преиспо́лненный книжн.

1. прич. напо́ўнены, перапо́ўнены;

2. прил. по́ўны (чаго); прася́кнуты (чым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вальнаду́мны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты вальнадумствам, схільны да вальнадумства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эгаісты́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да эгаізму, да эгаіста, уласцівы ім.

Эгаістычныя паводзіны.

2. Прасякнуты эгаізмам; сябелюбівы.

Эгаістычная асоба.

|| наз. эгаісты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашчу́нственны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты кашчунствам; непачцівы, зневажальны. Кашчунственныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхва́льны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты хвальбою. Выхвальны тон. Выхвальная заява.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́лкіпрасякнуты моцным пачуццём, уздымам, натхненнем; вельмі страсны, гарачы’ (ТСБМ), ’палкі, гаручы’ (Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’горкі’ (Мат. Гом.). Да пала́ць, палі́ць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эле́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.

1. Лірычны верш або музычны твор, прасякнуты пачуццём смутку, журбы, роздуму.

2. перан. Сум, журба, меланхолія.

|| прым. элегі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карумпі́раваны

(ад карумпіраваць)

прасякнуты карупцыяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

przesiąknięty

прасякнуты, насычаны;

przesiąknięty zapachem tytoniu — пракураны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чалавекалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Той, хто любіць людзей, прасякнуты чалавекалюбствам; гуманны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)