Плажма́ ’плазам’ (Нас., Др.-Падб.), пла́жма ’тс’ (Гарэц.), мсцісл. пла́жмя ’тс’ (Юрч. Вытв.). З пла́зма (гл.). Не выключаецца уплыў рус. плашмя. Суф. ‑ма (= канчатак Тв. скл. парнага л.) утварае прыслоўі ад займеннікаў (кудэма, сюдэма), прыметнікаў (гольма‑голую ўзяў), назоўнікаў (дарма́) і дзеясловаў, звычайна ў пары з дзеясловам (крычма крычаць, сідзьма сядзець), гл. Карскі 2–3, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аксапла́зма

(ад аксон + плазма)

частка цытаплазмы нервовай клеткі, якая ўваходзіць у склад яе аксона.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плазмадэ́смы

(ад плазма + гр. desmos = сувязь)

цытаплазматычныя ніткі, якія злучаюць пратапласты суседніх раслінных клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эндапла́зма

(ад энда- + плазма)

унутраны, прылеглы да ядра слой цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ідыяпла́зма

(ад ідыя- + -плазма)

сукупнасць структурных кампанентаў клеткі, звязаных са зберажэннем і перадачай генетычнай інфармацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пірапла́зма

(ад піра- + плазма)

прасцейшыя аднаклетачныя арганізмы, якія паразітуюць у эрытрацытах жывёл, выклікаючы іх разбурэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плазмага́мія

(ад плазма + -гамія)

зліццё цытаплазмы мужчынскай і жаночай палавых клетак пры запладненні; папярэднічае карыягаміі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плазмале́ма

(ад плазма + гр. lemma = абалонка, скурка)

мембрана, якая акружае пратаплазму раслінных і жывёльных клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плазмо́ліз

(ад плазма + -ліз)

адслойванне пратапласта ад клетачнай сценкі пры ўздзеянні на клетку гіпертанічным растворам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРГАНАТЭРАПІ́Я,

лячэнне прэпаратамі, атрыманымі з залоз унутранай сакрэцыі або інш. органаў і тканак жывёл. Часцей мае замяшчальны характар — уводзяцца рэчывы, якіх не хапае ў арганізме хворага і якія выпрацоўваюцца або назапашваюцца ў адпаведных органах. Да арганатэрапіі належыць і перасадка органаў (касцявы мозг, ныркі, печань, сэрца), калі яны не выконваюць сваіх функцый (гл. Трансплантацыя). Да арганапрэпаратаў адносяцца прэпараты гіпофіза (пітуітрын, пралактын, АКТГ), шчытападобнай залозы (тырэаідзін), парашчытападобных залозаў (паратгармон), падстраўнікавай залозы (інсулін, ліпакаін), кары паднырачнікаў (картызон), вілачкавай залозы (тымазін), жаночых (фалікулін, сінестрол, прагестэрон) і мужчынскіх (метыландрастэндыёл) палавых органаў. Прэпараты ўводзяцца ўнутрымышачна або ўнутрывенна. Выцяжка з селязёнкі (спленін) стымулюе імунітэт. Пры нізкай страўнікавай сакрэцыі ў хворых на гастрыт, пры язвавай хваробе як замяшчальны выкарыстоўваюць страўнікавы сок сабак, свіней (натуральны сок, сугаст). У гематалагічнай практыцы выкарыстоўваецца натуральная кроў, плазма крыві, суспензія эрытрацытаў, трамбацытаў. Яны выконваюць замяшчальную функцыю і стымулююць імунітэт.

Л.​Р.​Кажарская.

т. 1, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)