азмро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Зацямніць, ахутаць цемрай.

2. Зрабіць сумным, маркотным, журботным. Маленства дзяцей азмрочыла вайна. □ [Лазавому] стала шкада, што ён азмрочыў такі светлы вечар настаўніцы. Васілевіч. Такому каханню можна было пазайздросціць, аднак я быў перакананы, што яшчэ ні адна хмурынка не азмрочыла яго, яно яшчэ не прайшло праз выпрабаванне. Чарнышэвіч. // Крыўдзячы, зрабіць менш радасным, прыемным. [Няшчасце], відаць, знарок цікавала за хлапчуком, каб у самы прыемны час азмрочыць яго радасць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stern2 [stɜ:n] adj.

1. стро́гі, суро́вы;

a stern face пану́ры твар;

a stern battle жо́рсткая бі́тва

2. цвёрды, няўмо́льны, упа́рты, сто́йкі;

a stern follower перакана́ны паслядо́ўнік

be made of sterner stuff быць мацне́йшым (чым іншыя), мець мо́цную во́лю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

самаздаво́лены, ‑ая, ‑ае.

Такі, які здаволены сабой, перакананы ў сваёй перавазе, годнасці і паказвае, праяўляе гэту здаволенасць. Самаздаволеныя пустасловы. □ Вейс быў недалёкі чалавек, самаздаволены, саманадзейны. Лынькоў. Сказаць так, каб гэта было папрокам самаздаволенаму Граку, які дванаццаць год старшынствуе тут, выстаўляе гэта як сваю заслугу, а слядоў гаспадарання яго не відно. Шамякін. // Які выражае здаволенасць самім сабою, сведчыць пра гэта. Было відаць, што ў .. [Дулькі] ўсё прадумана. Пачала нават выпрацоўвацца свая поза і голас — самаздаволены, з прыпынкамі «а-хм... гм...». Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

proud

[praʊd]

adj.

1) ганарлі́вы, го́рды, перакана́ны ў сваёй го́днасьці

2) самаўпэ́ўнены, самазадаво́лены, ганары́сты, фанабэ́рысты, пыхлі́вы; наха́бны

3) по́ўны го́нару, ганарлі́вы

a proud smile — ганарлі́вая ўсьме́шка

a proud moment — хвілі́на, яка́я напаўня́е пачуцьцём го́нару

- proud of

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ганарлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Перакананы ў сваёй вартасці, годнасці; горды. А я ганарлівы, што ў палкіх гадах Імкненні свае не запэцкаў. Лявонны. [Галіна], ганарлівая і прыгожая, пазірала на людзей і ішла, высока ўзняўшы сцяг. Галавач.

2. Ганарысты, фанабэрысты. Іван — малады яшчэ хлопец, рослы, статны, з прыгожым тварам. Па натуры .. добры, не ганарлівы, бо з людзьмі размаўляе ахвотна і ветліва. Кулакоўскі. // Які выражае гонар (у 2 знач.), поўны гонару. Ганарлівая ўсмешка. Ганарлівая самаўпэўненасць. □ — Жахліва, жахліва! — паўтараў.. [Вейс] і схіляў галаву. Куды падзелася ганарлівая звычка пазіраць на ўсіх з высока ўзнятай галавой? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sure1 [ʃʊə, ʃɔ:] adj.

1. упэ́ўнены, перакана́ны;

be/feel sure быць упэ́ўненым;

Are you sure about it? Ты ў гэтым упэўнены?

2. цвёрды, перакана́ны;

a sure hand цвёрдая рука́;

a sure faith цвёрдая ве́ра

3. бясспрэ́чны, несумне́нны, непазбе́жны;

a sure disaster непазбе́жная катастро́фа

4. ве́рны, надзе́йны;

a su re remedy надзе́йны сро́дак;

a sure friend ве́рны ся́бар

5. абавязко́вы;

He is sure to come. Ён абавязкова прыедзе;

Be sure to close the door! Не забудзь зачыніць дзверы!;

Well, I’m sure! Ну і ну! Вось табе і на!

for sure infml вядо́ма, кане́шне;

make sure of (that) перакана́цца;

to be sure вядо́ма;

To be sure, she is beautiful. Яна, вядома, прыгожая.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mocno

моцна;

wczoraj mocno padało — учора быў моцны дождж;

mocno zbudowany — моцнага целаскладу;

mocno spała — яна моцна спала;

mocno przekonany — моцна перакананы;

trzymaj się mocno! — трымайся!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перахава́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Схаваць у іншым месцы. Перахаваць грошы ў больш надзейнае месца. □ [Рыгор:] — Твой пашпарт ляжыць у паштовай скрынцы... На вашых дзвярах... Калі бацька не перахаваў да гэтага часу... Арабей.

2. Хаваючы, зберагчы, не даць загінуць. [Іван Пракопавіч:] — Перахаваем вінтоўкі, а людзі знойдуцца. Навуменка. Некалькі разоў давалі .. [Мані] невялікія даручэнні: раскідаць лістоўкі, занесці ва ўмоўленае месца яду падпольшчыкам, перахаваць колькі дзён патрэбнага чалавека. Місько.

3. Схаваць, пахаваць усё, многае.

перахава́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Выкапаўшы з магілы, пахаваць нябожчыка ў другім месцы. Зося ведала, што могілкі перакананы. Яны пераносяцца ў іншае месца, і людзям дазволена перахаваць сваіх блізкіх... Прокша.

2. Пахаваць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sure

[ʃʊr]

1.

adj.

1) пэ́ўны, упэ́ўнены; перакана́ны

We are sure to meet him — Мы ўпэ́ўненыя, што спатка́емся зь ім

I am sure of his guilt — Я ўпэ́ўнены, што ён вінава́ты

sure proof — бясспрэ́чны до́вад

2) пэ́ўны, надзе́йны

a sure messenger — надзе́йны паслане́ц

2.

adv., informal

напэ́ўна

- be sure

- make sure

- to be sure

- for sure

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

упэ́ўнены

1. (цвёрды) scher, fest;

упэ́ўнены го́лас schere [fste] Stmme;

2. (перакананы) überzugt (у чым von D), gewss, scher (G); zversichtlich;

быць упэ́ўненым у по́спеху des Erflges scher sein, siner Sche gewss sein;

быць упэ́ўненым у кім sich auf j-n verlssen*;

бу́дзьце упэ́ўнены! sien Sie nbesorgt!, verlssen Sie sich daruf!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)