умо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае вельмі моцную просьбу. Умольны позірк. Умольныя вочы. □ Бярозка махаў рукой, і ў гэтым жэсце была ўмольная нямая просьба аб дапамозе. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nliegen n -s, - про́сьба; зада́ча, імкне́нне;

ich hbe ein ~ an Sie у мяне́ да Вас про́сьба [спра́ва]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АПЕЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. appellatio зварот, скарга),

у праве многіх краін абскарджанне прыгавораў ці інш. суд. рашэнняў па крымін. і цывільных справах, якія не набылі законнай сілы. Апеляцыйны суд нанава даследуе сабраныя доказы па справе і мае права або зацвердзіць раней прынятае рашэнне, або вынесці новае. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае апеляцыі, а перагляд суд. рашэнняў (прыгавораў), якія не набылі законнай сілы, адбываецца ў касацыйным парадку (гл. Касацыя).

2) У пераносным сэнсе — просьба падтрымаць у чым-н.

т. 1, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мальба́, ‑ы, ж.

Вельмі моцная просьба. Васілёк ведаў, што з дзедам заўсёды цікава хадзіць, таму з мальбой у голасе папрасіў: — Дзядуля, вазьміце і мяне з сабой! Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРЭКА́РЫЙ (лац. precarium ад preces просьба),

першапачаткова ў рым. праве даўгавыя адносіны паміж пазыкадаўцам і пазычальнікам незалежна ад формы маёмасці; у раннім сярэднявеччы ў Зах. Еўропе права карыстання зямлёй (на некалькі гадоў ці пажыццёва), якое даваў землеўладальнік селяніну на падставе яго пісьмовай просьбы. За гэта атрымальнік зямлі (прэкарыст) плаціў чынш ці выконваў паншчыну. Прэкарскі дагавор аднаўляўся кожныя 5 гадоў. П. быў пашыраны ва ўсіх еўрап. краінах да 13 ст. і стаў адным са сродкаў залежнасці вольных сялян ад буйнога землеўладальніка.

А.​Г.​Зельскі.

т. 13, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мнагакра́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паўтарыўся, паўтараецца многа разоў. Мнагакратная просьба.

2. У матэматыцы — лік, кратны многім лікам.

•••

Мнагакратны від дзеяслова — форма дзеяслова, якая абазначае працяглую паўтаральнасць дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́сьбіт ’той, хто звяртаецца з просьбай, прашэннем да каго-небудзь’ (ТСБМ). Да просьба < прасіць з агентыўным суф. ‑іт; параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зака́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што-н.

Па заказе (таксама перан.: па чыёй-н. просьбе, патрабаванні). Паліто на з.

Як на з. або як па заказе (пра тое, што адпавядае якому-н. патрабаванню, з’яўляецца ўзорным).

2. Заказаная рэч.

Разнесці гатовыя заказы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалабі́цце, ‑я, н.

1. Гіст. Падача чалабітнай. // Пакорная просьба да цара ці іншай якой‑н. высокапастаўленай асобы.

2. Тое, што і чалабітная.

3. Уст. Нізкі паклон з дакрананнем ілбом да зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

plea [pli:] n. fml

1. (for) про́сьба; упро́шванне

2. law апраўда́нне, падста́ва; зачэ́пка;

on the plea of пад ма́ркай

3. law афіцы́йная зая́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)