паэтычны жанр у л-рах Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі; пераважна панегірычны верш у гонар нейкай выдатнай падзеі або асобы. Паводле формы нагадвае газель, аднак колькасць бейтаў у ёй дасягае 50—70 і больш. Узнікла ў араб. л-ры яшчэ ў даісламскі перыяд, росквіту дасягнула ў 11—12 ст.Найб. вядомыя майстры К. — Рудакі, Унсуры, Хагані Шырвані і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ (Ірына Эрнстаўна) (н. 30.4.1956, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса, літ.-знавец, крытык. Канд.філал.н. (1985). Скончыла Гомельскі ун-т (1978). З 1983 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1973. У зб. «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993) паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаў. Даследуе бел. паэзію (манаграфія «Янка Купала і рамантызм», 1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
анжамбема́н
(фр. enjambement)
паэтычны прыём, пры якім фраза, пачатая ў адным вершаваным радку, заканчваецца ў наступным.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Díchtungf -, -en
1) паэты́чная тво́рчасць; паэты́чны твор; паэ́зія
2) тэх. ушчыльне́нне; пракла́дка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАРТЫ́НАВА (Эльвіра Міхайлаўна) (н. 17.2.1923, г. Звянігародка Чаркаскай вобл., Украіна),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1970). Скончыла Адэскі ун-т (1947), у 1949—60 працавала ў ім. У 1961—79 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага літ. працэсу, літ. ўзаемасувязей, маст. перакладу. Адзін з аўтараў кн. «Садружнасць літаратур» (1968), «Старонкі літаратурных сувязей» (1970), «Адзінства і ўзаемаўзбагачэнне» (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНАЯ ПЕ́СНЯ,
музычна-паэтычны твор; найб. пашыраны від вак.народнай музыкі; песенны фальклор. Адзін з найб. старажытных відаў музычна-слоўнай творчасці народаў свету. Адлюстроўвае нац. характар народа, звычаі, гіст. падзеі. Адрозніваецца своеасаблівасцю жанравага зместу, муз. мовы, структуры. Існуе пераважна ў вуснай форме, перадаецца дзякуючы выканальніцкім традыцыям і майстэрству таленавітых народных спевакоў. Бел. Н.п. вядомы з глыбокай старажытнасці, ахопліваюць некалькі гіст. пластоў. Склаліся на адзінай усх.-слав. глебе і маюць шмат агульнага з рус., укр., а таксама польск. і літоўскімі Н.п. Гл. таксама Этнамузыкалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Небакра́й ’небасхіл; гарызонт’ (ТСБМ). Наватвор, аўтарства якога прыпісваецца паэту А. Зарыцкаму (М. Стральцоў у кн.: Слова наша роднае. Мн., 1986, 125): паэтычны сінонім да небасхіл (гл.), параўн. рус.небозем ’гарызонт’ (аўтарства прыпісваецца Далю), польск.niebokrąg ’акружнасць неба’ і пад. Хутчэй за ўсё з укр.небокра́й ’тс’ (яшчэ ў Шаўчэнкі). З не́ба і край ’канец, мяжа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бастыён, ‑а, м.
Даўняе ўмацаванне ў выглядзе пяцівугольніка, якое будавалася па вуглах агароджы крэпасці. Пакланюся бастыёнам Брэсцкай крэпасці суровай, Гераічныя імёны Ўспомню светлым, шчырым словам.Панчанка./уперан.ужыв.Савецкі Саюз — бастыён міру. □ Даўно на мірным фронце ты і ён, І я таксама на сваім заданні: Штурмую паэтычны бастыён.Смагаровіч.
[Фр. bastion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гавэ́нда
(польск. gawęda = гутарка)
1) невялікі эпічны жанр (паэтычны або празаічны) у польскай літаратуры эпохі рамантызму;
2) размова; плёткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАРЦЫ́С (Narcissus),
род кветкавых раслін сям. амарылісавых. Каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. Трапляюцца ў вільготных месцах, на высакагорных і далінных лугах, травяністых схілах гор. Культывуюць са стараж. часу, вядома больш за 12 тыс. сартоў. На Беларусі вырошчваюць каля 40 сартоў Н. гібрыднага (N. hybridus).
Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лінейнае. Кветанос бязлісты, выш. да 0,5 м. Кветкі белыя, жоўтыя, адзіночныя ці ў гронках, у некат. пахучыя; эфірны алей з іх выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі. Плод — каробачка. Усе віды ядавітыя. Ранневеснавыя дэкар. расліны.