Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ГО́МАНАЎ (Леанід Міхайлавіч) (н. 22.11.1953, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел. мастак-плакатыст. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1974), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1991). Працуе ў выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1991). Асн. творы: «Спыніць гонку ўзбраенняў» (1984), «Перабудова» (1986), «Чарнобыль. 26.4.86» (1988), «Дапамажы дзецям Чарнобыльскай зоны», «Хто адкажа?» (абедзве 1990), серыя плакатаў «Беларускія асветнікі» (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі; 1991), плакаты да кінафільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), «Сівая легенда» (1992). Працуе таксама ў жывапісе і кніжнай графіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯМЛЯ́,
1) тэрытарыяльная адзінка дзярж. утварэнняў ва Усх. Еўропе ў 9—16 ст., якія карысталіся пэўнай самастойнасцю. У Кіеўскай Русі існавалі Кіеўская, Полацкая, Тураўская, Смаленская і іншыя З. Да сярэдзіны 12 ст. яны адасобіліся ў дзярж. ўтварэнні — княствы, на працягу 12—13 ст. з іх вылучыліся ўдзельныя княствы. У ВКЛ у 15—16 ст. існавалі Полацкая і Віцебская З. — адм.-тэр. адзінкі, узначаленыя намеснікамі (гл.Намесніцтвы), якія мелі элементы самастойнасці, замацаваныя абласнымі прывілеямі. З пач. 16 ст. яны называліся ваяводствамі.
2) У Аўстрыі і ФРГ федэратыўная адзінка. З. як члены федэрацыі маюць уласныя канстытуцыі і выбарныя органы ўлады (ландтагі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Сцяг камунізма» (газ., Полацкаявобл.) 8/488
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІАА́Н, Iван,
бел. дойлід 12 ст., прадстаўнік Полацкай школы дойлідства. Пабудаваў у сярэдзіне 12 ст.Спаса-Ефрасіннеўскую царкву ў Полацку. Верагодна, удзельнічаў у стварэнні Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, дзе пабудаваў 3 царквы.
Літ.:
Арлоў У. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992. С. 34—38, 122—126.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 25.8.1953, г. Полацк),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). З 1988 у выд-ве «Мастацкая літаратура». З 1989 віцэ-прэзідэнт Бел. ПЭН-клуба. Друкуецца з 1976. Дэбютаваў вершамі. У прозе распрацоўвае гіст. тэматыку: «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая» (1989), «Рандэву на манеўрах», «Ефрасіння Полацкая», «Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі» (усе 1992), «Міласць князя Гераніма» (1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Таямніцы полацкай гісторыі» (абедзве 1994). Героі яго твораў — патрыёты роднай зямлі, славутыя людзі Беларусі, якія памнажалі яе славу і гонар, не шкадавалі свайго жыцця дзеля шчасця Бацькаўшчыны. Аўтар зб. вершаў у прозе «Там, за дзвярыма» (1991), кн.літ.-публіцыст. артыкулаў і эсэ «Совершенно секретно», або Адзін у трох іпастасях» (1992), «Мой радавод да пятага калена» (1993). Перакладае з рус., укр., фінскай моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦВІНЁНАК (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 3.5.1957, г. Браслаў Віцебскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1983). У 1983—86 вучыўся ў творчых акад. майстэрнях у З.Азгура. Асн. творы: «Легенда» (1987), рэльеф «Беларускія майстры 17 ст.» (1990), «Ф.Дастаеўскі» (1991), «Ефрасіння Полацкая» (1992), «Архангел Міхаіл» (1993), «Паўшы ангел» (1995). Распрацоўвае гіст. вобразы бел. асветнікаў: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш.Іл.гл. ў арт.Драўляная скульптура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЗІ́НА, нізінная раўніна,
участак сушы значнай працягласці, размешчаны не вышэй за 200 м над узроўнем мора з раўніннай, часам узгорыстай паверхняй. Існуюць у раўнінных і горных абласцях; некаторыя размешчаны ніжэй узроўню мора (Прыкаспійская Н.). Фарміруюцца пераважна ў выніку тэктанічных апусканняў і запаўнення ўпадзін рыхлымі марскімі або кантынентальнымі адкладамі. Найб. значная Н. зямнога шара — Амазонская. На Беларусі Н. займаюць 3/4 тэрыторыі. Найб. Н.: Палеская, Нёманская, Полацкая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́БЛАСЦЬ,
буйная адзінка адм.-тэр. ці нац.-тэр. падзелу. 1) У дарэв. Расіі вобласць (найчасцей на ўскраіне Расіі) адпавядала губерні. У 1917 у Рас. імперыі была 21 вобласць: 18 абласцей у Сібіры, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і 3 асобныя вобласці (Войска Данскога, Уральская і Тургайская). У СССРасн.адм.-тэр. адзінка. У 1987 былі 123 вобласці, у т. л. 8 аўтаномных. Пасля распаду СССР абласны падзел захаваўся ў Казахстане, Кыргызстане, Рас. Федэрацыі, Узбекістане, на Украіне.
2) Адм.-тэр. адзінка ў Рэспубліцы Беларусь. Орган дзярж. улады — абл. Савет дэпутатаў, выканаўчы і распарадчы орган — абл. выканаўчы к-т.
Абласны адм.-тэр. падзел уведзены ў 1938 (Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская). Пасля ўключэння ў БССРЗах. Беларусі (1939) створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская (з 1944 Маладзечанская) і Пінская вобласці. У 1944 б.ч. Беластоцкай вобласці перададзена Польшчы, утвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкаявобл. У сувязі з узбуйненнем абласцей у 1954 скасаваны Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая, а ў 1960 і Маладзечанская. На 1.1.1997 у Рэспубліцы Беларусь 6 абласцей: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская і Мінская (гл. адпаведныя артыкулы).