будзі́ць, буджу́, бу́дзіш, бу́дзіць; незак.

1. каго-што. Перапыняць чый-н. сон, прымушаць прачнуцца.

Б. дзяцей у школу.

2. перан. Абуджаць што-н. у каго-н., выклікаць да жыцця, дзейнасці.

Б. успаміны.

|| зак. пабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 1 знач.), прабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 2 знач.) і разбудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.

З цяжкасцю разбудзіць, прымусіць прачнуцца каго‑н. Дабудзіцца Васілька было не так проста. Ён брыкаўся, нешта мармытаў і ўпарта не жадаў расплюшчваць вачэй. Зуб. Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ачну́цца (БРС, Яруш., Бяльк.), ’адгукнуцца, адазвацца; паказацца, праявіцца’ (Ян.), ачынуцца ’апынуцца, з’явіцца дзе-небудзь нечакана’ (Нас.), укр. очнутися ’апрытомнець, прачнуцца’, рус. очнутьсяочкнуться, гл. КСРНГ), польск. acknąć sięпрачнуцца’, славац. ocitnúť sa, чэш. oc(i)tnouti se ’апынуцца, аб’явіцца’. Звязана чаргаваннем галосных з ачуціцца; найбольш прымальная этымалогія Махэка, Studie, 41, згодна з якой з прасл. ot‑jъtnǫti se, што адпавядае літ. atjùsti, atjuntù ад jùsti, juntù ’адчуць’, параўн. Фасмер, 3, 179. Брукнер (374) польскую форму тлумачыць пазнейшай устаўкай к, што, відаць, адносіцца і да рус. дыял. очкнуться, очхнуться, бел. ачхнуцца, ачхнуць ’заехаць куды-небудзь, зайсці’ (Яўс.) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак.

1. Прабыць які-н. час у стане сну.

П. аж да поўдня.

2. што і без дап. Прачнуцца пазней, чым трэба.

Праспаў і спазніўся на лекцыю.

3. каго-што. Знаходзячыся ў стане сну, не заўважыць, прапусціць.

П. станцыю.

|| незак. прасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прачу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Прачнуцца, прыйсці ў сябе. Было ўжо зусім відно, як Пятрусь прачухаўся трохі і падняў галаву. Колас. Напіліся [ксяндзы] дармавой гарэлкі і захраплі на ўсю хату. Назаўтра прачухаліся ксяндзы. Глядзяць — дзе ж гэта яны? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абудзі́цца, абуджу́ся, абу́дзішся, абу́дзіцца; зак.

1. Тое, што і прачнуцца.

А. на досвітку.

А. ад крыку.

2. перан. Ажывіцца, напоўніцца шумам, гоманам.

Вуліца абудзілася ад начной цішыні.

Прырода абудзілася да новага жыцця.

3. перан. Узнікнуць, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасці, якасці).

Абудзілася пачуццё адказнасці за справу.

4. Вярнуцца да жыцця, дзейнасці, аднавіць жыццёвыя працэсы.

Прырода абудзілася да новага жыцця.

|| незак. абуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачына́цца

1. (прачнуцца) erwchen vi (s), ufwachen vi (s), wach wrden;

2. (ачомацца) гл. ачну́цца 2.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

erwchen vi (s) прачына́цца; ачо́мацца;

der Tag erwcht дне́е;

aus dem Schlaf ~ прачну́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. прадраў, ‑драла; заг. прадзяры; зак., што.

1. Прадзіравіць, знасіць да дзірак.

2. Прарваць чым‑н. вострым. Тады.. [Зайкоўскі] прадраў страху і праз дзірку шуснуў на зямлю, а там яго толькі і бачылі. Колас.

•••

Вочы прадрацьпрачнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачну́цца

1. (прачнуцца) erwchen vi (s), die ugen ufschlagen*;

2. (ачомацца) zu sich kmmen*, zur Besnnung kmmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)