псіхагігіе́на

(ад псіха- + гігіена)

раздзел гігіены, які вывучае ўплыў навакольных умоў на псіхічнае здароўе чалавека, распрацоўвае меры для яго захавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхаламаркі́зм

(ад псіха- + ламаркізм)

адзін з кірункаў неаламаркізму, прадстаўнікі якога лічаць крыніцай эвалюцыі жывой прыроды дзеянні псіхічных фактараў; разнавіднасць аўтагенезу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхамато́рыка

(ад псіха- + лац. motor = які рухае)

індывідуальныя, канстытуцыйныя, а таксама звязаныя з полам і ўзростам асаблівасці рухальных рэакцый чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхаметры́я

(ад псіха- + -метрыя)

раздзел псіхалогіі, які вывучае хуткасць узнікнення, працягласць і напружанасць розных псіхічных працэсаў у чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхатро́пны

(ад псіха- + -тропны);

п-ыя сродкі — лекавыя рэчывы, якія аказваюць уплыў на псіхічныя працэсы, уздзейнічаючы на вышэйшую нервовую дзейнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхапатало́гія

(ад псіха- + паталогія)

1) раздзел псіхіятрыі, які вывучае агульныя пытанні, што датычаць захворванняў псіхікі;

2) адхіленні ў псіхіцы як хвароба.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхастэні́я

(ад псіха- + гр. astheneia = бяссілле)

нервовае захворванне, якое праяўляецца ў павышанай уражлівасці, няўпэўненасці ў сабе, пастаянных сумненнях, назойлівых думках і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПСІХІЯТРЫ́Я (ад псіха... + грэч. iatreia лячэнне),

раздзел медыцыны, які вывучае прычыны ўзнікнення, развіццё, клініку і дыягностыку, метады лячэння і прафілактыкі псіхічных хвароб. Як навука П. вылучылася ў канцы 18 — пач. 19 ст. Навук.-тэарэт. аснова П. ў вучэнні І.П.Паўлава аб вышэйшай нервовай дзейнасці. Уключае таксама сац. аспекты: арганізацыю псіхіятрычнай дапамогі, рэабілітацыю хворых, адносіны псіхічна хворых з грамадствам, прававыя, эканам. і інш. Разглядае ўзнікненне і развіццё псіхічных хвароб у сувязі з парушэннем дзейнасці галаўнога мозга. Падзяляецца на агульную (вывучае асн. заканамернасці праявы і развіцця паталогіі псіхічнай дзейнасці, прыроду псіхапаталаг. працэсаў, прынцыпы класіфікацыі, праблемы аднаўлення, метады даследавання) і прыватную (даследуе асобныя псіхічныя хваробы). Цесна звязана з псіхатэрапіяй і псіхафармакалогіяй, таксама неўрапаталогіяй, паталаг. анатоміяй, псіхалогіяй, біяхіміяй. Асн. метад дыягностыкі ў П. — клінічнае даследаванне (вызначэнне псіхічнага статуса хворага), таксама дадатковая інфармацыя (лабараторныя тэсты, камп’ютэрная тамаграфія, рэнтгенаграфія і інш.). На Беларусі праблемы П. вывучаюцца і даследуюцца ў Мінскім, Віцебскім, Гродзенскім і Гомельскім мед. інстытутах.

Літ.:

Руководство по психиатрии. Т. 1—2. М., 1988;

Каплан Г.И., Сэдок Б.​Дж. Клиническая психиатрия: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1994;

Клиническая психиатрия: Пер. с англ. М., 1999.

А.​А.​Зайцаў, У.​А.​Кульчыцкі.

т. 13, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

псіхалагі́зм

(ад псіха- + -лагізм)

1) ідэалістычны кірунак у філасофіі, які лічыць асновай філасофскай навукі псіхалогію;

2) паглыблены паказ псіхічных, духоўных перажыванняў, глыбокі псіхічны аналіз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхафармакало́гія

(ад псіха- + фармакалогія)

раздзел фармакалогіі, які вывучае ўплыў лекавых прэпаратаў на вышэйшую нервовую дзейнасць, а таксама распрацоўвае пытанні прымянення лекавых сродкаў для лячэння псіхічных захворванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)