ка́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Пра варону: ствараць гукі, падобныя на «кар-кар».

2. перан. Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду (разм.).

Хопіць табе к.

|| зак. нака́ркаць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Накаркаў бяду на сваю галаву.

|| аднакр. ка́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).

|| наз. ка́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

portend

[pɔrˈtend]

v.

быць прыкме́тай; азнача́ць, прадка́зваць, прадвяшча́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

праро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Прадказваць, прадракаць. Хтось прарочыў нашай новай спадарожніцы двайнят па нейкіх толькі яму вядомых прыкметах. Пташнікаў. Яшчэ ў школе Алік захапіўся гімнастыкай. Яму прарочылі вялікую спартыўную будучыню. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяшчу́цьпрадказваць, прадчуваць’ (Юрч.). Цяжка вытлумачыць толькі фанетычна. Відаць, уплыў чуць ’адчуваць’. Магчыма таксама, што вяшчуць < ітэратыва вяшчуваць, але і апошнюю форму трэба тлумачыць як кантамінацыю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

predict [prɪˈdɪkt] v. прадка́зваць;

It was pre dic ted that inflation would rise. Было прадказана, што інфляцыя павялі́чыцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

foreshow

[fɔrˈʃoʊ]

v.t. -showed, -shown

за́гадзя пака́зваць, прадка́зваць; прадвяшча́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

prophesy

[ˈprɑ:fəsaɪ]

v., -sied, -sying

1) прадка́зваць

2) праро́чыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

предвозвеща́ть несов., уст.

1. (предрекать) прадка́зваць;

2. (возвещать заранее) спавяшча́ць (напе́рад), абвяшча́ць (напе́рад); прадвяшча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяшча́ць, ‑ае; незак., што.

1. Прадказваць, прадракаць, прарочыць што‑н. Вяшчаць бяду. Вяшчаць смерць. □ Над новай салдацкай сялібай Галуб распраўляе крыло. Вяшчае ён мір. Калачынскі.

2. Перадаваць па радыё. Радыёканцэрт па заяўках. Дыктар вяшчае службова-расчулена... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

forecast

[ˈfɔrkæst]

1.

v.

1) прадка́зваць

2) плянава́ць напе́рад; прадбача́ць

to forecast the weather — прадка́зваць надво́р’е

2.

n.

1) прадказа́ньне n.

2) прадба́чаньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)