Разм.Разлічыцца з кім‑н., аддаць доўг каму‑н. //перан. Пакончыць разлікі з кім‑, чым‑н., скончыць якую‑н. справу. Цяпер няма назад адходу! Скідай з дарогі перашкоду, Ні перад чым не запыняйся І з гэтай спадчынай сквітайся, Што асталася ад бацькоў — Зямелькі некалькі шматкоў.Колас.//перан. Адпомсціць каму‑н. за што‑н. — Няхай, мы яшчэ з ім сквітаемся, — сказаў .. [Чыжык] на вялікае здзіўленне Зосі.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
skwitować się
skwitowa|ć się
зак. расквітацца; разлічыцца;
~liśmy się między sobą — мы разлічыліся паміж сабой; мы ў разліку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
rozrachunek, ~ku
rozrachun|ek
м. разлік;
~ek bezgotówkowy — безнаяўны разлік;
~ek gospodarczy — гаспадарчы разлік;
dokonać ~ku z kim — разлічыццаз кім
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адплаці́цца, ‑плачуся, ‑плацішся, ‑плаціцца; зак.
1.Разм. Заплаціць належнае за працу, доўг; разлічыцца. [Каменка:] — Баяцца [сяляне], што як дадуць рамантаваць рабочым [інвентар], дык не адплацяцца потым.Галавач.[Марына:] — Возім пану — нельга адплаціцца. Хоць ідзі ўжо з торбай за парог.Бялевіч.// Аддзякаваць за клопат, дбанне. І ўсё шчыра табе [хлеб] паслугоўвалі так, Каб на воку нас, бедных, ты меў... А ты што нам зрабіў, адплаціўся ты як?Купала.
2.перан. Панесці якое‑н. пакаранне за свае ўчынкі, дзеянні. [Рыгор:] — Разбурыла паліцыя і забастовачны камітэт і арганізацыйны камітэт.. Колькі было арыштаў ды высылак! Яшчэ, можна сказаць, я лёгка адплаціўся.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1.Разлічыцца за даўгі, атрыманыя грошы і пад. сваёй працай; адрабіць. Тады Бай-Цзы злітаваўся і згадзіўся, каб яму гэтыя грошы адпрацавалі.Маўр.
2. Скончыць, перастаць працаваць. Васіль быў хіба задаволены тым, што адпрацаваў, што сёння больш рабіць не трэба.Мележ.// Перастаць працаваць, стаўшы непрыгодным для працы. [Вейс] ужо адпрацаваў сваё і выйшаў на пенсію.Арабей.// Знасіцца ад працяглага выкарыстання (пра машыны і пад.).
3. Папрацаваць нейкі час. Адпрацавалі [камсамольцы] па чатыры дні ў лесе і першыя аддалі свой заробак на ўзнос.Пальчэўскі.
1. Штурхаючы, націснуць на каго‑, што‑н. Наперці на дзверы. Наперці на людзей.
2.чаго. Прынесці, прывезці ў вялікай колькасці чаго‑н. Наперці дроў з лесу.
3.чаго. Напхаць у вялікай колькасці чаго‑н. Наперці вопраткі ў шафу.
4.безас.каму. Вельмі спатрэбіцца, прыспічыць. — Я, пане Арлоўскі, ноччу са Слуцка ехаў, не спаў, а вам разлічыцца са мной цяжка, бо валі спаць хочацца. А мне хіба не хочацца? Ды мне грошы трэба. — Ай-яй! Так ужо вам наперла, пане Ашакевіч.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)