ПІРАЭЛЕКТРЫ́ЧНАСЦЬ (ад піра... + электрычнасць),
узнікненне эл. зарадаў на паверхні некат. крышталёў (піраэлектрыкаў) пры іх награванні ці ахаладжэнні. Да піраэлектрыкаў адносяць крышт. дыэлектрыкі, што палярызуюцца ў адсутнасці эл. поля і інш. знешніх уздзеянняў (т. зв. спантанная палярызацыя). Даследавалася Д.Брустэрам, П.Кюры, Ф.Эпінусам.
Пры награванні адзін край піраэлектрыка зараджаецца дадатна, пры ахаладжэнні — адмоўна, другі — наадварот. Паяўленне зарадаў на паверхні піраэлектрыка звязана са зменай існуючай у ім палярызацыі пры змене т-ры крышталя, а таксама і пры дэфармаванні (піраэлектрыкі з’яўляюцца п’езаэлектрыкамі) Асобная група піраэлектрыкаў — сегнетаэлектрыкі, у якіх пры награванні да пэўнай т-ры спантанная палярызацыя знікае і крышталь пераходзіць у непіраэл. стан. Існуе эфект, адваротны піраэлектрычнаму. Калі крышталь змясціць у эл. поле, то яго палярызацыя змяняецца, што суправаджаецца награваннем ці ахаладжэннем крышталя (электракаларычны эфект). Піраэлектрыкі выкарыстоўваюць у тэхніцы ў якасці індыкатараў і прыёмнікаў выпрамяненняў. Іх дзеянне заснавана на рэгістрацыі эл. сігналаў, што ўзнікаюць у піраэлектрыках пры змене т-ры пад уплывам выпрамянення.
Літ.:
Лайнс М., Гласс А. Сегнетоэлектрики и родственные им материалы: Пер. с англ. М., 1981;
Кременчугский Л.С., Ройцина О.В. Пироэлектрические приемники излучения. Киев, 1979.
П.А.Пупкевіч.
т. 12, с. 382
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пірагеніза́цыя
(ад піра- + гр. genos = род)
перапрацоўка арганічных рэчываў шляхам награвання іх пры высокіх тэмпературах без доступу паветра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піраге́ны
(ад піра- + -ген)
рэчывы, якія павышаюць тэмпературу цела і выклікаюць гарачку (напр. яды мікробаў, вакцыны і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піраксілі́н
(ад піра- + гр. ksylon = дрэва)
выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца пры падрыўных работах і для вырабу бяздымнага пораху.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піралі́т
(ад піра- + -літ)
гіпатэтычнае рэчыва, з якога складаецца верхняя мантыя; мяркуецца, што з яго ўтвараецца базальтавая магма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піраметалу́ргія
(ад піра- + металургія)
галіна металургіі, звязаная з атрыманнем і ачышчэннем металаў і металічных сплаваў пры высокіх тэмпературах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пірагра́фія
(ад піра- + -графія)
тэхніка аздаблення скураных і драўляных прадметаў выпальваннем разагрэтым да чырвані металічным разцом рознага роду ўзораў, малюнкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піраксе́ны
(ад піра- + ksenos = чужы)
група пародаўтваральных мінералаў класа сілікатаў белага, шэрага, жоўтага і зялёнага колеру (аўгіт, жадэіт і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піралюзі́т
(ад піра- + гр. lusis = ачыстка)
мінерал, двухвокіс марганцу чорнага колеру, які ўтварае рыхлыя або шчыльныя скрытакрышталічныя масы; руда марганцу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пірапатро́н
(ад піра- + патрон)
патрон з порахам, выбух якога імгненна прыводзіць у дзеянне другое тэхнічнае ўстройства, напр. катапультуемае крэсла лётчыка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)