ВАСІЛЕ́ЎСКАЯ (Галіна Ануфрыеўна) (н. 15.1.1927, г.п. Клічаў Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1950). Працавала на Бел. радыё, у час. «Сельская гаспадарка Беларусі», «Работніца і сялянка», «Полымя». У 1982—88 дырэктар Бюро прапагандымаст. л-ры СП Беларусі. Друкуецца з 1953. Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакумент. аповесцей пра юную партызанку Рыму Кунько («Маланка ўначы», 1963) і юнага партыз. разведчыка Ціхана Барана («Малюнак на снезе», 1969), аповесці-хронікі «Бывай, Грушаўка» (1978) пра барацьбу падлеткаў у акупіраваным Мінску, аповесці «Я еду на вярблюдзе» (1970).
Тв.:
Выбранае. Мн., 1986;
Юныя назаўсёды. Мн., 1983;
Крылы, альбо Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага: Аповесць. Мн., 1987.
недзяржаўная лінгвістычная арг-цыя, заснаваная 2.2.1991 у Мінску з мэтай прапаганды функцыянальнага падыходу да даследавання мовы (прагма-, псіха-, сацыя- і этналінгвістыкі). З 1992 спрабуе таксама захаваць і пашырыць сувязі і супрацоўніцтва мовазнаўцаў у СНД, Балтыі, Польшчы і Балгарыі. Буйнейшыя групоўкі БАКЛ на Беларусі ў Мінску, Гродне, Мазыры і Гомелі, а таксама ў С.-Пецярбургу, Маскве, Цверы (Расія), у Кіеве, Запарожжы, Нежыне, Адэсе, Чарнаўцах (Украіна), у Кішынёве і Бельцах (Малдова). БАКЛ мае кантакты з лінгвістычнымі арг-цыямі ў Брытаніі, ЗША, Чэхіі. З 1993 прадстаўляе Беларусь у Пастаянным міжнародным камітэце лінгвістаў, праводзіць канферэнцыі, выдае зборнікі артыкулаў і тэзісаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ІНФАРМА́ЦЫІ І ПРАГНО́ЗУ (Белінфармпрагноз) пры адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1959 у Мінску як Ін-тнавук.-тэхн. інфармацыі і прапаганды пры Дзяржплане БССР, з 1968 Бел.НДІнавук.-тэхн. інфармацыі і тэхніка-эканам. даследаванняў Дзяржэканамплана, з мая 1993 — Бел.ін-т навукова-тэхн. інфармацыі і прагнозу СМ Рэспублікі Беларусь, са студз. 1995 Белінфармпрагноз. Асн. кірункі работы: даследаванне і выпрацоўка ацэнак і прагнозаў стану грамадства, шляхоў яго рэфармавання і развіцця па наступных кірунках: унутраная і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь, матэрыяльная вытв-сць, працэсы арганізацыі і кіравання ў грамадстве, інтэлектуальныя і інфармацыйныя рэсурсы грамадства, чалавек, сям’я, грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́СНЕВА ГРУ́ПА,
адна з першых с.-д. арг-цый у Расіі. Утворана ў 1889 у Пецярбургу ў выніку аб’яднання рэв. студэнцкіх і рабочых гурткоў. Наз. «Цэнтральны рабочы камітэт», «Рабочы саюз», пазней па імю кіраўніка групы М.І.Бруснева. Займалася прапагандай марксізму сярод рабочых. Кіравалася праграмай групы «Вызваленне працы». Мела сувязі з рэв. гурткамі многіх гарадоў, у т. л. Гродна і Вільні, якія дапамагалі ёй набываць л-ру для паліт.прапаганды. Адным з яе кіраўнікоў быў ураджэнец Ліды М.В.Алюшкевіч. У час сходкі 3.6.1893 арыштаваны кіраўнікі і частка членаў групы. Следства па справе Бруснева групы працягвалася каля 2 гадоў. Большасць прапагандыстаў была рэпрэсіравана.
філосаф і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі і філасофіі (1932). Нач. Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦКВКП(б) (1940—47), дырэктар Ін-та філасофіі АНСССР (1947—54), міністр культуры СССР (1954—55). З 1955 у Ін-це філасофіі АНБССР. Аўтар прац: «Арыстоцель» (1940), «Гісторыя сацыялогіі як навука» (1956), «Нарыс гісторыі сацыяльных ідэй у старажытнай Індыі» (1959) і інш. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (т. 1—3, 1940—43) і за кн. «Гісторыя заходнееўрапейскай філасофіі» (2-е выд. 1946) Дзярж. прэміі СССР 1943 і 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІВЕКАНА́НДА (Свамі) (сапр.Нарэндранатх Дат; 12.1.1863, г. Калькута, Індыя — 4.1.1902),
індыйскі мысліцель-гуманіст, рэлігійны рэфарматар і грамадскі дзеяч. Вучань Рамакрышны. У 1880—84 вывучаў філасофію ў Калькуцкім ун-це. З мэтаю прапаганды веданты ў 1893 наведаў ЗША, Вялікабрытанію, Японію; у 1897 заснаваў рэліг.-рэфарматарскае т-ва «Місія Рамакрышны».
Вівекананда — буйнейшы прадстаўнік ёгі, ідэолаг інд. Адраджэння, якое выяўляла імкненне Індыі да нац. незалежнасці і сац. росквіту. Прапагандаваў самавыхаванне і самаўдасканаленне чалавека на аснове індуізму і маральна-фізічных прынцыпаў ёгаў. Яго дэмакр. і рэфармісцкія ідэі паўплывалі на нац.-вызв. рух у Індыі.
Тв.:
The complete works. Vol. 1—8. Mayavati, 1947—51.
Літ.:
Роллан Р. Жизнь Вивекананды // Собр. соч.: Пер. с фр.Л., 1936. Т. 19.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СМАН ((Kosman) Марцэлі) (н. 8.5.1940, г. Ізбіца-Куяўска Куяўска-Паморскага ваяв., Польшча),
польскі гісторык. Д-р габілітаваны (1971), праф. звычайны (1988). Скончыў Пазнанскі ун-т. З 1967 у Ін-це гісторыі Польск. АН у Познані, з 1976 дырэктар Курніцкай б-кі Польскай АН, у 1983—93 заг. кафедры гісторыі Усх. Еўропы Вышэйшай пед. школы ў г. Аполе (цяпер Апольскі ун-т), з 1987 заг. аддзела журналістыкі Ін-та паліталогіі і журналістыкі Пазнанскага ун-та. Аўтар прац па гісторыі культуры новага часу, царквы ў ВКЛ, дыпламатыі, гісторыі Беларусі і Літвы, у т. л.: «Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім у святле канфесійнай прапаганды» (1973), «Гісторыя Беларусі» (1979), «Арол і Пагоня» (1992), «Могілкі даўняй Вільні» (1994).
украінскі паліт. і дзярж. дзеяч. Канд.эканам.н. (1970). Скончыў Кіеўскі дзярж.ун-т (1958), Акадэмію грамадскіх навук (1970). З 1960 на парт. рабоце. З 1970 у апараце ЦК Кампартыі Украіны (КПУ); заг. аддзелаў прапаганды і агітацыі (з 1980) і ідэалогіі (з 1988). З 1989 сакратар, у ліп. — вер. 1990 2-і сакратар ЦК КПУ. У ліп. 1990—91 старшыня Вярх. Савета УССР. У 1991—94 першы прэзідэнт Украіны. Разам з кіраўнікамі Расіі і Беларусі падпісаў Белавежскія пагадненні 1991 аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У лют. — кастр. 1992 старшыня Вярх. Рады Украіны. З вер. 1994 нар.дэп. Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аруэлі́зм
(англ. orwellizm, ад D. Orwell = прозвішча англійскага пісьменніка, аўтара рамана-утопіі «1984»)
маніпуляцыя фактамі або іх скажэнне, падача праўды ў ілжывым святле ў мэтах прапаганды (тэрмін выкарыстоўваецца ў адносінах да грамадства, якое цалкам кантралюецца ўладамі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
оруэлі́змо́руэлізм
(англ. orwellizm, ад D. Orwell = прозвішча англ. пісьменніка, аўтара рамана-утопіі «1984»)
маніпуліраванне фактамі або іх перайначванне, скажэнне праўды, падача яе ў ілжывым святле ў мэтах прапаганды, тэрмін выкарыстоўваецца ў адносінах да грамадства, якое поўнасцю кантралюецца ўладамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)