Разм.(звычайназадмоўем). Выразна, дакладна пачуць. Пятрусь яшчэ нешта сказаў, але крык Жарты заглушыў яго, і Зося не расчула.Гартны.Калгаснік прамаўчаў, бо, мусіць, не расчуў пытання.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пыта́нне ’запытанне, дапытванне’: безъ пытання прызнався (Нас.). Ад пытаць, пытацца (гл.), у сучасным абстрактным значэнні ’задача, праблема’ (ТСБМ), відаць, еўрапеізм, утвораны на роднай глебе, параўн. Векслер, Hist., 149.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
LAG = Landesarbeitsgemeinschaft – камітэт федэральнай зямлі (па распрацоўцы якога-н.пытання)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
question tag[ˈkwestʃənˌtæg]n.ling. каро́ткае агу́льнае пыта́нне (у другой частцы расчлянёнага пытання);
You are from London, aren’t you? Вы з Лондана, ці не так?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
нетакто́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нетактоўнага. Нетактоўнасць пытання.// Нетактоўны ўчынак, а таксама нетактоўныя паводзіны, словы і пад. Шэф не мог не разумець, што сказаў страшэнную нетактоўнасць.Караткевіч.[Люська] дакарае сябе за нетактоўнасць, сваю легкадумнасць і ўжо хоча прасіць прабачэння.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАРКЕ́ВІЧ (Пётр Яўгенавіч) (1898, в. Міхалава Смаленскай вобл., Расія — 4.11.1937),
бел. гісторык мастацтва. Брат Х.Я.Даркевіча. Скончыў Маск. ун-т. Выкладаў у Віцебску ў маст. тэхнікуме (1927—37), кінатэхнікуме (1932—37), пед. ін-це. Даследаваў праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны 6.9.1957.
Тв.:
Да пытання аб праблеме мастацкага стылю // Полымя. 1929. № 11—12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕМАРА́НДУМ (лац. memorandum літар. тое, пра што трэба помніць),
1) дыпламатычны дакумент, у якім падрабязна выкладаецца фактычны бок міжнар.пытання, даецца аналіз тых або інш. палажэнняў, прыводзіцца абгрунтаванне пазіцыі дзяржавы.
2) У гандлі — пісьмо з напамінкам пра што-н.
3) Дакладная запіска, службовая даведка па якім-н. пытанні.
4) Пералічэнне ў полісах небяспек, страхаванне ад якіх не праводзіцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
юрыдыза́цыя
(ад юрыдычны)
наданне прававога характару якім-н. фактам, адносінам; перабольшанае падкрэсліванне юрыдычнага боку якога-н.пытання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАНІ́ЗМ (ад грэч. monos адзін, адзіны),
філасофскі спосаб разгляду разнастайнасці з’яў свету, у адпаведнасці з якім усё існуючае мае адзіны пачатак (субстанцыю). Матэрыялістычны М. такім пачаткам лічыць матэрыю, ідэалістычны — дух, ідэю і інш. Процілегласць М. — дуалізм (прызнае 2 незалежныя пачаткі) і плюралізм (зыходзіць з мноства пачаткаў). Гал. праблему філас. М. складае разуменне ўзаемаадносін матэрыяльнага і ідэальнага, вырашэння асноўнага пытання філасофіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАБЛЕ́МА (ад грэч. problema задача, заданне),
у шырокім сэнсе — складаная тэарэт. або практычная задача, якая патрабуе вывучэння, вырашэння; у навуцы — супярэчлівая сітуацыя, якая выступае ў выглядзе процілеглых пазіцый у тлумачэнні якіх-н. з’яў, аб’ектаў, працэсаў і патрабуе адэкватнай тэорыі для яе вырашэння. Фармулюецца ў розных формах лагічнай структуры ведаў: суджэння, пытання, гіпотэзы. Калі П. ставіцца без дастатковай падставы, яна становіцца псеўдапраблемай.