Татарка (раб. пас.) 1/513 (к.); 10/244

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рабале́пны ’ліслівы, рабскі, угодлівы’, рабале́пстваваць ’быць рабалепным’ (ТСБМ), сюды ж рабалепства ’падляганне’ (Гарэц.). Запазычана з рус. раболе́пный, раболепство, раболе́пствовать ’тс’, дзе ў сваю чаргу са ст.-слав. раболѣпьно ’па-рабску, як раб’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́бкі ’пужлівы’ (Ян.). З рус. робкий ’тс’, ро́бок ад роб < прасл. *orbъ > *robъ/*rabьраб’ < і.-е. *orbhos: ст.-інд. arbhakás, árbhagas ’маленькі, слабы, малады’, árbhas ’тс’ (Уленбек, 14; Фасмер, 3, 487).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НІЖЫ́НСКІ (Вацлаў Фаміч) (17.12.1889, паводле інш. звестак 12.3.1890, Кіеў — 8.4.1950),

расійскі танцоўшчык, балетмайстар. Брат Б.Ф.Ніжынскай. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1907).

У 1907—11 саліст Марыінскага т-ра. У 1909—13 і 1916—17 вядучы танцоўшчык Рускіх сезонаў за мяжой. Першы выканаўца гал. партый у Марыінскім т-ры: Белы раб («Павільён Арміды» М.​Чарапніна), Раб («Егіпецкія ночы» А.​Арэнскага), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.​Шапэна); у трупе Рускі балет Дзягілева ў спектаклях «Карнавал» на муз. Р.​Шумана, «Шахеразада» М.​Рымскага-Корсакава, «Прывід ружы» на муз. К.​М.​Вебера, «Пятрушка» І.​Стравінскага, «Нарцыс» Чарапніна, «Сіні бог» Р.​Ана, «Дафніс і Хлоя» М.​Равеля і інш. Адрадзіў мастацтва мужчынскага танца, які спалучае высокую тэхніку скачка і піруэта з выразнасцю пластыкі і пантамімы, узбагаціў танц. лексіку і сродкі выразнасці. Сярод пастановак: «Пасляпаўдзённы адпачынак фаўна» (1912, гал. роля) і «Гульні» на муз. К.​Дэбюсі, «Вясна свяшчэнная» Стравінскага (абодва 1913), «Тыль Уленшпігель» на муз. Р.​Штрауса (1916). Аўтар «Дзённіка Ніжынскага» (Парыж, 1953; Масква, 1995). Яму прысвечаны балет «Ніжынскі, клоун божы» на муз. П.​Чайкоўскага і П.​Анры (1971, паст. М.​Бежар), «Вацлаў» на муз. І.​С.​Баха (1979, паст. Дж.​Ноймаер), драм. спектаклі, дакумент., маст. кіна- і тэлефільмы, опера.

Літ.:

Красовская В. Нижинский. Л.. 1974;

Нижинская Р. Нижинский // Сов. балет. 1989. № 6;

1990. № 1.

Л.​А.​Сівалобчык.

В.Ніжынскі ў балеце «Шэхеразада». Мастак Монтэ-Негра.

т. 11, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гладыя́тар

(лац. gladiator)

спецыяльна абучаны раб ці ваеннапалонны, які ў старажытнарымскі перыяд выкарыстоўваўся для ўзброенай барацьбы на арэне цырка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мухін (удзельнік Баранавіцкага выступл. раб. і салдат) 2/135

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ялізава (раб. пас.) 1/513 (к.); 11/332, 540

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ро́бат ’аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека’ (ТСБМ). Праз рус. ро́бот з чэш. robot ’штучны, механічны рабочы’, створанага Карлам Чапекам у драме «R.U.R.» (1920 г.). Узыходзіць да раннепрасл. *orbъ > прасл. *robъ/*rabъраб’ < і.-е. *orbhos.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЭСАЛІ́Н ((Dessalines) Жан Жак) (20.9.1758, Гана — 17.10.1806),

дзеяч нац.-вызв. руху на в-ве Гаіці. Пажыццёвы ген.-губернатар (з 1804). Негр, да 1790 раб (узяў прозвішча свайго б. ўладальніка). Удзельнік нац.-вызв. паўстання пад кіраўніцтвам Ф.Д.Тусэн-Луверцюра, пасля паланення якога французамі (1802) на чале арміі паўстанцаў (з мая 1803) дамогся вызвалення в-ва ад франц. каланізатараў (канец 1803). З кастр. 1804 імператар Гаіці (правіў як Жак I). Цяжкае эканам. становішча краіны (у т. л. з-за блакады вострава Францыяй, а з 1806 і ЗША), агр. палітыка (перадача дзярж. зямель пераважна ва ўладанне неграм) і жорсткія метады праўлення Д. выклікалі ў кастр. 1806 паўстанне землеўладальнікаў-мулатаў, у час якога Д. загінуў.

т. 6, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Беліцк (раб. пас.) 2/278, 442 (к.); 9/18 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)