У Перадкаўказзі, паміж рэкамі Сунжа і Церак (Расія). Уключае 2 шыротныя хрыбты — Церскі (выш. да 664 м) і Сунжэнскі (выш. да 926 м), падзеленыя Алханчуртаўскай далінай. Складзена з пясчана-гліністых адкладаў і пясчанікаў з покрывам з лёсападобных суглінкаў. Пераважаюць стэпы. Радовішчы Грозненскага нафтавага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖВІР, гравій,
рыхлая буйнаабломкавая (псефітавая) асадкавая парода, складзеная з абкатаных абломкаў горных парод і мінералаў памерамі 1—10 мм (у горнай справе вылучаюць Ж. памерамі 5—70 мм). Адрозніваюць Ж. буйны (5—10 мм), сярэдні (2,5—5 мм) і дробны (1—2,5 мм). Генетычныя тыпы Ж.: рачны (гл.Алювій) азёрны, марскі і ледавіковы. Сцэментаваны Ж. — гравеліт. Якасць Ж. залежыць ад наяўнасці шкодных прымесей (акатышы глін, пыл, пірыт, гіпс, растваральныя ў шчолачах абломкі і інш.), трываласці, сціральнасці, марозаўстойлівасці і г.д. На Беларусі пясчана-жвірова-галечны матэрыял пашыраны ў антрапагенавых адкладах і сканцэнтраваны пераважна ў межах Беларускай ірады і Паазер’я, Разведана 136 радовішчаў пясчана-жвіровых матэрыялаў з агульнымі запасамі 704,4 млн.м³, з іх распрацоўваюцца 82 радовішчы з гадавой здабычай 23—24 млн.м³, Форма пакладаў лінзападобная, зрэдку пластавая. Здабываецца Ж. адкрытым спосабам; частка яго абагачаецца на драбільна-сартавальных заводах. Выкарыстоўваецца для вытв-сці бетону, буд-ва чыгунак, аўтадарог, фільтрацыйных пабудоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІПО́ВІЦКІ КАРДО́ННА-РУБЕРО́ЙДАВЫ ЗАВО́Д, «Дах». Пабудаваны ў 1972—73 у г. Асіповічы. З 1994 акц.т-ва «Дах». Асн. прадукцыя (1995): дахавы кардон, руберойд розных марак, пергамін, пясчана-цэментавая чарапіца, сценавыя блокі, тратуарныя пліты. Магутнасці разлічаны на выпуск 55 тыс.т кардону і 127 млн.м² дахавага пакрыцця за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯСНЯ́НКА,
радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каля в. Ліцвінкава Лагойскага р-на Мінскай вобл. Паклад звязаны з канцова-марэннымі ўтварэннямі сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 36 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—21 м, ускрышы 0,2—10,5 м. Жвір і пясок прыдатныя для буд. работ. Распрацоўваецца з 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ ТАВА́РНАЯ,
радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каля в. Перкавічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Паклад з 3 лінзаў у канцовамарэнных адкладах сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 15 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—24,2 м, ускрышы 0,2—9,5 м. Пяскі прыдатныя на буд. растворы, жвір — на выраб бетону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛГУ́ЕЎ,
востраў у паўд.-ўсх.ч. Баранцава м., за 75 км ад мацерыка, тэр. Расіі. Пл. 5,2 тыс.км². Паверхня вельмі ўзгорыстая, з марэннымі ўзгоркамі. Выш. да 176 м, паўд. частка вострава — плоская раўніна. Шмат азёр і балот. Складзены з пясчана-гліністых адкладаў. Мохава-лішайнікавая арктычная тундра. Аленяводства Аленегадоўля*, рыбалоўства, паляванне. Населеныя пункты: Бугрыно, Северны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ПЕСАК,
рыхлая асадкавая пясчана-гліністая горная парода. Мае пясчаных да 70%, гліністых (памерам менш за 0,01 мм) да 10% і пылаватых (памерам 0,01—0,05 мм) часцінак да 20%. Бываюць ледавіковыя (марэнныя), водна-ледавіковыя, азёрныя, рачныя (алювіяльныя) і інш. Адрозніваюць С. груба-, дробнапясчаныя і пылаватыя. Больш гліністыя С. наз. цяжкімі, менш гліністыя — лёгкімі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ЙСКІ ХРЫБЕ́Т,
у сістэме Гісара-Алая, у Кыргызстане і часткова ў Таджыкістане. Падзяляе Ферганскую і Алайскую даліны. Даўж. каля 400 км. Выш. да 5539 м. Складзены з пясчана-гліністых парод і крышт. сланцаў. Пераважае высакагорны рэльеф. На схілах сухія кавыльна-ціпчаковыя стэпы, лугастэпы, арчоўнікі, вышэй — альпійскія лугі. Ледавікі (агульная пл. 811 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР’Е́РНАЕ ПО́ЛЕ,
плошчы радовішчаў карысных выкапняў з масівам покрыўных і змяшчальных пустых парод, якія адводзяцца для адкрытай (кар’ернай) распрацоўкі. На тэр. Беларусі К. п. прызначаюцца пераважна для здабычы гліны, пяску, пясчана-жвіровага матэрыялу, карбанатнай сыравіны. Пасля выпрацоўкі кар’ераў на месцы К.п. праводзіцца рэкультывацыя зямель з мэтай вырашэння задач аховы прыроды і выкарыстання парушаных зямель у гасп. абароце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́,
рака ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 89 км, пл. вадазбору 725 км². Вытокі за 2 км на Пд ад в. Смольніца Смалявіцкага р-на, цячэ па паўд.-ўсх. схілах Мінскага ўзв., упадае ў р. Бярэзіна за 4,5 км на У ад в. Уша Бярэзінскага р-на. Асн. прытокі: Маконь, Рэчка (злева), Клёнаўка, Беліца (справа). Даліна да в. Уборкі Чэрвеньскага р-на невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шыр. 0,9—1,2 км, найб. каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, выш. 5—20 м. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м, да вусця р. Маконь забалочаная, ніжэй перасечаная, пясчана-тарфяністая. Рэчышча сярэдне звілістае, у вярхоўі каналізаванае, у вусці пратокі і астравы. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя, складзены з тарфяніку, у ніжнім цячэнні пясчана-тарфяныя і пясчаныя. Ледастаў ад канца ліст. да сярэдзіны сакавіка. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 50% гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень у сярэдзіне красавіка. Сярэднегадавы расход вады 4,2 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.