ЗАХО́ДНЕ СІ́БІРСКАЯ НАФТАГАЗАНО́СНАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,

на тэр. Цюменскай, Томскай, Новасібірскай, Омскай абласцей Расіі. Пл. 2,2 млн. км2. Пошукі нафты і газу з 1948, шырокае асваенне басейна з 1950-х г. Адкрыта больш за 300 радовішчаў нафты і газу. Нафтаносныя і газаносныя паклады юры і мелу, на Пдбас. палеазою. Больш за 40 прадуктыўных гарызонтаў на глыб. ад 0,7 да 4 км. Гал. радовішчы: нафтавыя — Саматлорскае, Усць-Балыкскае, Праўдзінскае, Мамантаўскае, Зах.-Сургуцкае, Фёдараўскае, Савецкае; газавыя — Урэнгойскае, Мядзведжае, Губкінскае, Запалярнае, Камсамольскае, Ямбургскае, Ямсавейскае. У асваенні З.н.п. і стварэнні яе інфраструктуры (пасёлкі і інш.) важкі ўклад нафтавікоў і будаўнікоў Беларусі.

т. 7, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

правінцыя́льны, -ая, -ае.

1. гл. правінцыя.

2. перан. Адсталы, абмежаваны ў поглядах, наіўны.

Правінцыяльныя норавы.

|| наз. правінцыя́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сатра́пія, ‑і, ж.

Вобласць, правінцыя, якой кіраваў сатрап (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прови́нция в разн. знач. праві́нцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

suburbia [səˈbɜ:biə] n. derog. мяшча́нства, абыва́цельшчына; праві́нцыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лега́т, ‑а, М ‑гаце, м.

1. У Старажытным Рыме — пасол сената пры правіцелях правінцыя; намеснік.

2. Дыпламатычны прадстаўнік рымскага папы. Панскі легат.

[Ад лац. legatus — пасланы, пасол.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

prowincja

ж. правінцыя; перыферыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Provnz

[-'vints]

f

1) -, -en праві́нцыя, во́бласць

2) праві́нцыя (мясцовасць воддаль ад буйных цэнтраў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Manitoba

[,mænɪˈtoʊbə]

Маніто́ба (праві́нцыя Кана́ды)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ontario

[ɑ:nˈterioʊ]

Анта́рыё (праві́нцыя Кана́ды)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)