НЯНЬЦЗЮ́НЬСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ, Няньданскае паўстанне,
паўстанне ў Кітаі ў 1852—68 супраць маньчжурскай дынастыі Цын. Арганізавана членамі тайных т-ваў «нянь» (кіт. жгут з прамасленай паперы, таксама саюз, таварыства). Пачалося ў ліст. 1852 на Пн прав. Аньхой пад кіраўніцтвам Чжан Ласіна. У 1855—56 партыз. атрады паўстанцаў дзейнічалі на тэр. правінцый Аньхой, Цзянсу і Хэнань, з 1857 сумесна з тайпінамі (гл. Тайпінскае паўстанне). Канчаткова задушана ў жн. 1868.
т. 11, с. 411
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ноўгарадскае паўстанне 1650 7/539; 8/620
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кракаўскае паўстанне 1846 4/130; 8/504
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Красавіцкае паўстанне 1960 (у Карэі) 5/483
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Варшаўскае паўстанне 1944 2/607; 8/505
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Маскоўскае паўстанне 1662 7/57, 61—62
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Старазагорскае паўстанне 1875 2/93; 5/421
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАБЕ́КА ПАЎСТА́ННЕ,
антыарабскае і антыфеадальнае паўстанне ў Азербайджане і Зах. Іране каля 816—837 на чале з Бабекам. Гал. сіла паўстання — сяляне і рамеснікі — паслядоўнікі вучэння хурамітаў. Пасля выгнання араб. гарнізонаў у руках паўстанцаў апынуўся амаль увесь Азербайджан і зах. вобласці Ірана; паўстанне ахапіла і Усх. Арменію. У 833 паўстанцы пацярпелі цяжкае паражэнне каля г. Хамадан. У 837 узята іх апошняя апора — крэпасць Бадз. Бабека паўстанне аслабіла Халіфат і паскорыла яго распад.
т. 2, с. 179
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІПА́ЙСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ, Сіпаяў паўстанне,
пашыраная ў гіст. л-ры другая назва Індыйскага народнага паўстання 1857—59, ударнай сілай якога былі воіны-сіпаі (адсюль назва).
т. 14, с. 411
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Парыжскае паўстанне 1944 8/294; 10/524, 634
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)