турню́р

(фр. tournure)

модная ў канцы 19 ст. прыналежнасць жаночага туалету ў выглядзе падушачкі, якую падкладвалі пад плацце ззаду ніжэй таліі, каб надаць пышнасць фігуры, а таксама шырокая спадніца, прызначаная для нашэння з такой падушачкай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Раско́ша, ро́скаш ’празмерны дастатак, пышнасць, велічнае хараство’, ’прастор, свабода, пачуццё свабоды, волі’, ’спакой’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’воля, прыволле, прастор’ (Касп., Байк. і Некр.), ’багацце’ (Байк. і Некр.), роско́ша ’дадатак’ (ТС). Параўн. укр. р́оскіш ’празмерны дастатак, задавальненне, асалода’, рус. ро́скошь ’прыемнасць, раскоша’, польск. rozkosz ’роскаш, багацце’, чэш., славац. rozkoš ’радасць, асалода’, славен. razkošje ’роскаш, багацце, радасць’, серб.-харв. ра̀скош ’раскоша’, балг. разко́ш ’асалода’. Звычайна рэканструюецца як *orzkošь (< *orzkoxj‑) і звязваецца з *koxati (гл. кахаць). Гл. Фасмер, 3, 504; Брукнер, 242; Бязлай, 3, 159; БЕР, 6, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

celebracja

celebracj|a

ж. разм. урачыстая цырымонія; залішняя ўрачыстасць (пышнасць);

bez ~i — натуральна; без лішняй пампезнасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wspaniałość

wspaniałoś|ć

ж.

1. пышнасць, велікапышнасць, хараство;

2. часцей у мн.

~ci — прыгожыя (шыкоўныя) рэчы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фі́жмы

(ад ням. Fischbein = кітовы вус)

1) шырокі каркас з кітовага вуса ў выглядзе абруча, які надзяваўся пад спадніцу і надаваў пышнасць фігуры;

2) шырокая спадніца на такім каркасе як частка жаночага ўбору 18 — пач. 19 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

раско́ша, ‑ы, ж.

1. Празмерны дастатак, багацце. Зайцаў ні разу не бачыў яго, але чуў ад іншых, што хлопец той не можа нават засмяяцца, бо гэтак атлусцелі і разбыліся ад раскошы яго шчокі. Кулакоўскі. [Вера:] — Не з раскошы я дала згоду ісці за .. [Адама] замуж. Дамашэвіч. // Празмернасць у выгодах; камфорт. І вось цяпер .. за ўсю гэту раскошу, якой цэлае лета цешацца «дачнікі» — дальняя і блізкая радня — за ўсё гэта Міхал Няронскі расплачваецца. Васілевіч. // Што‑н. лішняе, не першай неабходнасці (пра прадметы, учынкі і пад.). — Я купіла табе самае лепшае мыла, самога Гольдзіна прасіла прывезці, адэкалон, крэм... — Навошта гэта непатрэбная раскоша? Шамякін. — Зараз у нас рукі не цалуюць, не модна. Лічаць гэта панскай раскошай. Машара.

2. Пышнасць, велічнае хараство. — Такая раскоша, такое багацце! Не ведаеш, на што пазіраць і што выбіраць, — смяяўся .. [Турсевіч]. Колас.

3. Багацце, пышнасць (прыроды, расліннасці). За акном буяў у раннямайскай раскошы сад. Ліс. Агародчык напаўняўся той раскошай, якой не мог не заўважыць кожны. Вітка.

4. Прастора, свабода. Пасля зазерскага і скобраўскага малазямелля і цеснаты — тут сапраўды была раскоша. Пальчэўскі.

5. у знач. вык. Разм. Пра тое, што выклікае задавальненне, захапленне. Стол — раскоша. На ім віно, гарэлка, закуска. Навуменка. — Гэта ж цяпер раскоша, а не жыццё — і музыку слухаеш, і ўсе навіны, і розныя парады... Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пы́ха ’фанабэрыстасць, ганарыстасць’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Бес., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Варл.), ’задаванне, амбіцыя’ (ашм., Стан.), ’дастатак’ (ваўк., Сл. ПЗБ), сюды ж пыхамо́рды груб. ’ганарысты’ (астрав., там жа), пыхова́ты ’ганарыста падціскаць губы’ (Клім.), пыхаце́ць ’рабіцца фанабэрыстым’ (Стан.), падымаць пыхаю ’рабіць ганарыстым’ (Нас.). Арэальная інавацыя, цэнтр якой хутчэй за ўсё знаходзіўся ў Чэхіі, параўн. чэш. pýcha ’ганарыстасць, фанабэрыя’, паводле Махэка₂ (502), ад pýchati ’рабіцца пышным, пышнець’, першапачаткова ’дуць, надувацца’, перанесенага ў маральна-этычную сферу (’nadýmati se pýchou’), гл. пыхаць; у Беларусь трапіла праз польск. pychaпышнасць, ганарыстасць’, занесенага з Чэхіі (“drogą kościelną”, Банькоўскі, 2, 969), параўн. запазычанае ст.-бел. пыха ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

blaze1 [bleɪz] n.

1. по́лымя; я́ркі аго́нь;

The fire burst into a blaze. Агонь успыхнуў яркім полымем.

2. бляск, я́ркае святло́ або́ ко́лер

3. бляск, раско́ша, пы́шнасць, хараство́;

a bla ze of colour раско́ша бліску́чых ко́лераў;

a blaze of glory бляск сла́вы;

in the full blaze of beauty ва ўсі́м бля́ску прыгажо́сці

4. вы́бух (пачуццяў);

a blaze of anger вы́бух зло́сці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прыда́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць, ‑дадзім, ‑дасца, ‑дадуць; пр. прыдаў, ‑дала, ‑дало; заг. прыдай; зак.

1. каго-што. Дадаць да чаго‑н. дадаткова, звыш чаго‑н. У дапамогу танкістам [Сцяпан Фёдаравіч] прыдаў аўтаматчыкаў. Мележ. // што і чаго. Узмацніць, павялічыць у кім‑н. якую‑н. якасць, уласцівасць і пад. Свежая асенняя раніца прыдала бадзёрасці. Пальчэўскі. Малю й гукаю У няўхільную сінь: — З тугой адчаю Мяне не пакінь! У баі жыццёвым Адвагі прыдай, Надзеі словам Мяне прывітай. Жылка.

2. што. Надаць якую‑н. якасць, уласцівасць, стан чаму‑н. На чале груп стаялі спрактыкаваныя ў ваенных справах людзі. Яны стараліся прыдаць сваім падначаленым выпраўку і ваенны выгляд. Колас. Поўзаючы па пярыне, Юля спрабавала прыдаць ёй пышнасць. Гарбук.

3. што. Прыпісаць, надаць каму‑, чаму‑н. якое‑н. значэнне, каштоўнасць і пад.; укласці які‑н. сэнс у што‑н. Прыдаць значэнне. Не прыдаць увагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бляск м.

1. Glanz m -es, Schein m -(e)s; Fuerschein m (зарыва); Bltzen n -s (маланкі); Fnkeln n -s (іскраў);

начы́шчаны да бляску blank [auf Hchglanz] polert;

2. (пышнасць, раскоша) Pracht f -, Prunk m -(e)s;

ва ўсім бляску in ller Pracht (und Hrrlichkeit);

паказа́ць сябе́ ва ўсім бляску sich von der bsten Site zigen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)