паўсю́дна, прысл.

Усюды. На фабрыках і заводах ствараліся рабочыя камітэты, паўсюдна ўводзіўся васьмігадзінны рабочы дзень. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́нькі ’шарсцяныя рукавіцы з адным вялікім пальцам’ (жытк., ДАБМ, к. 333). Рус. арх. ма́нькирабочыя пальчаткі без пальцаў’, ярасл., уладз., валаг., пск., цвяр. ма́нька ’жаночая муфта’. Да манька ’муфта’, якое з італ. manica ’рукаў’ (Фасмер, 2, 571).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зарубе́жны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, жыве, дзейнічае, выпускаецца за рубяжом; замежны. Зарубежная літаратура. Камуністычныя і рабочыя партыі зарубежных краін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітзняво́лены, ‑ага, м.

Палітычны зняволены. Асноўную масу палітзняволеных складалі не вопытныя рэвалюцыянеры, а радавыя ўдзельнікі вызваленчага руху — сяляне, рамеснікі, рабочыя. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рудніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рудніка, звязаны з рудніком, з работай на рудніках. Рудніковыя рабочыя. Рудніковы газ. Рудніковы транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саймава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; незак.

Разм. іран. Раіцца, радзіцца, дамаўляцца. Слухаюць рабочыя, Засынаюць з прыкрасці... Згоднікі ж саймуюцца, Як уладу выкрасці. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАГІЛЁЎСКАЯ ПАНЧО́ШНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1915 у Магілёве. Была эвакуіравана з Варшавы. Працавалі 232 рабочыя, выпускалі шкарпэткі для ваеннага ведамства.

т. 9, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́мусіць, ‑мушу, ‑мусіш, ‑мусіць; зак., каго і з інф.

Прымусіць зрабіць, выканаць што‑н. [Гарасім:] — Цара вымусілі адрачыся ад прастола рабочыя і салдаты. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наня́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наняць.

2. у знач. прым. Які выкарыстоўваецца згодна з умовамі найму. Нанятыя рабочыя. Наняты дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сушы́льня, ‑і, ж.

Тое, што і сушылка (у 2 знач.). У праходах паміж машынамі беглі рабочыя, .. пхалі перад сабою ў сушыльню вагончыкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)