РАНДЭ́ЛЬ (франц. rondel ад rond круг),

верш з 13 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. Дзеліцца на 3 страфы — два 4-радкоўі і адно 5-радкоўе. Два першыя радкі верша паўтараюцца ў канцы другога 4-радкоўя, а першы — і ў канцы Р. Узнік у старафранц. паэзіі, потым перайшоў у англ. і інш. еўрап. л-ры. У канцы 19 — пач. 20 ст. яго выкарыстоўвалі сімвалісты. У бел. л-ру ўвёў М.​Багдановіч:

Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах

Ля склепу. Часам лёгкі пах
Сюды даносіцца ад рожы.
Паўсюль крыжы, вянкі...
Чаго жа Тут, дзе магілы, сцень і прах,
Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах?

І ціха думаў я: быць можа,
Любоў, палёгшы у трунах,
Перамагла і смерці жах!
Спачніце ж! Вечна на старожы
Амур і сумны і прыгожы.
(«На могілках»).

У сучаснай бел. паэзіі не атрымаў пашырэння.

В.​П.​Рагойша.

т. 13, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

hoży

прыгожы; свежы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

urodziwy

прыгожы, статны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bonny [ˈbɒni] adj. прыго́жы, прыва́бны;

a bonny lass прыго́жая дзяўчы́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэкары́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Надаць (надаваць) чаму-н. прыгожы выгляд знешнім убраннем.

Д. залу кветкамі.

|| зак. таксама задэкары́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

краса́вец красу́н, -на́ м., прыгажу́н, -на́ м., прыго́жы, -жага м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

найпрыгажэ́йшы (найвыш. ст. ад прыгожы) der llerschönste

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

klidsam a да тва́ру, прыго́жы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pppig a разм. згра́бны, прыго́жы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wnderschön a цудо́ўны, надзвы́чай прыго́жы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)