ЯХІМО́ВІЧ Фёдар Аляксеевіч (21.1.1887, в. Азяроды Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 14.1.1959),
бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д-рмед.н. (1945), праф. (1946). Засл. дз. нав. Беларусі (1948). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1923). З 1928 у Мінскім (заг. кафедры), з 1936 у Віцебскім, з 1941 у Кіеўскім (у Чэлябінску), у 1943—56 у Мінскім мед. ін-тах. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі нерв. дзейнасці. Прапанаваў і ўкараніў у практыку спосаб падскурнага пералівання крыві.
Тв.:
Роля нейрагенных і фізіка-хімічных фактараў у рэгуляцыі гемата-энцэфалічнага бар’ера // Працы Бел.дзярж. ін-та фтызіятрыі, неўралогіі і траўматалогіі. 1936. Вып. 1;
О синаптической передаче нервного импульса // Сб. работ Минского мед. ин-та. 1949. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трансфузіяло́гія
(ад трансфузія + -логія)
раздзел гематалогіі, які вывучае метады пералівання крыві, увядзення прэпаратаў крыві і спосабы папярэджвання магчымых пры пераліванні ўскладненняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
венепу́нкцыя
(ад вена + лац. punctio = укол)
пракол вены полай іголкай для пералівання крыві, увядзення ў вену лекавых раствораў і інш. (параўн.венесекцыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ХІМЕ́РА (ад Хімера) у біялогіі, арганізм-мазаік, які спалучае ў сабе клеткі, тканкі або ч. цела розных арганізмаў. Аснова — аб’яднанне клетак, якія паходзяць ад розных зігот. Першасныя Х. — аб’яднанне генетычна розных клетак у адзін зародак на ранніх стадыях эмбрыягенезу (або з моманту апладнення); яны не маюць адзнак імуналагічнай несумяшчальнасці. Другасныя Х. — камбінацыя тканак 2 і болей зародкаў або дарослых асобін пасля пачатку арганагенезу шляхам трансплантацыі органаў, пералівання крыві, спантаннага пераносу крыві паміж пладамі або ад маці да плода.
Натуральныя Х. ўзнікаюць у выніку агрэгацыі 2 зігот, дысперснага апладнення, мутацый. рэкамбінацый, парушэння клетачнага дзялення; штучныя — атрымліваюць шляхам тканкавай трансплантацыі або метадам прышчэпак (у раслін). Напр., распрацаваны метад аб’яднання бластамераў грызуноў, якія адрозніваюцца афарбоўкай шэрсці. Атрыманыя Х. маюць па-рознаму афарбаваныя ўчасткі цела. Выкарыстоўваюць для аналізу праблем антагенезу і імуналогіі. Гл. таксама Мазаіцызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
венесе́кцыя
(ад лац. vena = вена + sectio = рассячэнне)
ускрыццё вены для пералівання крыві, увядзення лекавых раствораў, калі немагчыма зрабіць венепункцыю.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
венепу́нкцыя
(ад лац. vena = вена + punctio = укол)
пракол вены полай іголкай для пералівання крыві, увядзення лекавых раствораў і інш. (параўн.венесекцыя).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БАГДА́НАЎ (сапр.Маліноўскі) Аляксандр Аляксандравіч
(22.8.1873, г. Саколка Беластоцкага ваяв., Польшча — 7.4.1928),
расійскі філосаф, сацыёлаг, эканаміст, паліт. дзеяч. Скончыў мед.ф-т Харкаўскага ун-та (1899). Чл.РСДРП у 1896—1909. Адзін з лідэраў адзавістаў. З 1917 выкладаў эканоміку ў Маскоўскім ун-це, з 1918 ідэолаг Пралеткульта. Дырэктар (з 1926) заснаванага ім першага ў свеце Ін-та пералівання крыві. Стварыў суб’ектыўна-ідэалаг.філас. сістэму эмпірыяманізму. Распрацоўваў навуку аб агульных прынцыпах арганізацыі — тэкталогію, у якой выказаў шэраг ідэй, што пазней развіты ў агульнай тэорыі сістэм, кібернетыцы і канцэпцыях навук. арганізацыі працы. Аўтар утапічных раманаў «Чырвоная зорка» (1908) і «Інжынер Мэні» (1912). Памёр у выніку пастаўленага на сабе доследу.
Тв.:
Эмпириомонизм. Кн. 1—3. М.; СПб., 1904—06;
Революция и философия. СПб., 1905;
Философия живого опыта. СПб., 1913;
Всеобшая организационная наука: (Тектология). Ч. 1—2. М., 1913—17;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ Барыс Васілевіч (н. 27.6.1908, г. Есентукі Стаўрапольскага краю, Расія),
расійскі вучоны ў галіне хірургіі; арганізатар аховы здароўя і грамадскі дзеяч. Акад.Рас.АН (1966), АМНСССР (1957). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1930). З 1948 у 2-м Маскоўскім мед. ін-це. З 1949 у Будапешцкім ун-це. З 1951 у 2-м Маскоўскім мед. ін-це, з 1956 у 1-м Маскоўскім мед. ін-це, з 1963 адначасова ва Усесаюзным НДІ клінічнай і эксперым. хірургіі (дырэктар). У 1965—80 міністр аховы здароўя СССР. Навук. працы па хірург. метадах лячэння рака стрававода, парокаў сэрца, крывяносных сасудаў, пытаннях пералівання крыві. Распрацаваў метады перасадкі нырак, пластыку бронхаў і трахеі, выкарыстаў штучныя клапаны сэрца ў кардыяхірургіі. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1965, 1971.
Тв.:
Аневризмы сердца. М., 1965 (разам з І.З.Казловым);
Пересадка почки. М., 1969 (у сааўт.);
Трансфузионная терапия в хирургии. М., 1971 (разам з Ч.С.Гусейнавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАЁНАК Іван Сцяпанавіч (н. 25.1.1937, в. Семяньковічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мед. і біял.навук.Д-рмед.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). З 1966 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві. З 1973 у Бел. філіяле Цэнтр.НДІ працы (заг. лабараторыі). З 1988 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры медыцыны катастроф). З 1994 у Бел. ун-це інфарматыкі і электронікі (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні ўплыву на здароўе чалавека навакольнага асяроддзя, распрацоўцы метадалогіі прагназіравання ацэнкі здароўя насельніцтва Беларусі ва ўмовах пастаяннай змены фактараў асяроддзя і інш.
Тв.:
Построение модели медико-экологического мониторинга в РБ (разам з Я.У.Новікавым) // Предпатология: проблемы и решения. Мн., 2000;
Территориально-дифференцированный подход к оценке здоровья населения с учетом оценки загрязнения окружающей среды (разам з С.М.Сакаловым) // Здоровье и окружающая среда. Мн., 2001;
Пути решения проблемы экологической безопасности как управляемой системы // Там жа. Мн., 2002. Т. 1.