радо́к, -дка́, мн. -дкі́; -дко́ў, м.

1. гл. рад¹.

2. Частка тэксту або асобныя словы, літары, іншыя знакі, надрукаваныя ці напісаныя ў адну лінію.

Р. верша.

Радок у радок — даслоўна, літаральна (спісаць, сказаць і пад.).

Чытаць паміж радкоў — здагадваючыся пра скрыты сэнс напісанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́на, ‑ы, ж.

1. У музыцы — дзевятая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае дзевяць ступеней.

2. У вершаскладанні — вершаваная страфа з дзевяці радкоў.

[Ад лац. nonas — дзевятая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЙРЭ́Н,

монастрафічны верш у армянскай сярэдневяковай паэзіі. Складаецца з чатырох 15-складовых радкоў, звязаных адной рыфмай. У сучаснай паэзіі айрэнам напісаны многія лір. мініяцюры (дарчыя надпісы і інш.). У бел. паэзіі сустракаецца ў М.​Танка («Айрэн»).

т. 1, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

станс, ‑а, м.

1. Вершаваная страфа з чатырох радкоў, якая мае закончаную думку.

2. толькі мн. (ста́нсы, ‑аў). Верш, які складаецца з такіх строф.

[Фр. stance — страфа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КО́ДА (італьян. coda ад лац. cauda хвост),

1) у музыцы — дадатковы, заключны раздзел у муз. творы ці ў яго самаст. частцы, дзе канчаткова замацоўваецца гал. танальнасць і абагульняецца тэматычны матэрыял. Часам у К. далей распрацоўваюцца асн. тэмы твора і ўводзяцца новыя. Звычайна К. пачынаецца пасля заключнай кадэнцыі.

2) У паэтыцы — звышсхемныя дадатковыя словы ці радкі ў цвёрдых формах верша, напр. у санеце — больш за 14 радкоў, у трыялеце — за 8. У шырокім значэнні — заключная ч. складанай страфы, якая адрозніваецца ад асноўнай размяшчэннем рыфмаў, колькасцю стоп ці інш. прыкметамі. Звычайна К. — найб. важныя па думцы выказванні, што канцэнтруюць асн. сэнс папярэдніх радкоў, таму яны часта набываюць сцісласць і дакладнасць афарызма (у К. нярэдка знаходзіцца пуант).

т. 8, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акта́ва, -ы, мн. -ы, -та́ў, ж. (спец.).

1. Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.

2. Вельмі нізкі бас.

3. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.

|| прым. акта́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слупо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м.

1. гл. слуп.

2. Калонка кароткіх радкоў у газеце, часопісе і пад., якія размешчаны адзін пад адным.

Газетныя слупкі.

3. Шэраг слоў, лічбаў і іншых, напісаных адно пад адным.

Слупок прозвішчаў.

Два слупкі прыкладаў.

|| прым. слупко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

interlinia

ж. друк.

1. шпона;

2. адлегласць паміж радкоў; інтэрліньяж

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чатырохрадко́ўе, ‑я, н.

Верш ці страфа з чатырох радкоў. І пакуль прыйшлі хлопцы, на старонках сшытка ляжалі ўжо чатырохрадкоўі пра дзявочыя косы, пра размову з дзяўчынай. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРА́НКА,

1) слупок (калонка) адвольнай колькасці тэкставых радкоў, зроблены паліграф. спосабам. Вярстаюцца ў старонкі пэўнага фармату (гл. Вёрстка).

2) Пробны адбітак друкарскага набору для чытання карэктуры.

3) Метал. пласцінка з трыма бартамі для захоўвання, пераноскі і ўстаноўкі набору пры яго апрацоўцы (напр., пры выпраўленні памылак).

т. 5, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)