1. Які нічым не вызначаецца, звычайны, нават пасрэдны.
2.Уст. У абазначэнні вучоных пасад — штатны, патрэбны паводле штату, які займае кафедру (кіруе кафедрай); проціл. экстраардынарны (звышштатны). Ардынарны прафесар. Ардынарны акадэмік.
[Лац. ordinarius.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сушы́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць, прызначаны для сушкі чаго‑н. Сушыльны цэх. Сушыльная шафа. □ Прафесар паказаў рукой на будынак. — У гэтай палове сама станцыя, — сказаў ён, — а злева сушыльнае аддзяленне брыкетнага завода.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
profesor
м.
1.прафесар;
2. настаўнік; выкладчык;
profesor prawa — выкладчык права
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
саіска́льнік, ‑а, м.
1. Удзельнік конкурсу на атрыманне чаго‑н. (прыза, узнагароды, прэміі). Саіскальнік Дзяржаўнай прэміі БССР.
2. Той, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання. Саіскальнік вучонага звання прафесар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Léhrstuhlm -(e)s, -stühle ка́федра;
Proféssor mit ~прафе́сар зага́дчык ка́федры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аспіранту́ра, ‑ы, ж.
Сістэма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых інстытутах прафесарска-выкладчыцкіх і навуковых кадраў. [Люба:] — Сур’ёзная, ну і разумная, нічога не скажаш, прафесар раіў ёй [Веры] у аспірантуру падавацца пасля інстытута.Лынькоў.// Дзейнасць, вучоба аспіранта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕРАШЧА́ГІН (Глеб Юр’евіч) (14.4.1889, в. Гасцееўка Тамбоўскай вобл., Расія — 5.2.1944),
савецкі гідрабіёлаг, азёразнавец. Д-ргеагр.н., прафесар. Скончыў Варшаўскі ун-т (1913). З 1914 у Заал. музеі Пецярбургскай АН, з 1925 узначальваў Байкальскую экспедыцыю АНСССР, з 1930 дырэктар Байкальскай лімналагічнай станцыі. Навук. працы па планктоне і прэснаводных ракападобных, ледавіковым рэжыме, дынаміцы і марфалогіі берагоў, гідрабіялогіі Байкала. Аўтар тэорыі марскога паходжання байкальскай фауны і флоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДГУЛА́ДЗЕ (Давід Ясонавіч) (15.10.1895, с. Бахві, Махарадзеўскі р-н, Грузія — 29.9.1973),
грузінскі спявак (драм. тэнар). Нар.арт.СССР (1950). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1927), з 1958 яе прафесар. У 1929—55 саліст т-ра оперы і балета імя Паліяшвілі (Тбілісі). Сярод партый: Тарыэл («Паданне пра Тарыэла» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Атэла, Радамес («Атэла», «Аіда» Дж.Вердзі). Дзярж. прэмія Грузіі 1973.
французскі кампазітар. Чл. Ін-та Францыі (1844). Скончыў Парыжскую кансерваторыю, з 1849 яе прафесар. У 1839—40 жыў у Пецярбургу. Сцвердзіў рамант. кірунак у франц. балеце («Жызэль, або Вілісы», 1841, «Карсар», 1856, і інш.). У Пецярбургу напісаў балет «Пірат». Аўтар больш як 40 опер, у т. л. «Паштальён з Ланжумо» (1836). Выступаў як муз. крытык. Рымская прэмія 1825.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́СТАЎ (Іван Георгіевіч) (нарадзіўся 18.3.1928, вёска Каралеўшчына Заходнядзвінскага раёна Цвярской вобласці, Расія),
беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1979), прафесар (1981). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1952). З 1962 працуе ў ім. Працы па фармакалогіі і таксікалогіі фосфарарганічных злучэнняў, ферментных прэпаратах і іх выкарыстанні для прафілактыкі хвароб і павышэння прадукцыйнасці жывёл, па паразіталогіі свіней, вывучэнні фармакалагічных сродкаў для лячэння і прафілактыкі хвароб страўнікава-кішачнага тракту.