Маладча́й — лекавая расліна (Мінск, в. Сляпянка, КЭС). Да малачай (гл.). Аб пераходзе чч > дч (тч) гл. Карскі, 1, 387–388, а таксама наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пралама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што.

1. Зрабіць дзірку, пралом; прабіць. [Гіль:] — Масток разбураны. Бачыце, цяжкая машына ішла, праламала. Гамолка. Як мне хацелася схапіць.. [камень] і праламаць ім паганы той чэрап!.. Ракітны.

2. Спец. Адхіліць, змяніць кірунак (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́нец ’падкладка з войлаку пад хамут’ (Федар. 7). Да лямец (гл.) (Турска, гл. Федар. 7, 243). Аб пераходзе м > н гл. Карскі, 1, 328–329.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лянта́р ’упрыгожанне з янтару’ (гом., Рам. 1, 2). Да янта́р (гл.). Аб пераходзе й > лʼ гл. люстра. Аналагічна ў рус. арханг. гаворках лентарь ’тс’, ’пацеркі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махля́к ’намоклыя дровы’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), з літ. maklė́kas ’вымаклае палена’. Аб пераходзе к > х гл. Карскі, 1, 373.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эксэ́ргія

(ад экс- + гр. ergon = работа)

найбольшая работа, якую можа выканаць фізічная сістэма пры пераходзе з дадзенага стану ў стан раўнавагі з навакольным асяроддзем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ра́кавіна, -ы, мн. -ы, -він, ж.

1. Цвёрдае ахоўнае покрыва некаторых беспазваночных жывёл у выглядзе вітай, авальнай або створкавай каробкі.

Р. малюска.

2. Назва розных прадметаў, якія сваім знешнім выглядам нагадваюць ракавіну (у 1 знач.).

Вушная р.

Мыцца над ракавінай.

3. Пустата ў метале, бетоне, гіпсе і пад., утвораная пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў цвёрды (спец.).

Усадачная р.

|| памянш.-ласк. ра́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. ра́кавінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пе́рсень ’пярсцёнак’ (Растарг.). З персцень (гл.). Аб пераходзе ‑сʼцʼ‑ у -с* — гл. ДАБМ, к. 163, камент., 654–656. Аналагічна перепік ’тс’ (Растарг.) і гульня “ў пе́рсня” (Маш., 232).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эско́рт

(фр. escorte, ад іт. scorta)

1) ваенны канвой, ахова, суправаджэнне (напр. ганаровы э.);

2) група ваенных суднаў, прызначаная для аховы транспартных суднаў пры марскім пераходзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агарафо́бія

(ад гр. agora = плошча + phobos = страх)

мед. паталагічная боязь адкрытай прасторы; страх, які ўзнікае пры пераходзе праз шырокія плошчы, вуліцы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)