разва́рысты, ‑ая, ‑ае.
Які добра разварваецца. Разварыстая фасоля. □ Мо праз паўгадзіны я .. сядзеў за сталом і еў з кіслым малаком сопкую, разварыстую бульбу. Сачанка. Спехам праглынуўшы разварыстую бульбу з агуркамі, якую падала на стол гаспадыня, мы падзякавалі як маглі і пакінулі гасцінную хату. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
складскі́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да склада 1 (у 2 знач.). Складское памяшканне. Складская маёмасць. □ Ішлі з паўгадзіны і выйшлі на вялікі, адгароджаны калючым дротам дзядзінец. Там бялелі сцены нейкіх доўгіх складскіх будынін. С. Александровіч. // Які ажыццяўляецца на складзе (складах). Складское захоўванне тавараў. Складскі ўлік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лежаць сов.
1. вы́лежать;
ле́жачы нічо́га не ~жыш — лёжа ничего́ не вы́лежишь;
2. улежа́ть;
на такі́м со́нцы і паўгадзі́ны не ~жыш — на тако́м со́лнце и полчаса́ не улежи́шь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праблука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Блукаць некаторы час. Пеця да цямна праблукаў на беразе рэчкі, а начаваў пад дзедавай паветкай. Ракітны.
2. Тое, што і праблудзіць. Ад Залужжа да хутара па добрай дарозе дык паўгадзіны хадзьбы, а ў такую завею можна праблукаць па полі да ночы і на хутар не трапіць. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эсе́нцыя, ‑і, ж.
1. Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога‑н. лятучага рэчыва, які ўжываецца ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці. Воцатная эсенцыя. □ У будцы прыемна пахне грушавай эсенцыяй; на паліцах.. ляжаць каробкі з часткамі карціны, якую толькі паўгадзіны таму назад прывезлі ў калгас. Стаховіч.
2. перан. Сутнасць чаго‑н.; квінтэсенцыя. Эсенцыя пытанняў. Эсенцыя фактаў.
[Ад лац. essentia — сутнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзе́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздзець.
2. у знач. прым. Без адзення; адзеты не па сезону. І я з паўгадзіны гойсала раздзетая па колкім сакавіцкім снезе, ледзь ногі не памарозіла. Лось. // Які адчувае патрэбу ў адзежы. Былі мы босы і раздзеты, Смерць вораг кры[ламі] прасцёр. Мы за Рэспубліку Саветаў Пайшлі аддаць сваё жыццё. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пасварыцца з кім‑н. У мяне выспявала жаданне палаяцца і з Нінай, і з Журко, і з усім светам. Савіцкі. [Даўэр] паспеў палаяцца ўжо з камандзірам інжынернай часці, які назваў Даўэра вар’ятам за яго псіхалагічныя эксперыменты. Шахавец.
2. Лаяцца некаторы час. Палаяўшыся з паўгадзіны каля студні, [жанчыны] разышліся: адна пайшла ў адзін канец вуліцы, другая — у другі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кінуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Кінуцца адкуль‑н. уніз; выскачыць. Выкінуцца з парашутам. Выкінуцца з акна. // З сілай выбіцца, вырвацца вонкі. З-за калгаснай пуні выкінулася паласа жоўтага святла, паказаўся агеньчык і паплыў у напрамку дарогі. Дуброўскі.
2. Вываліцца, выпасці адкуль‑н. Пісьмо.. выкінулася з бумажніка і асталося ляжаць на снезе. Чорны. Праз паўгадзіны Лабановіч сядзеў у калымажцы і падтрымліваў Анцыпіка, каб ён не выкінуўся. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Празрыстая эластычная, цэлулоідная стужка са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных і кінематаграфічных здымкаў. За якой паўгадзіны Айзік мог аббегаць паўгорада, напстрыкаць на плёнку свае «лейкі» кадраў з дваццаць. Сабаленка.
2. Тонкая празрыстая бясколерная матэрыя сінтэтычнага паходжання. Поліэтыленавая плёнка. Трымаць раннія агуркі пад плёнкай.
3. Тое, што і плеўка. Халаднаваты метал быў пакрыты васковай плёнкай тавоту. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1. Станавіцца рыжым, рыжэйшым. Валасы рыжэюць. □ Лён ужо даўно адцвіў, зялёныя буйныя галоўкі пачыналі рыжэць, перашэптваліся на ветры. Гурскі. Заставалася яшчэ з паўгадзіны часу да заходу сонца, а сена было ўжо ўсё згрэбена і зложана ў копы, каб не рыжэла ад расы. Колас.
2. Вылучацца сваім рыжым колерам, віднецца (пра што‑н. рыжае). На высокіх узгорках рыжэла ржышча. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)