Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вяду́та
(іт. veduta)
жанр выяўленчага мастацтва або канкрэтны твор, які адлюстроўвае від мясцовасці, пейзаж, часцей архітэктурны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ту́ндра, ‑ы. ж.
Паўднёвая зона арктычнага пояса зямнога шара, якая характарызуецца суровым кліматам, бязлессем, вечнай мерзлатой, беднай расліннасцю. Ілюмінатар адкрываў даволі сумны пейзаж: бясконцую бель тундры, на якой дзе-нідзе кусціліся карлікавыя бярозкі.«Маладосць».
[Ад фін. tunturi — бязлесая плоская вяршыня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
краявід, пейзаж, ландшафт; малюнак (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Lándschaftf -, -en
1) краяві́д, ландша́фт, пейза́ж
2) край, мясцо́васць; акру́га, праві́нцыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПУ́РВІТ, Пурвітыс (Purvīts, Purvītis) Вільгельмс (3.3.1872, хутар Яўжы, Латвія — 14.1.1945), латышскі жывапісец-пейзажыст. Акад. Пецярбургскай АМ (1913). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1890—97) у А.Куінджы. У 1909—16 дырэктар Рыжскай гар.маст. школы, у 1919—34 рэктар Латвійскай АМ у Рызе і кіраўнік яе пейзажнай майстэрні (1921—44). Творы вызначаюцца дэкаратыўнасцю кампазіцыйна-каларыстычных пабудоў, абагульненасцю вобраза прыроды і эмацыянальнасцю яе ўспрыняцця, часам інтэнсіўнасцю колеру: «Апошні снег» (1897—98), «Сакавіцкі вечар. Зімовы пейзаж» (каля 1901), «Пачатак вясны» (1900), «У садзе Віестура» (каля 1914), «Восень» (каля 1929), «Летні вечар», «Пейзаж са стагамі сена», «Калі абуджаецца бор» (усе 1936) і інш.Іл.гл. да арт.Латвія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ландша́фт ’агульны выгляд мясцовасці, пейзаж’, ’вясковы краявід на малюнку’ (ТСБМ). Магчыма, з польск.landszaft, lanczaft, lanczoft (з 1626 г.) або з рус. мовы ў якасці культурнага тэрміна. Першакрыніцай, аднак, з’яўляецца ням.Landschaft ’мясцовасць’ (Брукнер, 290; Фасмер, 2, 467; Слаўскі, 3, 50–51; Чартко, Бел. лінгв. зб., 152).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАТКО́Ў (Сяргей Пятровіч) (1.10.1911, в. Скрыпіцына Калышлейскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 17.2.1976),
бел. жывапісец і педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Скончыў Пензенскі маст.-пед. тэхнікум (1931). У 1937—71 мастак-педагог і кіраўнік маст. студыі пры Мінскім палацы піянераў і школьнікаў. Выкладчык Мінскага маст. вучылішча (1956—68), Рэсп.маст. школы-інтэрната (1963—65). Працаваў у жанрах пейзажа і нацюрморта. Творы вызначаюцца эмацыянальнасцю, дэкаратыўнасцю колеру: «Восеньскі пейзаж» (1947), «На рацэ» (1959), «Лепельскія азёры» (1961), «Гарадскі пейзаж» (1967), «Сказ аб Бярэзіне» (1970), «Лета. Нацюрморт» (1971), «Хутар Альбуць» (1972), «На Прыпяці» (1973), «Палескія волаты» і «На Бярэзіне» (абодва 1975). Асобнае месца займаюць графічныя малюнкі з франтавога жыцця (1943—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́КА (Mikko),
Мік Лепа (7.12.1911, Арукюла Вільяндзіскага пав., Эстонія — 6.12.1978), эстонскі жывапісец. Вучыўся ў Маст.-прамысл. вучылішчы (1927—30) у Таліне, у Вышэйшай маст. школе «Палас» (1931—32, 1936—39) у Тарту. У 1941 выкладаў у Вышэйшай маст. школе імя К.Мягі ў Тарту, з 1944 у Талінскім ін-це прыкладнога мастацтва, з 1951 у Маст. ін-це Эстоніі ў Таліне (з 1965 праф.). Творам уласцівы абагульнена-сімвалічныя вобразы, тэатр. сцэнічнасць, спалучэнні буйных, часам блізкіх да манахромных дэкар. паводле колеру плоскасцей: «Смалільшчыцы лодак» (1939), «Мыццё авечак», «Вячэрні пейзаж» (абодва 1959); «Дзяўчаты шыюць» (1965), «Песні часоў» (1970), «Чалавек і космас» і «Кола часу» (абодва 1971). Дзярж. прэмія Эстоніі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́М ((Calame) Аляксандр) (28.5.1810, г. Веве, Швейцарыя — 17.3.1864),
швейцарскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Жэневе. Зазнаў уплыў Т.Русо, К.Каро, Я. ван Ройсдала. Пісаў велічныя горныя пейзажы з выразнымі светлавымі і перспектыўнымі эфектамі, пейзажы вясковай Швейцарыі («Горнае возера ў Швейцарыі», «Пейзаж з дубамі», 1859, і інш.).