МІШЭ́НІН Іван Дзмітрыевіч (9.2.1899, г. Марыупаль Данецкай вобл., Украіна — 11.8.1974),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Акад.АН Беларусі (1966), д-рмед.н. (1941), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1964). Засл. ўрач РСФСР (1945). Скончыў ун-т у г. Растоў-на-Доне (Расія, 1921), працаваў у ім. З 1931 у Ін-це працы і прафесійных захворванняў. З 1938 у Дагестанскім мед. ін-це (заг. кафедры). У 1949—66 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па рэўматызме, гепатытах, інтэрацэптыўных раздражненнях і каранарнай недастатковасці, патагенезе і лячэнні пнеўманій, уплыве ачаговых запаленняў на ўнутр. органы і нерв. сістэму, фіз. метадах дыягностыкі. Даследаваў клініку, укараніў у практыку новы спосаб лячэння інтэрстэцыяльных нефрытаў, рэфлекторны метад лячэння сардэчнай недастатковасці і падскурных трансфузій крыві.
Тв.:
Рефлекторный принцип в лечении сердечной недостаточности // Здравоохранение Белоруссии. 1957. № 2;
О патогенезе гиперхолестеринемии (разам з С.В.Ткачовым) // Докл.АНБССР. 1970. Т. 14, № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў кастр. 1952 у г.Слуцк. Лл. экспазіцыі 280 м², 5 залаў, б-ка, 22,5 тыс. адзінак асн. фонду (2002). Сярод экспанатаў стараж. прылады працы, жан. ўпрыгожанні з гарадзішча Івань, касцяныя і драўляныя шахматныя фігуры, каменныя і бурштынавыя крыжыкі 12 ст., керамічны посуд, скураны абутак з гарадзішча стараж. Слуцка, кафля 17 ст. з выявай герба Слуцка, фрагменты слуцкіх паясоў, вырабы з урэцкага шкла, габелены «Паляванне на дзіка» (18 ст.), «На водную прагулку» (19 ст.), старадрукі 18 ст., дакументы і матэрыялы пра вайну 1812, паўстанне 1863—64, рэв. рух 19 — пач. 20 ст., Слуцкае паўстанне 1920, падзеі часоў грамадз. вайны, партыз. рух і падполле ў Вял.Айч. вайну, слуцкі лагер смерці. У калекцыях музея творы бел.прафесійных і самадзейных мясц. мастакоў, вырабы мясц. майстроў ткацтва, вышыўкі, лозапляцення, разьбы па дрэве, рогу і інш. Музей выпускае брашуры і буклеты па гісторыі Случчыны, пра помнікі архітэктуры, слуцкія паясы і інш. З 2001 працуе філіял «Побыт сялян. 19 — пач. 20 ст.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
absolwent
м. выпускнік;
absolwent wydziału chemii — выпускнік хімічнага факультэта;
absolwent szkoły podstawowej — выпускнік пачатковай школы;
absolwent kursów zawodowych — выпускнік прафесійных курсаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
спецыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны выключна для каго‑, чаго‑н., які мае асобае прызначэнне; асобы. Спецыяльны рэйс. Спецыяльнае заданне. □ Спецыяльнымі машынамі хмызнякі калгаснікі рэжуць.Бялевіч.Ён [Хама] сябрука свайго Кузьму ўласна сам вязе ў сталіцу, у спецыяльную бальніцу.Корбан.Спецыяльная кухарка гатавала .. [катам] ежу.Бядуля.У .. [Міхала] не было спецыяльных дзён, калі ён як дэпутат прымаў бы наведвальнікаў.Карпаў.
2. Які мае адносіны да якой‑н. галіны навукі, тэхнікі, мастацтва. Спецыяльная тэрміналогія. Спецыяльная адукацыя.// Які патрабуе прафесійных ведаў у якой‑н. галіне. Гэтае пытанне вельмі спецыяльнае.
•••
Спецыяльны карэспандэнтгл. карэспандэнт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грама́дскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да грамадства (у 1 знач.). Грамадскі лад. Законы грамадскага развіцця.// Які ўзнікае ў грамадстве або адносіцца да жыцця грамадства. Грамадскія адносіны. Грамадскае жыццё.
2. Які належыць усяму грамадству; калектыўны. Грамадская ўласнасць на прылады і сродкі вытворчасці.// Прызначаны для агульнага карыстання. Грамадскія бібліятэкі. □ — Таварышы, так у грамадскім месцы сябе не паводзяць, — сярдзіта гаворыць нехта ззаду.Карпаў.
3. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву. Грамадскае даручэнне. Грамадскі інспектар. □ Студэнтам было шмат работы і грамадскай, і па вучобе.Карпюк.
•••
Грамадская думкагл. думка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СУСВЕ́ТНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (СФП; The World Federation of Trade Unions),
міжнародная арг-цыяпрафесійных саюзаў. Створана 3.10.1945 на Сусв. кангрэсе прафсаюзаў у Парыжы па ініцыятыве брыт. і сав. прафсаюзаў. У канцы 1990-х г. аб’ядноўвала каля 130 млн.сапр. і асацыіраваных членаў, каля 60 нац.прафс. аб’яднанняў. Асн. задачы СФП паводле статута: барацьба супраць вайны і яе сац.-эканам. і паліт. перадумоў, абарона інтарэсаў працоўных ва ўсім свеце, арг-цыя агульнай барацьбы прафсаюзаў усіх краін супраць замахаў на эканам. і сац. правы працоўных і іх эканам. свабоды, арганізацыя асв. работы сярод членаў прафсаюзаў па пытаннях міжнар. адзінства працоўных і інш. Напачатку СФП аб’ядноўвала ўсе найб. прафсаюзы свету, акрамя Амерыканскай федэрацыі працы (АФП). У 1949 з яе вылучыліся і разам з АФП утварылі Міжнародную канфедэрацыю свабодных прафсаюзаў рэфармісцкія прафсаюзы Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краін. У 1989 СФП аб’ядноўвала больш за 90 нац.прафс. цэнтраў з 82 краін агульнай колькасцю больш за 200 млн. членаў. Большасць з іх былі членамі прафсаюзаў СССР і сацыяліст. краін Еўропы. Пасля спынення існавання сацыяліст. сістэмы ў Еўропе і распаду СССРСФП перажывае крызіс. У 1990-я г. яе пакінулі многія прафсаюзы краін Цэнтр., Усх. Еўропы і рэспублік б.СССР. Вышэйшы орган СФП — кангрэс. Паміж кангрэсамі кіруе Ген. савет, паміж яго пленумамі — Бюро. Месцазнаходжанне кіруючых органаў — г. Прага (да 1951 — Парыж, у 1951—56 — Вена).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПЕРГЕТЭРАДЗІ́ННЫ РАДЫЁПРЫЁМНІК,
найбольш пашыраны тып радыёпрыёмніка з пераўтварэннем нясучай частаты прынятых сігналаў (без змены закону мадуляцыі) у больш нізкую фіксаваную (прамежкавую) частату, на якой адбываюцца асн. ўзмацненне і фільтрацыя сігналаў. У параўнанні з радыёпрыёмнікам прамога ўзмацнення вызначаецца большымі адчувальнасцю, селектыўнасцю і каэфіцыентам узмацнення.
Мае прэселектар, пераўтваральнік частаты, узмацняльнік прамежкавай частаты, дэтэктар, узмацняльнік нізкай частаты і сродкі ўзнаўлення інфармацыі (гучнагаварыцель, кінескоп і інш.). Прэселектар выконвае папярэднюю селекцыю (гл.Селектыўнасць радыёпрыёмніка) карысных сігналаў пры высокай выбіральнасці толькі адносна частаты люстранага канала (адрозніваецца ад частаты карыснага канала на падвоеную прамежкавую) і складаецца з уваходных ланцугоў і ўзмацняльніка радыёчастаты (у дыяпазоне ЗВЧ пры неабходнасці можа дадавацца ўзмацняльнік з малым узроўнем шумаў). Пераўтваральнік частаты мае гетэрадзін і змешвальнік, на выхадзе якога ўзнікае вял. колькасць камбінацыйных (сумарных і рознасных) частот карыснага сігналу і гетэрадзіна, з якой узмацняльнік прамежкавай частаты выдзяляе фіксаваную частату і забяспечвае вял. каэфіцыент узмацнення сігналаў гэтай частаты. Настройка С.р. на прыём пэўнага радыёсігналу дасягаецца адначасовай перастройкай частаты гетэрадзіна і выбіральных ланцугоў прэселектара. У некаторых прафесійных С.р. выкарыстоўваюць 2- ці 3-разовае пераўтварэнне частаты для паляпшэння тэхн. паказчыкаў. С.р. выкарыстоўваецца ў электрасувязі, радыёвяшчанні, тэлебачанні, радыёастраноміі, радыёлакацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЦСПС, гл. Усесаюзны Цэнтральны Савет Прафесійных Саюзаў ВЧК, гл. Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ МЕДЫЦЫ́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ ПАСЛЯДЫПЛО́МНАЙ АДУКА́ЦЫІМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1931 як курсы ўдасканалення мед. кадраў пры Мінскім мед. ін-це; з 1932 самастойны інстытут. Сучасная назва з 2000. Мае (2004) ф-ты: хірург., тэрапеўт., сац. медыцыны, арганізацыі і кіравання аховай здароўя; цэнтр.н.-д. лабараторыю, дактарантуру, аспірантуру і клінічную ардынатуру. Ажыццяўляе паслядыпломную падрыхтоўку і перападрыхтоўку кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацыі аховы здароўя па ўсіх урачэбных спецыяльнасцях, у т. л. замежных грамадзян; праводзіць атэстацыю ўрачоў, павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх мед.навуч. устаноў, падрыхтоўку навук.-пед. кадраў. Падрыхтоўка кіраўнікоў і спецыялістаў аховы здароўя праводзіцца па цыклах спецыялізацыі працягласцю 2—3 мес і тэматычнага ўдасканалення працягласцю 0,5 мес. За год спецыялізацыю і ўдасканаленне праходзяць каля 15 тыс.чал. На 42 кафедрах працуе 325 выкладчыкаў, у т. л. 72 д-ры і 178 канд.мед.навук. У акадэміі вядуцца навук. даследаванні ў галіне імуналогіі, біяхіміі, радыялогіі, гематалогіі, патамарфалогіі і камп’ютэрна-інфарм. тэхналогій. Выдаецца час. «Медыцына». Апубл. працы: «Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі медыцыны, падрыхтоўкі навуковых і прафесійных кадраў» (т. 1—2, 2001), «Вітаміны, мікра- і макраэлементы» У.В.Гарбачова (2002), «Асновы арганізацыйна-метадычнай службы і статыстычнага аналізу ў ахове здароўя» Э.А.Вальчука, «Арганізацыя клінічна-лабараторнай службы» У.С.Камышнікава, «Папулярная фізіятэрапія» У.С.Улашчыка (усе 2003) і інш. У акадэміі працуюць акадэмікі Нац.АН Беларусі А.М.Міхайлаў, А.У.Руцкі, чл.кар.Нац.АН Беларусі У.С.Улашчык; д-ры навук Л.М.Бяляева, У.В.Гарбачоў, І.М.Грышын, Л.Р.Кажарская, А.Г.Мрочак, Г.Г.Шанько, Р.П.Шорах і інш.
Літ.:
Белорусская академия последипломного образования, 1931—2001. Мн.,2001;
Заведующие кафедрами и профессора БелМАПО, 1931—2001. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
саве́т, ‑а, М ‑веце, м.
1.(з вялікай літары). Орган дзяржаўнай улады, які ажыццяўляе дыктатуру рабочага класа і з’яўляецца формай палітычнай арганізацыі сацыялістычнага грамадства. Вярхоўны Савет СССР. Савет Саюза. Савет Нацыянальнасцей. Вярхоўны Савет БССР. Раённыя Саветы народных дэпутатаў.//толькімн. (Саве́ты, ‑аў). Пра Савецкую ўладу. Мацней сціскаючы вінтоўкі, Саветы пойдзем бараніць.Глебка.
2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіраўнічае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой‑н. галіны гаспадаркі. Савет Міністраў СССР. Рэспубліканскі Савет прафесійных саюзаў.
3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой‑н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад. Савет Бяспекі ААН. Вучоны савет інстытута. Педагагічны савет школы. Савет атрада. Мастацкі савет тэатра. Камандзірскі савет. Трэнерскі савет спартыўнага таварыства.
•••
Савет старэйшыя — орган сесіі Вярхоўнага Савета СССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)