Уст. Расфарміраваць. Раскасіраваць полк. □ І калі наш ЦК заўсёды будзе ведаць, колькі ёсць у данай арганізацыі арганізаваных рабочых, з іх думкай ЦК павінен лічыцца і абавязак раскасіраваць мясцовы камітэт па патрабаванне арганізаваных рабочых.Ленін.// Расфарміраваўшы якое‑н. падраздзяленне, размеркаваць асабісты састаў.
[Ад ням. kassieren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Размеркаваць, раздзяліць (на часткі, групы і інш.). Падзяліць рэспубліку на вобласці. Падзяліць хату на дзве палавіны. □ [Дзед:] — Хіба можна бясконца зямлю дзяліць?.. Падзялілі ўздоўж, падзеляць упоперак, а тады што?..Галавач.Чайную фабрыку пакінулі для агульнага карыстання, а плантацыю падзялілі.Маўр.Праз некаторы час вучняў падзялілі на арцелі.Шыловіч.//Размеркаваць паміж кім‑н., дзелячы на роўныя долі. — Я падзяліў сыры і сала між таварышамі...Бядуля.[Камісараў:] Падзяліце хлеб на ўсіх.Маўзон.
2. Зрабіць падзея маёмасці, гаспадаркі. [Міця:] — Надзелы драбнелі, а людзі множыліся. Як было бацьку падзяліць тры дзесяціны на трох сыноў?Навуменка.
3. Аддаць частку свайго каму‑н. Хадзем, дачка, са мной, — З табой усё, што маю, падзялю я.Астрэйка.І напалам кавалак хлеба З табой па-брацку падзяліў.Прыходзька.//перан. Аддаць, уступіць каму‑н. што‑н. Падзяліць першае і другое месца. Дзеці не падзялілі мячыка.
4.перан. Перажыць што‑н. разам. Мы ўсе — Радзімы мужныя салдаты, Мы з ёй падзелім цяжкі лёс.Бачыла.Так і не падзяліла маці Марынінай радасці.Шахавец.// Далучыцца да чужых поглядаў, выказаць згоду. Падзяліць думкі аўтара.
5. Зрабіць дзеянне дзялення (у 2 знач.). Падзяліць трыццаць на шэсць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Расставіць або разлажыць па месцах, у пэўным парадку. Сабраўся Калістрат галіцца, На століку прылады размясціў І — на табе! — люстэрачка ўпусціў.Корбан.Слава гаспадаром хадзіў па пакоі, прымяраючы, як лепш, размясціць экспанаты.Жычка.// Знайсці, даць кожнаму месца. Калгасны статак, які налічваў не больш двух дзесяткаў кароў і цялят, можна было размясціць і па хлявах калгаснікаў...Васілевіч.У вёску іх прапусцілі толькі хвілін праз сорак. Вусаты старшына размясціў партызан у дзвюх крайніх хатах.Асіпенка.
2.Размеркаваць паміж многімі (асобамі, арганізацыямі). Размясціць заём.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)