unrestrained [ˌʌnrɪˈstreɪnd] adj. fml

1. нястры́маны, празме́рны

2. натура́льны;

unrest ra i ned laughter натура́льны смех

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nmäßig

1. a празме́рны, нестрыма́ны

2. adv празме́рна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

überdimensional a бо́льшых (чым звычайна) паме́раў; агро́мністы, празме́рны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ǘbermäßig

1. a празме́рны

2. adv (за)на́дта

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

surplus2 [ˈsɜ:pləs] adj. (to) залі́шні, празме́рны; дадатко́вы;

a surplus population перанасе́ленасць;

surplus value econ. прыба́вачная ва́ртасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АПУСТЫ́НЬВАННЕ,

страта мясцовасцю суцэльнай расліннасці пры немагчымасці яе ўзнаўлення без удзелу чалавека. Адбываецца ў выніку прыродных змен, часцей у выніку антрапагеннага ўздзеяння на прыроду: высечка лясоў у сумежных з пустынямі рэгіёнах і празмерны выпас жывёлы. Назіраецца ў засушлівых (не абавязкова гарачых) абласцях.

Адрозніваюць 2 формы апустыньвання: дэзертыфікацыю — пашырэнне арэала пустыні — і дэзертызацыю — паглыбленне працэсаў апустыньвання на месцы. Агульная плошча пустыняў і паўпустыняў свету складае каля 43% усёй сушы, плошча антрапагенных — каля 6,7%. Мяркуюць, што працэс апустыньвання ідзе са скорасцю 7—24 км² у гадзіну. Пад пагрозай апустыньвання знаходзіцца яшчэ 30 млн. км² — 19% сушы.

т. 1, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Раско́ша, ро́скашпразмерны дастатак, пышнасць, велічнае хараство’, ’прастор, свабода, пачуццё свабоды, волі’, ’спакой’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’воля, прыволле, прастор’ (Касп., Байк. і Некр.), ’багацце’ (Байк. і Некр.), роско́ша ’дадатак’ (ТС). Параўн. укр. р́оскішпразмерны дастатак, задавальненне, асалода’, рус. ро́скошь ’прыемнасць, раскоша’, польск. rozkosz ’роскаш, багацце’, чэш., славац. rozkoš ’радасць, асалода’, славен. razkošje ’роскаш, багацце, радасць’, серб.-харв. ра̀скош ’раскоша’, балг. разко́ш ’асалода’. Звычайна рэканструюецца як *orzkošь (< *orzkoxj‑) і звязваецца з *koxati (гл. кахаць). Гл. Фасмер, 3, 504; Брукнер, 242; Бязлай, 3, 159; БЕР, 6, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не паддаецца вымярэнню; вельмі вялікі, празмерны. Непамернае гора. Непамерны цяжар. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю. Чарот. Вёску падпалілі немцы за супраціўленне сялян цяжкім непамерным падаткам і кантрыбуцыям. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіганты́зм

(ад гігант)

празмерны рост чалавека, жывёліны або асобных частак іх цела ў выніку парушэння дзейнасці залоз унутранай сакрэцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акрамега́лія

(ад акра- + гр. megas, -alou = вялікі)

непрапарцыянальны, празмерны рост канечнасцей і касцей твару ў сувязі з парушэннем функцыі гіпофіза.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)