традыцыя склалася нібыта пад уплывам грэч.гіст. апавяданняў і рым. драмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКАТА́ШКІН (Валянцін Пятровіч) (н. 1.11.1940, г. Гомель),
бел. мастак, педагог. Брат Я.П.Пакаташкіна. Засл. настаўнік Беларусі (1980). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1974). З 1968 выкладчык нар. студыі выяўл. мастацтва Палаца піянераў г. Гомель, з 1997 нам. дырэктара Гомельскага маст. вучылішча. Творы адметныя стрыманасцю каларыту, лірызмам: «На поўначы далёкай» (1974), «Паўночная бухта» (1978), «Пасля вучэнняў», «Лазенькі дымяць» (абодва 1980), «Нарач», «Браслаўшчына», «Зямля Палеская» (усе 1986), «Новае Палессе» (1993), «Жыццё прадаўжаецца» (1996), «Ранняя вясна» (1997), «Музыка мора», «Царква святога Міхаіла ў Мазыры» (абодва 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́БЕ ((Grabbe) Крысціян Дзітрых) (11.12.1801, г. Дэтмальд, Германія — 12.9.1836),
нямецкі драматург. Вывучаў права ва ун-тах Лейпцыга і Берліна. Яго ранняя творчасць адзначана самабытнасцю, асаблівай «неўтаймаванасцю», тытанізмам вобразаў: камедыя «Жарт, сатыра, іронія і больш глыбокі сэнс» (1827), напісаныя ў рэчышчы рамант. «драмы лёсу» трагедыі «Герцаг фон Готланд» (1827), «Дон Жуан і Фауст» (1829). Аўтар гіст. драм, прысвечаных буйным гіст. падзеям і вострым супярэчнасцям сучаснасці: незавершаны цыкл «Гогенштаўфены» («Фрыдрых Барбароса», 1829, «Генрых VI», 1830), «Напалеон, або Сто дзён» (1831), «Ганібал» і «Бітва Германа» (1835).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫМАКА́ННЕ ПАСЕ́ВАЎ,
гібель азімых культур ад парушэння дыхання пры застоі вады на паверхні глебы. У кліматычных умовах Беларусі найчасцей бывае ўвосень і вясной, радзей пры працяглых адлігах зімой, на слабаводапранікальных глебах у паніжаных месцах, летам пры вял. колькасці ападкаў і выхадзе рэк з берагоў. Залітыя вадой расліны жаўцеюць, назапашваюць у клетках этылавы спірт і інш. рэчывы, якія выклікаюць іх атручэнне і гібель. З азімых культур найчасцей вымакае жыта. Меры барацьбы: вырошчванне ўстойлівых да вымакання сартоў, добрая апрацоўка глебы, ранняя падкормка раслін мінер. ўгнаеннямі і інш. агратэхн. мерапрыемствы.