мясцовы суд у гарадах ВКЛ. Войт, які ўзначальваў адміністрацыю горада, меў права і ўласнага суда. У грамаце 1390 на магдэбургскае права Брэсту ўпамінаецца толькі адна крыніца ўлады і суда — войт. У грамаце 1498 Полацку гаворыцца, што бурмістры і радцы не маглі судзіць без войта. Каралева Бона ў 1551 запатрабавала, каб у велікакняжацкіх гарадах суд. спрэчкі старосты разглядалі сумесна з гар. войтам. У многіх прыватнаўласніцкіх гарадах, дзе не было ўведзена магдэбургскае права, таксама дзейнічаў або войтаўскі суд, або войтаўска-лаўніцкі суд. Поруч з войтаўскім судом існаваў бурмістраўска-радзецкі суд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧУЦЦЁ ЭСТЭТЫ́ЧНАЕ,
спецыфічнае духоўнае перажыванне, выкліканае ўспрыманнем прыгожага або агіднага, узнёслага або нізкага, трагічнага або камічнага ў прыродзе, грамадскім быцці і мастацтве; першасны кампанент гістарычна абумоўленай эстэт. свядомасці, аснова эстэт. густаў, ідэалаў і ацэнак; адзін з састаўных элементаў мастацкай культуры. Сфарміраванае ў працэсе практычнай чалавечай дзейнасці П.э. ў далейшым развіваецца і ўдасканальваецца пад уздзеяннем фальклору і прафес. мастацтва ўсіх відаў і жанраў, становіцца важным фактарам гуманізацыі прыроднага і грамадскага быцця. Поруч з традыц. відамі мастацтва развіццю П.э. садзейнічае тэхн. эстэтыка і мастацка-прамысловае праектаванне (дызайн), афармленне сферы вытв-сці і побыту людзей паводле законаў прыгажосці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́бач ’побач’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Сл. ПЗБ), ’побач, збоку’ (Касп.). Укр.по́біч ’побач’. Да прасл.*pobočьnъ(jь) > пабочны ’неасноўны, дадатковы’, бачны ’бакавы’ (Крыўко, вусн. паведамл.), рус.побо́чень ’перакідная сумка’, гл. бок. Словаўтваральная мадэль, як у поруч (гл.), поплеч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́меж ’поруч, побач’ (ТСБМ), ’побач, праз мяжу’ (ЖНС), ’паміж’ (Бяльк.), поміж ’паміж’ (ТС). Польск.pomiędzy ’паміж’, między ’тс’, славац.pomedzi ’паміж’, pomedzie ’мяжа’. Ад по- і меж (гл.). Параўн. поме́жнік (гл. памежнік) ’сусед па палетку’ (ТС). Гл. яшчэ мяжа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nébenprp (a – на пытанне «куды?», D – на пытанне «дзе?»)
1) по́бач з, каля́;
~ der Tür каля́ дзвярэ́й
2) по́руч з, акрамя́;
~ ánderen Díngenпо́руч з другі́мі рэ́чамі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЙТАЎСКА-ЛА́ЎНІЦКІ СУД,
адзін з мясц. судоў для гар. насельніцтва ВКЛ. Дзейнічаў у гарадах, якія мелі магдэбургскае права. Яго юрысдыкцыі падлягалі ў асн. мяшчане. З’яўляўся асаблівай суд. калегіяй у складзе войта і лаўнікаў. Старшынёй суд. пасяджэння найчасцей быў войт ці яго намеснік — ландвойт. Колькасць лаўнікаў залежала ад памераў горада. Пасяджэнне суда адбывалася пры ўмове прысутнасці не менш як палавіны лаўнікаў. Разглядаў крымін. справы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы куплі-продажу, завяшчанні маёмасці і інш. Судовыя рашэнні выносіў войт. Дзейнічаў поруч з бурмістраўска-радзецкім судом. У малых гарадах і ў большасці прыватнаўласніцкіх гарадоў лаўнікі, бурмістры і радцы ўваходзілі ў склад аднаго суда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крапі́лаікрапі́дла, ‑а, н.
Пэндзаль для апырсквання вадой пры царкоўных абрадах. Поп жа стаяў збоку і крапілам крапіў, шэпчучы сабе пад нос нейкія малітвы.Чарот.За труной крочыў поп. Поруч з ім — дзяк з крапідлам.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імпаза́нтны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які робіць уражанне; велічны, паважны з выгляду. Імпазантны выгляд. □ Усе тры дні працэсу найбольшую цікавасць і суддзяў, і нешматлікай дыстыляванай публікі прыцягвалі, вядома, імпазантны Жалябаў, неяк будзённа-спакойная поруч з ім Пяроўская.Мехаў.
[Фр. imposant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збо́купрысл.
1. von der Séite, an der Séite, séitlich; danében (поруч, побач);
2.прыназ. nében (A, D);
◊
збо́ку прыпёкуúnpassend, ǘberflüssig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
скава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скаваць.
2.перан.; узнач.прым. Пазбаўлены натуральнасці, свабоды, лёгкасці. Граноўская сумысля пасадзіла Надзейку поруч з Зорыным, а толькі паміж імі не клеілася гаворка, яны абое адчувалі сябе скаванымі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)