lsen* II vt збіра́ць (плады, бульбу і г.д.); перабіра́ць (гарох)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Перабі́ра ’жывёла, якая дрэнна есць корм’ (Мат. Гом.), перэбі́ра ’пераборлівы, наравісты, капрызны’ (палес., КЭС). Да перабіра́ць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑а са значэннем ’дзеючая асоба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

drobić

незак.

1. драбіць, крышыць;

2. дробненька тупаць, перабіраць нагамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Паблэ́нтацца ’лежачы, перабіраць нагамі (пра дзіця)’ (Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з польск. poplątać się ’паплесціся’. Але для тлумачэння ‑б‑ трэба, відавочна, прыняць кантамінацыю з бел. блытаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Захворваць шаленствам (пра жывёлу).

2. Прыходзіць у крайняе раздражненне, гнеў.

Ш. ад злосці.

3. перан. Бурна праяўляць сваё дзеянне, сілу.

Шалее вецер.

4. Рабіць учынкі, пазбаўленыя разважлівасці, здаровага розуму.

Ш. ад захаплення.

Шалець з раскошы (разм.) — перабіраць, капрызіць ад перанасычанага ўсім, забяспечанага жыцця.

|| зак. ашале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сучи́ть несов.

1. (сбивать, скручивать) сука́ць;

2. (двигать, болтать) разг. перабіра́ць;

3. (о тесте) кача́ць, раска́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Выбэ́ндюваты ’капрызіць, перабіраць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна, незвычайны фанетычны воблік слова прымушае бачыць у ім запазычанне хутчэй за ўсё з польскай мовы (ці не наватвор ад польск. będzie ’будзе’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́згацьперабіраць страву, есці з неахвотай’ (круп., Жыв. сл.). Магчыма, роднаснае з рус. мызгать ’абы як мыць бялізну’, ’часта хадзіць туды-сюды’, ’слізгацца’, ’сноўдацца, бадзяцца’ < прасл. myzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мышкава́ць, мушкава́ць, мушкова́ць ’вынюхваць (пра жывёлу)’, ’шукаць, выведваць, выпытваць’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.), ’(пра ліса) лавіць мышэй’ (ТСБМ), ’вышукваць і лавіць мышэй’ (ТС), ’шукаць смачнага, перабіраць у ядзе’ (ТС; мазыр., З нар. сл.), драг. мэ́шкатэ, мы́шкаты ’тыкаць, поркаць; злёгку рыць рылам’ (драг., Нар. лекс.; Клім.). Укр. мишкува́ти ’шукаць’, ’лавіць мышэй’, ’перабіраць яду’, польск. myszkować ’лавіць мышэй (пра ліса)’, ’вышукваць пажыву’, ’рыцца’, ’падглядаць’. Паводле Брукнера (350), Варш. сл. (1085), утворана ад myszka. Аднак можна дапусціць, што гэта ўплыў народнай этымалогіі. А тады лексема — балтызм (параўн. літ. mišýti ’мяшаць’). Гл. таксама мышава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перебира́ть несов.

1. в разн. знач. перабіра́ць; см. перебра́ть 1;

2. (с целью ремонта) перакла́дваць; (строение) разг. перасыпа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)