Разм. З цяжкасцю ўлезці, прабрацца куды‑н., праціснуцца. Васілінка моцна трымалася за Тоніну руку.. і адступала ўсё далей ад Сонькі. Яна і там, у фатографа, не стала з ёй побач, але Сонька ўплішчылася бліжэй да Васілінкі, знарок наступіўшы ёй на нагу.Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забіра́цца
1. (пранікнуць) éindringen*vi (s); sich éinschleichen* (патаемна прабрацца);
2. (узлезці) hináufsteigen*vi (s), (hináuf)kléttern vi (s);
3. (далёка) geráten*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
непрала́зны, ‑ая, ‑ае.
Такі, праз які немагчыма або цяжка прайсці, прабрацца. Непралазная дрыгва раскінулася на дзесяткі кіламетраў.В. Вольскі.Самазвал ірвануўся ўперад, але, праехаўшы некалькі метраў, споўз з дарогі і засеў у непралазнай гразі.Лукша.Сядзіба Васіля ўпіралася ў самы хмызняк, што цягнуўся тут жа густой непралазнай сцяной.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстасава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прыстасаваць і прыстасавацца.
2. Прылада, збудаванне, абсталяванне, пры дапамозе якога выконваецца якое‑н. дзеянне, работа. Рулявое прыстасаванне. Фільтравальнае прыстасаванне. □ Прабрацца праз браму без належных прыстасаванняў было немагчыма.Колас.У Палескім влучэнні, напрыклад, было распаўсюджана спецыяльнае прыстасаванне, якое разрывала сталёвыя рэйкі.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Прабрацца, пранікнуць у што‑н. вузкае, цеснае ці паміж кім‑, чым‑н. Таццяна абышла вакол агароджы і на другім баку ўбачыла ладную такі шчыліну. Ёй удалося праціснуцца.Васілёнак.Свідраль устаў, апрануў паліто і праціснуўся праз парадзелы натоўп да дзвярэй.Дуброўскі.Статкевіч праціснуўся між лавак.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Рмн. ‑бак; ж.
1. Назва аднаго з відаў электрычных засцерагальнікаў. Перапаліць пробкі.
2.перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., якая перашкаджае руху, цячэнню; затор. На пераправе ўтварылася пробка. Дзесяткі машын, танкаў; фурманак збіліся ў кучу ля берага.Хомчанка.Кожны імкнуўся хутчэй прабрацца, стварылася пробка, узмацніліся крыкі.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)