папрыво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Прывезці куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Папрывозіць дзяцей у лагер. □ Разам з намі гаравалі і палякі, і славакі, і чэхі, і бельгійцы. Усіх іх папрывозілі на чужыну гады на два раней за нас. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́нік, ‑а, м.

Плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці для абівання, абмалоту лёну і пад. Б’е пранікам Раіна палатно. Танк. Сотнямі гукаў разносіцца над ракою плясканне пранікаў. Колас. [Жанчына:] — Хоць возік жыта прывезці — абаб’ю як-небудзь, хоць пранікам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. падвёз, ‑везла і ‑вязла; ‑везла і ‑вязло; зак.

1. каго-што. Давезці да якога‑н. месца, прывезці ў якое‑н. месца. Падвезці пасажыраў да вакзала. Падвезці дровы к дому. □ Уначы Валодзю падвезлі да вялікай паляны, на якой гарэлі тры кастры. Федасеенка. // Узяць каго‑н. па дарозе на воз, машыну і пад. — Можа, па дарозе? — паказаў .. [Максім Сцяпанавіч] у напрамку горада. — То падвязу. Карпаў. Бягуць [дзеці] услед за трактарамі І просяць, каб падвезлі іх На гэтых конях вараных. Танк.

2. што і чаго. Возячы, даставіць; прывезці дадаткова. Падвезці будаўнічыя матэрыялы. □ Зямельку трэба, падлагодзіць, Гнайку падвезці воз-другі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навазі́цца, ‑важуся, ‑возішся, ‑возіцца; зак.

Разм.

1. Тое, што і навазіць (у 1 знач.). [Насця:] — Прасіла ж цябе прывезці смалякоў. У людзей дрывотні завалены карчамі, а ў нас ні трэскі.. [Цімох:] — Хіба табе навозішся?.. Цягаеш, цягаеш, і ўсё як у прорву... Навуменка.

2. Уволю наездзіцца, накатацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. навёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-чаго.

Прывезці ў вялікай колькасці. [Грышка:] — А каб ты бачыў, дзядуля, чаго павезлі на папар! Заўтра, кажуць, павязуць яшчэ больш матэрыялаў. Паслядовіч. [Лёня:] — А мы вам, брат, таксама падарункаў павезлі. Хочаш паглядзець? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цярпе́цца, ‑піцца; безас. незак. (звычайна з адмоўем «не»).

Каму‑н. хапае цярпення, вытрымкі; у каго‑н. ёсць цярпенне, вытрымка. Кастусю асабліва не цярпелася. Бацька абяцаў прывезці яму сёння кнігу з вялікімі літарамі і малюнкамі. С. Александровіч. — Бабуля, а што піша тата? — не цярпелася даведацца хлопчыку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. давёз, ‑везла; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць да якога‑н. месца. Камандзір.. сам стаяў на паравозе. Як мага ён стараўся хутчэй давезці часць да месца. Чорны.

2. і чаго. Разм. Прывезці тое, чаго не хапала дзе‑н. Давезці матэрыялы на будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отго́н в разн. знач. адго́н, -ну м.;

ле́тний отго́н скота́ с зи́мних па́стбищ ле́тні адго́н жывёлы з зі́мняй па́шы;

привезти́ отго́н с молокозаво́да прыве́зці адго́н з малаказаво́да;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што і чаго.

Прынесці, прывезці, даслаць куды‑н. Даставіць тавары ў магазін. Даставіць пасажыраў на вакзал. □ І кабан і воўк — каштоўны здабытак. З воўка можна злупіць [ш]куру, а кабана разабраць і даставіць дадому. Колас. Стала боязна не цемнаты — Весткі трэба даставіць у часць, І прайсці праз варожы тыл. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звазі́ць, зважу, звозіш, звозіць; зак., каго-што.

1. Адвезці куды‑н. і прывезці назад; дапамагчы каму‑н. з’ездзіць куды‑н. — Тодарка, саколік, можа б ты мне каня даў. Дзіця зусім нядужае, трэба да доктара звазіць. Крапіва.

2. Абл. Звезці ў адно месца. Верабей не захацеў сказаць, што Даніла ўсю пшаніцу звазіў у гумны за адну ноч. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)