*Паўтора, ст.-бел. повторе, повтуре, повтурнепаўторна’ (1513 г.) запазычаны са ст.-польск. powtóre, powtórnie ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rerun2 [ˌri:ˈrʌn] v.

1. паўто́рна пака́зваць (фільм і да т.п.)

2. паўтара́ць (мерапрыемства);

rerun a race паўтары́ць забе́г

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэцыдыві́ст

(ад лац. recidivus = які аднаўляецца, варочаецца)

асоба, якая пасля адбывання пакарання за злачынства, паўторна зрабіла злачынства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перайгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Сыграць паўторна.

П. партыю.

2. перан., што. Вырашыць па-іншаму, зрабіць інакш, змяніць (разм.).

Яны ўдвух перайгралі тую справу.

3. што. Сыграць усё, многае.

П. усе п’есы.

4. без дап. Сыграць ролю ненатуральна, перабіраючы меру (разм.).

У гэтай сцэне артыст яўна перайграў.

|| незак. пераі́грываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пераі́грыванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КНІ́ЖКА ў анатоміі,

трэці аддзел шматкамернага страўніка жвачных жывёл (адсутнічае ў аляньковых і вярблюдаў). Злучае сетку з сычугом. Унутры К. слізістая абалонка ўтварае падоўжаныя рухомыя складкі — лісточкі, падобныя да лістоў кнігі (адсюль назва). У К. корм, паўторна праглынуты пасля жвачкі, канчаткова пераціраецца паміж лісточкамі, ператвараецца ў кашку і паступае ў сычуг.

т. 8, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАХЛЯ́РСТВА,

завалоданне чужой маёмасцю ці набыццё права на маёмасць шляхам падману або злоўжывання даверам; у бел. крымінальным праве адно са злачынстваў супраць уласнасці. Кваліфікаваным з’яўляецца М., учыненае паўторна, па папярэдняй змове групай асоб, а таксама ўчыненае ў асабліва буйных памерах, асабліва небяспечным рэцыдывістам, якое нанесла асабліва вял. страты. Караецца доўгатэрміновым пазбаўленнем волі і канфіскацыяй маёмасці.

т. 10, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

переосвиде́тельствоваться

1. сов. прайсці́ паўто́рны агля́д, несов. прахо́дзіць паўто́рны агля́д;

2. несов., страд. пераагляда́цца, паўто́рна агляда́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАЛ (паводле інш. крыніц, Ніскін, Ніскіня — маларослы чалавек; ? — 946),

князь драўлян у 1-й пал. 10 ст. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», узначаліў паўстанне жыхароў г. Іскорасцень супраць спробы вял. кіеўскага князя Ігара паўторна сабраць даніну, у час якога Ігара забілі (945). Драўляне няўдала спрабавалі ажаніць М. з удавой Ігара кн. Вольгай. У 946 войска Вольгі захапіла Іскорасцень, М. паводле яе загаду пакараны смерцю.

т. 9, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перасу́дак (пірясу́дык) ’паўторны суд’ (Юрч. СНС). Ст.-бел. пересудь ’судовая пошліна; плата суддзі і падсудку за разгляд справы’, у значэнні ’паўторны судовы разбор’ вядома з 1229 г. Да пера- і суд (гл.). Параўн. польск. przesądzić ’асудзіць паўторна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэцыдыві́ст

(фр. récidiviste, ад лац. recidivus = які вяртаецца)

асоба, якая пасля адбывання пакарання за злачынства паўторна зрабіла злачынства.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)