Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
nórdwestlich
1.a паўно́чна-захо́дні
2.adv да паўно́чнага за́хаду, на паўно́чны за́хад
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГАРАДНІ́ЧЫ (Антон Ягоравіч) (каля 1848, в. Касцяневічы Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1917?),
удзельнік рэв. руху ў Расіі. З 1871 працаваў на з-дах Пецярбурга, дзе вёў рэв. прапаганду; чл. «Паўночнага саюза рускіх рабочых». У 1874 арыштаваны. З 1876 жыў у Пецярбургу пад тайным наглядам паліцыі. У 1879 зноў арыштаваны, сасланы на радзіму, потым у г. Мезень Архангельскай губ. Пасля ад паліт. дзейнасці адышоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУАПЕ́ХУ (Ruapehu),
дзеючы вулкан у цэнтр.ч.Паўночнага в-ва Новай Зеландыі. Самая высокая вяршыня на Вулканічным плато, выш. 2796 м. Уяўляе сабой усечаны конус, складзены з андэзітаў. Мае 2 кратэры, адзін з іх запоўнены гарачай вадой, якая часам закіпае. На схілах лясы з чырв. буку і хмызнякі, вышэй за 1700—2000 м снягі, ледавікі. Уваходзіць у нац. парк Тангарыра, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫ ВО́СТРАЎ (South Island),
самы вялікі востраў Новай Зеландыі. Ад Паўночнага в-ва аддзелены пралівам Кука, ад в-ва Сцьюарт — прал. Фова. Пл. 150,5 тыс.км². Амаль увесь в-аў заняты Паўд, Альпамі (г. Кука, 3764 м — найвыш. пункт краіны). На У — Кентэрберыйская раўніна — гал. земляробчы раён, на ПдЗ — нізіна Саўтленда і горнае плато Атага (1200—1300 м). Клімат субтрапічны, марскі, на крайнім Пд умераны. Гал. горад — Крайстчэрч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЁЙДЭР-ЗЕ (Zuiderzee),
заліў Паўночнагам. каля берагоў Нідэрландаў. Утварыўся ў 1282 у выніку апускання і затаплення сушы. Аддзелены ад мора Зах.-Фрызскімі а-вамі. У 1932 падзелены шлюзаванай дамбай на залівы Вадэн-Зе на Пн і Эйселмер на Пд (ператварыўся ў прэснаводнае возера). Глыб. 3—4 м, на фарватэрах 8—24 м. Вядуцца работы па асушэнні зал. Эйселмер, асушана каля 1650 км². Паверхня польдэра (560 км²) выкарыстоўваецца з 1980. Буйны порт — Амстэрдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РШЫ (ням., адзіночны лік Marsch),
нізінныя палосы раўніннага марскога ўзбярэжжа, якія заліваюцца вадой у час высокіх прыліваў або нагонаў марской вады. Размяшчаюцца вышэй ватаў, часта абмежаваныя паласой дзюн. Складзены звычайна з ілістых або пясчана-ілістых наносаў, на якіх фарміруюцца багатыя гумусам глебы, пакрытыя лугамі і балотамі. Асушаныя і апрацаваныя ўчасткі маршаў наз.польдэрамі. Характэрны для ўзбярэжжаў Паўночнагам. (Нідэрланды, Германія), Атлантычнага ўзбярэжжа ЗША. Падобныя на М. ландшафты (лайды) пашыраны на берагах Паўн. Ледавітага ак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭНСБУ́РГСКАЯ КУЛЬТУ́РА (Ahrensburgian),
археалагічная культура познапалеалітычных плямёнаў, якія ў 10—9 тысячагоддзях да нашай эры насялялі Поўнач сучаснай тэрыторыі Германіі і Нідэрланды. Назва ад мясцовасці Арэнсбург (ФРГ), дзе выяўлены рэшткі познапалеалітычных і мезалітычных стаянак. Асобныя групы носьбітаў Арэнсбургскай культуры праніклі на тэрыторыю Усходняй Еўропы і, як мяркуюць, далі пачатак грэнскай культуры. Насельніцтва жыло на кароткачасовых стаянках з наземнымі жытламі круглаватай, авальнай ці трохвугольнай формы, займалася паляваннем на паўночнага аленя. Большасць прылад працы вырабляла з крамянёвых адшчэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НДСКАЯ ДЗЯРЖА́ВА,
сярэдневяковая дзяржава палабскіх славян (бодрычаў, люцічаў, памаран) у 1040-я г. — 1-й трэці 12 ст. Уключала тэр. на ўзбярэжжы Балтыйскага м., паміж вусцямі рэк Лаба (Эльба) і Одра (Одэр). Цяпер тэр.ФРГ.
Заснавальнік — бодрыцкі кн. Готшалк [1044—66]. Ён і яго пераемнік кн.Круты [1066—93], каб процістаяць герм.-каталіцкай экспансіі, намагаліся стварыць незалежную слав. царкву. Пры Крутым дзяржава пашырылася да Паўночнагам. Сын Готшалка князь (у дакументах «кароль») Генрых (правіў з 1093) вярнуў у краіну ням. епіскапаў, што выклікала хваляванні. Канчаткова Вендская дзяржава распалася каля 1129.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РТАНЕН (Ялмары Эрыкавіч) (8.1.1889, с. Майніемі, Фінляндыя — 2.4.1939),
карэльскі паэт. Пісаў на фінскай мове. Друкаваўся з 1906. У ранніх творах адлюстраваў паднявольнае становішча працоўных. У зб-ках вершаў «Вольнай часінай» (1930), «Стройныя шарэнгі» (1931), «Вершы» (1933, 1936, на рус. мове), «Чырвонае кантэле» (1937) асэнсаванне гіст. мінулага рус. і карэльскага народаў, самабытнасць людскіх характараў і прыроды паўночнага краю. Вядомы як драматург, перакладчык. Перакладаў на фінскую мову творы рус. і сусв. л-ры, паасобныя творы Я.Купалы.
Літ.:
Алто Э. Ялмари Виртанен: Жизнь и творчество. Петрозаводск, 1988.