НАТА́РЫУС (ад лац. notarius пісар, сакратар),

службовая асоба, якая ажыццяўляе натарыяльныя дзеянні (гл. Натарыят). На Беларусі існуюць Н. прыватныя і дзяржаўныя. У адпаведнасці з заканадаўствам на пасаду Н. назначаюцца грамадзяне краіны, якія маюць вышэйшую юрыд. адукацыю і прайшлі адпаведную стажыроўку ў дзярж. натарыяльнай канторы або ў Н., які займаецца прыватнай практыкай, вытрымалі кваліфікацыйны экзамен і атрымалі ліцэнзію на права натарыяльнай дзейнасці.

І.​С.​Шахрай.

т. 11, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паліцма́йстар, ‑тра, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых капіталістычных краінах — начальнік паліцыі ў буйных гарадах. Пісар сцвярджае, што такога старшыні ва ўсім Пінскім павеце няма, а памочнік не раз гаварыў: «Нашаму б старшыні паліцмайстрам быць». Колас.

[Ням. Polizeimeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгістра́тар

(с.-лац. registrator = пісар)

1) службовая асоба, якая займаецца рэгістрацыяй, адзначае яўку каго-н.;

2) перан. той, хто адзначае, канстатуе бягучыя падзеі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псало́мшчык, ‑а, м.

Ніжэйшы царкоўны служка ў рускай праваслаўнай царкве; дзяк. [Лабановіч:] — У вас тут, выбачайце, большая глуш. — Як так? — здзівіўся Саханюк. — У нас — воласць, грамада: бацюшка, пісар, фельчар, ураднік, псаломшчык, і так збоку людзі часцей даведваюцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абура́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абурыцца. Пісар чытаў і разам з князем абураўся супраць кадэтаў, сурова хмурыўся і сярдзіта ківаў галавою. Колас. [Валя] хоць маўчыць, але слухае ўсё ўважліва, убірае сэрцам і ўсё больш абураецца ўчынкамі «камітэтчыкаў». Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісарчу́к, ‑а, м.

Разм.

1. Памочнік пісара. З боку ж Даўбешкі быў яго памочнік, пісарчук, прозвішча якога мне казалі, ды я забыўся. Гарэцкі. Уладыслаў адразу заняў пасаду пісарчука ў адным з маёнткаў князя Радзівіла. Машара.

2. Зніж. Пісар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЛАДКО́ВІЧЫ, Валадкевічы,

дзяржаўныя дзеячы ВКЛ з роду герба «Радван». Верагодна, паходзяць ад шляхціца з Віленскага пав. Каспара Мікалаевіча Валадовіча, сыны якога Марцін і Рыгор у 1567 ставілі ў войска ВКЛ 2 коннікаў з маёнтка Геранёны Ашмянскага пав.; Марцін згадваецца і сярод шляхты Менскага пав. Найб. вядомыя:

Марцін (згадваецца ў 1567—82), пісар земскі, суддзя земскі і гараднічы менскі (1582). Меў сына Адама і дачку Палонію, якая была жонкаю кн. П.​Друцкага-Горскага. Марцін, верагодна, сын Адама. Суддзя земскі менскі (1628). Крыштоф (1600 ? — 1670), пісар земскі менскі, ваявода новагародскі (1658). У 1645 другі шлюб узяў з княжной Альжбетай з роду Друцкіх-Саколінскіх (памерла ў 1653). Яго дачка Соф’я Канстанцыя ў 1652 выйшла замуж за маршалка ВКЛ кн. А.​Палубінскага. Марцін Казімір, гараднічы і падстароста менскі (1649). Яго нашчадкамі, напэўна, былі Валадковічы, якія ў 2-й пал. 17—18 ст. займалі розныя пасады ў Менскім пав. Магчыма, да гэтага роду адносіліся Валадковічы: Сенька, які ў канцы 15 — пач. 16 ст. служыў князям Мсціслаўскім і атрымаў ад іх вёскі Касмынічы і Філіпаўшчыну; Павел, які ў 1582 з сынам Васілём служыў удаве кн. Ю.​Ю.​Слуцкага Кацярыне з Тэнчынскіх; Рыгор, полацкі шляхціц, згадваецца ў 1582; Дзям’ян (памёр да 1582), жонкай якога была Палонія Лядская. У Жамойціі існаваў род Валадковічаў герба «Лебедзь».

В.​Л.​Насевіч.

т. 3, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

penman

[ˈpenmən]

n., pl. -men

1) пісьме́ньнік, а́ўтар -а m.

2) пі́сар -а m.

good penman — асо́ба з прыго́жым, разбо́рлівым по́чыркам, калігра́ф -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

каленко́р, ‑у, м.

Баваўняная, моцна праклееная тканіна аднаколернай афарбоўкі. Пераплёт з каленкору.

•••

Іншы каленкор — зусім другая справа, іншая размова. — Давай, Андрушка, наладзім хор! — казаў раз пісар Лабановічу. — Я табе памагу! Разумееш ты, зусім іншы каленкор, калі ў царкве спявае добры хор. Колас.

[Ад фр. calencar — род баваўнянай пафарбаванай тканіны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мірза́, ‑ы, м.

1. Тытул члена царскага дома ў некаторых народаў Усходу. // Асоба, якая носіць гэты тытул.

2. Пачэснае, ганаровае абазначэнне вышэйшых чыноў у некаторых народаў Усходу. // У цюркскіх народаў дарэвалюцыйнай Расіі — буйныя феадалы.

3. Сакратар, пісар, перапісчык у некаторых народаў Усходу.

[Перс. mīrzā.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)