ручны або механізаваны (станочны) шматразцовы інструмент для распілоўвання (рэзкі) драўніны, металу, каменю і інш. матэрыялаў.
У дрэваапрацоўцы выкарыстоўваюць П.: ручныя (двухручныя) са свабодным палатном; лучковыя з нацягнутым палатном; нажоўкі, дыскавыя і ланцуговыя пілы; станочныя паласавыя, стужачныя, дыскавыя, цыліндрычныя, сферычныя і інш., якія выкарыстоўваюцца ў лесапільных рамах, круглапільных станках, стужачнапільных станках і інш.дрэварэзальных станках. Для рэзання металу існуюць П.: дыскавыя, у т. л. П. трэння — для размякчэння матэрыялу трэннем дыскам без зубоў і абразіўныя — для рэзання вярчальным абразіўным дыскам (гл.Абразіўны інструмент), нажовачныя і стужачныя — для рэзання бясконцай гнуткай стальной стужкай з зубамі. У каменеапрацоўцы выкарыстоўваюць дыскавыя, канатныя і ланцуговыя П. (гл.Каменярэзныя машыны).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЕСАНАРЫХТО́ЎЧЫЯ РАБО́ТЫ,
работы па валцы, тралёўцы і першаснай апрацоўцы дрэў, вывазцы лесаматэрыялаў. Выконваюцца лесанарыхтоўчымі прадпрыемствамі (леспрамгасы, адкрытыя акц. аб’яднанні, лесакамбінаты і інш.) і часткова арг-цыямі лясной гаспадаркі (лясгасы).
Для валкі дрэў адводзяць участкі спелага лесу (лесасекі). Выкарыстоўваюць бензаматорныя ланцуговыя пілы, машыны і агрэгаты для валкі і пакетавання, у т. л. валачна-сучкарэзна-распіловачныя. Ствалы (хлысты) транспартуюць у пункты першаснай апрацоўкі тралёвачнымі трактарамі або валачна-тралёвачнымі машынамі і вывозяць аўтамаб., чыг. або водным транспартам (лесавозамі). Аўтамабілі часта абсталёўваюць гідраманілулятарамі для аўтаномнага выканання пагрузачна-разгрузачных работ. У горных раёнах пашыраны канатны транспарт. На цэнтр. складах драўніну распілоўваюць на сартыменты, акорваюць, маркіруюць, штабялююць і рыхтуюць да адпраўкі. Склады абсталёўваюць распіловачнымі лініямі, сучкарэзна-распіловачнымі працэсарамі, ланцуговымі транспарцёрамі, пагрузачнымі кранамі і інш.Гл. таксама Лесанарыхтоўчая прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фугава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., што.
1. Стругаць фуганкам. Там работа ішла поўным ходам: печ разабралі, страху знялі, габлявалі і фугавалі дошкі для падлогі.Дубоўка.
2. Выраўноўваць, раўняць паверхню дошак для падгонкі і склейвання.
3. Выраўноўваць па вышыні (зубы пілы). Фугаваць пілу.
[Ад ням. fugen — прыганяць, дапускаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1.чаго. Нарэзаць многа чаго-н.
П. дубцоў.
2.што і чаго. Падзяліць шляхам межавання ўсё, многае або выдзеліць у час межавання вялікую колькасць чаго-н.
П. агароды.
3.што і чаго. Нарабіць нарэзаў, разьбы на ўсім, многім ці зрабіць разьбой многа чаго-н.
П. балты.
П. узораў.
4.што. Назубіць усё, многае.
П. пілы.
5.што. Намуляць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.
П. ногі ботамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пятру́шка, ‑і, ДМ ‑пілы, ж.
Агародная расліна сямейства парасонавых, корань і лісце якой ужываюцца як прыправа да страў. Варылі-гатавалі Паводле строгіх правіл, У меру дадавалі Усякае прыправы: І часначку з цыбулькай, І перчыку з пятрушкай... Кацёл крактаў і булькаў, І смачна дыхаў юшкай.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́куіку-ку́, выкл.
Ужываецца гукапераймальна для абазначэння кукавання зязюлі. Падкасілі яго пілы, Павалілі тапары. А зязюля галасіла: — Ку-ку: дзе мой бор стары?Бялевіч./узнач.наз.Ёсць свае дзівацтвы і ў шэрай зязюлі. Гучнае «ку-ку!» лясной бяздомніцы можна пачуць амаль у кожным ляску.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лучо́к, ‑чка, м.
Назва розных інструментаў, прыстасаванняў ці іх частак, якія па форме нагадваюць лук. Лучок смычка. Свідравальны лучок. □ На сярэдзіне касся замацоўвалася драўляная ручка. Найбольш пашыраная назва яе — лучок.«Помнікі».Толькі Раман не кідаў пілы: спачатку рэзаў лучком, тады стаў бензапілой, гэтай зімой перайшоў на электрапілу.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)