1. Прыём і запіс радыёперадач праціўніка як від разведкі.
2. Звесткі, атрыманыя ў выніку прыёму радыёперадач праціўніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Náchrichtenoffizierm -s, -e
1) афіцэ́р су́вязі
2) афіцэ́р разве́дкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛЫШЧЭ́НЯ (Захар Рыгоравіч) (1917, в. Пласток Любанскага р-на Мінскай вобл. — 8.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 на 1-м Укр. фронце. Камандзір аддзялення разведкі старшына Л. вызначыўся 8.2.1945 ва Усх. Прусіі: у час разведкі ў тыле ворага з напарнікам захапілі ў палон 2 афіцэраў з важнымі дакументамі; трапіўшы ў акружэнне, Л. прыкрываў адыход напарніка з дакументамі, цяжка паранены захоплены ў палон і закатаваны. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
agent[ˈeɪdʒənt]n.
1. аге́нт; прадстаўні́к; пасрэ́днік
2. а secret agent аге́нт разве́дкі, шпіён
3. сро́дак; фа́ктар;
chemical agent хімі́чнае рэ́чыва
4.ling. дзе́йнік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дазо́р, ‑у, м.
1. Абход для агляду, разведкі. Камсамольская ячэйка дзве начы засаб хадзіла ў сакрэтныя дазоры, але нікога злавіць не ўдалося.Пальчэўскі.
2. Невялікая група людзей, караблёў, самалётаў, якая высылаецца для аховы і разведкі; патруль. Раптам наперадзе, дзе ішоў пярэдні дазор, прагучэла аўтаматная чарга і некалькі стрэлаў.Мележ.Трэба было дзейнічаць асцярожна, каб не натрапіць на варожы дазор або вартавых.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАЗВЕ́ДВАЛЬНЫ ЦЭ́НТР,
1) умоўная назва цэнтральнага апарата знешняй разведкі, які ажыццяўляе арганізацыю і кіраўніцтва разведвальнай дзейнасцю за рубяжом, а таксама на тэр. сваёй краіны (з пазіцый мін-ваў і ведамстваў, што маюць замежныя сувязі). Р.ц. арганізоўвае і накіроўвае дзейнасць рэзідэнтур, камплектуе іх кадрамі, забяспечвае мат.-тэхн. і фін. сродкамі, а таксама вядзе цэнтралізаваны ўлік.
2) Цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі разведчыкаў. Усе спецслужбы свету маюць спец. вучэбныя ўстановы, дзе рыхтуюць кадравых супрацоўнікаў падраздзяленняў разведкі і контрразведкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разве́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разведкі (у 2 знач.). Разведачнае бурэнне. Разведачныя работы.
2. Які займаецца разведкай. Разведачная партыя. Разведачнае судна. Разведачная група.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІНАШУКА́ЛЬНІК,
прылада для пошуку мін. Выкарыстоўваецца для разведкіміннаўзрыўных загарод, стварэння праходаў у мінных палях і пры размініраванні мясцовасці. Найб. пашыраны пераносныя індукцыйныя М., якія рэагуюць на метал. дэталі мін. Існуюць М. для пошуку мін, у якіх адсутнічаюць метал. дэталі, а таксама дарожныя М., прызначаныя для размініравання, разведкі дарог, аэрадромаў і інш., напр., браніраваная машына AARDVARK (Вялікабрытанія), якая спец. механізмам дэтануе міны. Выкарыстоўваюцца ва ўзбр. сілах і інш. сілавых структурах шэрагу краін свету, у т. л. — Рэспублікі Беларусь.
С.У.Чарных.
Да арт.Мінашукальнік. Дарожны браніраваны мінашукальнік AARDVARK (Вялікабрытанія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шурф
(ням. Schurf)
вертыкальная шахта невялікай глыбіні для разведкі карысных выкапняў, падрыўных работ і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Рэзідэ́нт ’дыпламатычны прадстаўнік; грамадзянін якой-небудзь краіны, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве; тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы’ (ТСБМ). Паўторнае запазыч. з рус.резидент ’тс’. Ст.-бел.резыдентъ ’упаўнаважаны прадстаўнік’ < ст.-польск.rezydent < лац.residēns, ‑ntis (Булыка, Лекс. запазыч., 24).